
Галоўная / Даведайцеся пра EU4Digital / Праекты / Праекты EU4Digital / Фаза II праекта EU4Digital
Фаза II праекта EU4Digital
Краiны: Азербайджан, Арменія, Беларусь, Грузія, Рэспубліка Малдова, Украіна
Праект EU4Digital імкнецца пашырыць перавагі Адзінага лічбавага рынку Еўрапейскага саюза на Усходнія краіны-партнёры, дапамагаючы ім зніжаць тарыфы на роўмінг, развіваць высакахуткасную шырокапалосную сетку для стымулявання эканомікі і пашырэння асартыменту электронных паслуг, гарманізаваць лічбавыя базы ва ўсім грамадстве і ва ўсіх сферах, пачынаючы ад лагістыкі і канчаючы аховай здароўя, будаваць сістэму кібербяспекі, развіваць навыкі і ствараць больш працоўных месцаў у лічбавай галіне.
Фаза II праекта EU4Digital (2022-2025 гг.) будуецца на дасягненнях Фазы I праекта EU4Digital (2019-2022 гг.) і з’яўляецца працягам праекта і асноўнай праграмай ініцыятывы EU4Digital. Шэсць асноўных тэматычных напрамкаў праекта ўключаюць: Нормы тэлекамунікацыйнага сектара, Лічбавы давер і трансгранічныя лічбавыя паслугі, Электронны гандаль, Інавацыі ў сферы ІКТ і экасістэмы стартапаў, Электронную ахову здароўя і Лічбавыя навыкі. Гэтыя напрамкі фарміруюцца ў адпаведнасці з асноватворнымі элементамі палітыкі Усходняга партнёрства (УП) у галіне Лічбавай інфраструктуры, Электроннага кіравання і Лічбавай эканомікі і інавацый.
Мэты
Агульная мэта праекта палягае ў пашырэнні пераваг Адзінага лічбавага рынку на Усходнія краіны-партнёры і спрыянні развіццю ўстойлівых лічбавых эканомік і грамадстваў.
У прыватнасці, Фаза II праекта EU4Digital накіравана на дасягненне пяці галоўных мэт:
- Надзейная і ўстойлівая лічбавая і тэлекамунікацыйная інфраструктура ў рэгіёне;
- Павышэнне ўзроўню лічбавізацыі дзяржаўных паслуг і сумяшчальнасці паміж урадавымі паслугамі на нацыянальным і рэгіянальным узроўнях, а таксама паміж УП і ЕС;
- Садзейнічанне лічбавізацыі бізнесу ў рэгіёне і развіццю лічбавых навыкаў для пашырэння магчымасцей грамадзян, прадпрыемстваў і ўрадаў;
- Далейшае прасоўванне EU4Digital як прызнанага і добра вядомага брэнда, што ахоплівае ўсю падтрымку ЕС у сферы лічбавай эканомікі і грамадства ў рэгіёне;
- Падтрымка антыкрызісных мер і мэтанакіраваная падтрымка ў залежнасці ад патрэб краін-партнёраў
Дзейнасць
- Лічбавая інфраструктура:
1.1 Нормы тэлекамунікацыйнага сектара
Дзейнасць у галіне норм тэлекамунікацыйнага сектара будзе накіравана на зніжэнне рознічных цэн на мабільныя паслугі для грамадзян, што перасоўваюцца па рэгіёне УП, а таксама на пашырэнне доступу да высакахуткаснай і трывалай сувязі па разумнай цане. EU4Digital будзе спрыяць выкананню пагадненняў аб роўмінгу і доступу да канкурэнтных паслуг шырокапалоснай сувязі ў рэгіёне. Дзейнасць праекта будзе таксама спрыяць пашырэнню паўнамоцтваў Нацыянальных рэгулятыўных органаў дзякуючы працэсу аналізу рынку.
- Электроннае кіраванне
2.1 Лічбавы давер і трансгранічныя лічбавыя паслугі
Дзейнасць у галіне лічбавага даверу будзе сканцэнтравана на развіцці надзейных паслуг электроннай ідэнтыфікацыі і лічбавага даверу, што ўзаемна прызнаюцца ва УП і ў ЕС. Садзейнічанне гэтым працэсам будзе ажыццяўляцца шляхам укаранення і тэсціравання разнастайных рашэнняў.
2.2 Электронны гандаль (упор на лічбавыя мытныя паслугі (eCustoms) і лагістыку (eLogistics)
Дзейнасць у сферы eCustoms і eLogistics у межах электроннага гандлю накіравана на павелічэнне аб’ёму гандлю і хуткасці фізічных і лічбавых працэсаў і аперацый у сферы лагістыкі, а таксама на гарманізацыю выкарыстання лічбавых інструментаў, стандартаў і метадаў працы ў галіне электроннага гандлю паміж краінамі УП і з ЕС. Дзеля дасягнення гэтых мэт будзе ажыццяўляцца больш шырокае тэсціраванне трансгранічных рашэнняў і распрацоўка дарожных карт для стварэння Лічбавых транспартных калідораў (выкарыстання eFTI).
2.3 Электронная ахова здароўя
Дзейнасць у галіне электроннай аховы здароўя Фазы II накіравана на тое, каб закласці падмурак для развіцця гарманізаванай сістэмы лічбавай аховы здароўя і трансгранічных паслуг паміж краінамі УП і з ЕС. Яна ўключае прадастаўленне рэкамендацый па распрацоўцы стратэгій і дарожных карт у галіне электроннай аховы здароўя ва Усходніх краінах-партнёрах у адпаведнасці з перадавым досведам ЕС, тэсціраванне трансгранічных паслуг электроннай аховы здароўя, падтрымку супрацоўніцтва паміж зацікаўленымі бакамі сферы электроннай аховы здароўя і працяг дзейнасці, накіраванай на ўцягванне Усходніх краін-партнёраў у ініцыятыву ЕС IN-4-AHA.
- Лічбавая эканоміка і інавацыі
3.1 Электронны гандаль (упор на электронную камерцыю – eCommerce)
Дзейнасць eCommerce у межах электроннага гандлю накіравана на павелічэнне аб’ёму трансгранічных аперацый у сферы электроннай камерцыі, а таксама на гарманізацыю выкарыстання лічбавых інструментаў, стандартаў і метадаў працы ў галіне электроннага гандлю паміж краінамі УП і з ЕС. Дзеля дасягнення гэтых мэт будзе распрацаваны акселератар электроннай камерцыі і будуць створаныя магчымасці для наладжвання сувязей, каб садзейнічаць узгадненню механізмаў электроннага гандлю.
3.2. Інавацыі ў сферы ІКТ і экасістэмы стартапаў
Накіраваныя на стымуляванне інавацый і пашырэнне магчымасцей стартапаў ва УП гэтыя мерапрыемствы сканцэнтруюцца на абмене перадавым досведам і інструментамі з экасістэмамі інавацый і стартапаў УП і іх ужыванні. Гэтага можна будзе дамагчыся дзякуючы распрацоўкам агульных стандартаў і рэкамендацый, а таксама наладжванню сувязей паміж ключавымі гульцамі для стымулявання абмену ведамі і садзейнічання новым сумесным ініцыятывам.
3.3. Лічбавыя навыкі
З мэтай закласці падмурак для пашырэння патэнцыялу аднаго мільёна грамадзян УП дзейнасць у галіне лічбавых навыкаў забяспечыць магчымасці лічбавага навучання на рэгіянальнай лічбавай адукацыйнай платформе EdTech Hub. Запланаваныя ментарскія праграмы будуць спрыяць пераадоленню гендарнага разрыву ў сферы ІКТ. Дзеля павышэння якасці маніторынгу і вымярэння лічбавай трансфармацыі каманда праекта будзе садзейнічаць укараненню Індэкса лічбавай эканомікі і грамадства (DESI).
- Камунікацыя і маніторынг
Дадзеная вобласць дзейнасці накіравана на павышэнне ўзроўню інфармаванасці аб ініцыятыве EU4Digital.
- Антыкрызіснае рэагаванне і спецыяльная падтрымка
Антыкрызіснае рэагаванне і спецыяльная падтрымка будуць накіраваныя на задавальненне кароткатэрміновых і асобых запытаў аб падтрымцы ад Прадстаўніцтваў ЕС у краінах-партнёрах пры неабходнасці.
Навіны па тэме
12/09/2023
Далучайцеся да гутаркі з EU4Digital: новыя магчымасці ў «Твітэры»
З заканчэннем летніх канікул каманда, адказная за навіны, абвяшчэнні, гісторыі і іншыя публікацыі пра EU4Digit…
Чытаць далей07/09/2023
Не прапусціце! Мерапрыемствы EU4Digital, прысвечаныя лічбавай трансфармацыі Усходняга партнёрства
Хочаце даведацца больш пра лічбавыя распрацоўкі, прыярытэты на будучыню і палітычную праграму для Усходніх кра…
Чытаць далей23/06/2023
Наведайце перазапушчаны і палепшаны вэб-сайт EU4Digital
Шукаеце навіны, рэсурсы і іншую інфармацыю пра лічбавую трансфармацыю ва Усходнім партнёрстве (УП)? EU4Digital…
Чытаць далей14/06/2023
З 2024 года аператары сувязі ў ЕС і Малдове знізяць тарыфы на роўмінг
Аператары сувязі Еўрапейскага саюза і Рэспублікі Малдова падпісалі сумесную дэкларацыю аб зніжэнні роўмінгавых…
Чытаць далей

12/09/2023
Далучайцеся да гутаркі з EU4Digital: новыя магчымасці ў «Твітэры»
З заканчэннем летніх канікул каманда, адказная за навіны, абвяшчэнні, гісторыі і іншыя публікацыі пра EU4Digit…
Чытаць далей
07/09/2023
Не прапусціце! Мерапрыемствы EU4Digital, прысвечаныя лічбавай трансфармацыі Усходняга партнёрства
Хочаце даведацца больш пра лічбавыя распрацоўкі, прыярытэты на будучыню і палітычную праграму для Усходніх кра…
Чытаць далей
23/06/2023
Наведайце перазапушчаны і палепшаны вэб-сайт EU4Digital
Шукаеце навіны, рэсурсы і іншую інфармацыю пра лічбавую трансфармацыю ва Усходнім партнёрстве (УП)? EU4Digital…
Чытаць далей
14/06/2023
З 2024 года аператары сувязі ў ЕС і Малдове знізяць тарыфы на роўмінг
Аператары сувязі Еўрапейскага саюза і Рэспублікі Малдова падпісалі сумесную дэкларацыю аб зніжэнні роўмінгавых…
Чытаць далей