Лічбавыя навыкі ў цэнтры ўвагі на штогадовым Форуме EU4Digital па пытаннях стартапаў і інавацый-2023
Дата: 27/02/23
Праект EU4Digital збярэ разам ключавых палітычных дзеячаў, перадавыя арганізацыі экасітэм стартапаў і спецыялістаў у галіне лічбавых інавацый і развіцця экасістэм стартапаў на штогадовым Форуме EU4Digital па пытаннях стартапаў і інавацый-2023. Тэма гэтага палітычнага мерапрыемства высокага ўзроўню – «Лічбавыя тэхналогіі для павышэння лічбавай кваліфікацыі супрацоўнікаў шырокага кола МСП ва Усходнім партнёрстве» (УП). Мерапрыемства пройдзе ў аддаленым рэжыме ў фармаце віртуальнай сесіі 9 сакавіка 2023 года.
У гэтым годзе форум прыме прадстаўнікоў дырэктыўных органаў і ключавых дзеячаў інавацыйнай экасістэмы ў сферы ІКТ з Усходніх краін-партнёраў, а таксама міжнародных донарскіх арганізацый. Яны падзеляцца досведам і стратэгічнымі планамі, звязанымі з забеспячэннем доступу МСП да лічбавых навыкаў, дапамагаючы тым самым дасягнуць мэты павысіць кваліфікацыю 1 мільёна чалавек ва Усходніх краінах-партнёрах.
Рэгіянальныя праблемы
У рэгіёне УП існуюць такія праблемы, як недахоп ведаў пра лічбавыя тэндэнцыі і інструменты, а таксама пра іх уплыў на грамадства і эканоміку. Апытанні паказваюць, што самай вялікай перашкодай на шляху да лічбавізацыі рэгіянальных МСП з’яўляецца адсутнасць ведаў пра лічбавыя інструменты і магчымасцей іх выкарыстання ў прадпрымальніцкай дзейнасці. Таксама назіраецца нізкі ўзровень развіцця лічбавых навыкаў і цяжкасці з прымяненнем лічбавых метадаў і інструментаў у працоўным асяроддзі.
Дзеля каго гэты форум?
Аўдыторыя мерапрыемства будзе ўключаць прадстаўнікоў Еўрапейскай камісіі (DG NEAR), міністэрстваў і органаў, якія каардынуюць развіццё інавацыйных экасістэм і падтрымку МСП, IT-асацыяцый і сетак МСП з упорам на лічбавыя рынкі, інавацыйных кластараў і ключавых аператараў анлайн-платформаў лічбавых навыкаў. Паўдзельнічаць у форуме можна толькі па запрашэнні.
Праграма форума
Форум пачнецца з прывітальнага слова прадстаўніка DG NEAR, які распавядзе пра стратэгіі і палітычную павестку ЕС, звязаныя з падтрымкай развіцця лічбавых навыкаў супрацоўнікаў МСП, і пра планы прадастаўлення доступу рэгіёну УП да падтрымкі Еўрапейскай камісіі, а таксама абвесціць 2023 год Еўрапейскім годам навыкаў.
Праграма будзе ўключаць:
уступную прамову, у якой будуць названыя інструменты і інавацыйная мадэль, што выкарыстоўваюцца EY для павышэння лічбавай кваліфікацыі супрацоўнікаў, якія можна выкарыстаць, каб паскорыць працэс павышэння лічбавай кваліфікацыі ва Усходнім партнёрстве;
панэльнае абмеркаванне, падчас якогапрадстаўнікі міністэрстваў Усходніх краін-партнёраў прадэманструюць рашэнні і абмяркуюць праблемы;
прэзентацыю цэнтра адукацыйных тэхналогій EU4DIGITAL, яго бягучай распрацоўкі і запрашэнне зацікаўленых бакоў далучыцца да прапрацоўкі аперацыйнай мадэлі і мадэлі кіравання, а таксама да адбору прыярытэтаў адукацыйнай праграмы;
знаёмства, падчас якога міжнародныя донарскія арганізацыі прыцягнуць увагу да праграм і ініцыятыў для падтрымкі павышэння лічбавай кваліфікацыі супрацоўнікаў МСП, якія змогуць натхніць і быць адаптаваныя ва Усходніх краінах-партнёрах.
Напрыканцы кожнай часткі мерапрыемства ўдзельнікі змогуць задаць пытанні і падзяліцца ўласным досведам і ідэямі з прадстаўнікамі ўрадаў і донарскімі арганізацыямі.
Калі ў вас ёсць пытанні, просім вас звязацца з камандай па інавацыях у сферы ІКТ праекта EU4Digital па электронным адрасе eu4digital@lt.ey.com, пазначыўшы тэму ліста «Форум EU4Digital па пытаннях стартапаў і інавацый-2023». Гэты форум высокага ўзроўню праводзіцца пры садзейнічанні праекта EU4Digital і павінен стаць асобным штогадовым мерапрыемствам, прысвечаным тэмам, звязаным з інавацыямі і стартапамі. Першы інавацыйны форум «На шляху да інавацыйных рашэнняў для развіцця экасістэмы стартапаў ва Усходнім партнёрстве» прайшоў 27 студзеня 2022 года. Кульмінацыяй мерапрыемства стаў запуск платформы для экасістэымы стартапаў УП.
Мы выкарыстоўваем cookie-файлы на гэтым сайце, каб зрабіць яго больш прыдатным для Вас, а таксама для спрашчэння навігацыі па сайце і для аналізу таго, як ён выкарыстоўваецца. Націскаючы на кнопку "Дазволіць усе cookie-файлы", Вы даяце нам згоду на выкарыстанне cookie-файлаў.
Даведацца больш аб тым, якія cookie-файлы мы выкарыстоўваем, а таксама змяніць наладкі cookie-файлаў Вы можаце ў раздзеле Палітыка выкарыстання cookie-файлаў.
Функцыянальныя cookie-файлы
Функцыянальныя cookie-файлы, якія з'яўляюцца істотнымі для працы сайта. Гэтыя cookie-файлы таксама дапамагаюць нам вымяраць прадукцыйнасць сайта і рабіць яго больш прыдатным для Вас, а таксама запамінаць любыя абраныя Вамі наладкі.
If you disable this cookie, we will not be able to save your preferences. This means that every time you visit this website you will need to enable or disable cookies again.
Рэкламныя/мэтавыя cookie-файлы
Рэкламныя/мэтавыя cookie-файлы, якія мы выкарыстоўваем для адсочвання дзеянняў і сесій карыстальнікаў, каб прапаноўваць больш персаналізаваныя паслугі, і (у выпадку рэкламных cookie-файлаў) якія задаюцца трэцімі бакамі, з якімі мы ажыццяўляем сумесныя рэкламныя кампаніі, і дазваляюць нам паказваць актуальную для Вас рэкламу. Гэтыя cookie-файлы не з'яўляюцца абавязковымі, а карыстальнікі могуць забараніць іх выкарыстанне ў любы момант.