Усходняе партнёрства (УП) – гэта сумесная палітычная ініцыятыва, накіраваная на паглыбленне і ўмацаванне адносін паміж Еўрапейскім саюзам (ЕС), яго краінамі-членамі і шасцю ўсходнімі суседзямі: Арменіяй, Азербайджанам, Беларуссю, Грузіяй, Рэспублікай Малдова и Украінай. Адносіны ЕС з яго суседзямі вызначаюцца Глабальнай стратэгіяй ЕС і абноўленай Еўрапейскай палітыкай добрасуседства, якія заклікаюць да неабходнасці засяродзіць увагу на павышэнні стабільнасці і ўстойлівасці ўсходніх суседзяў ЕС.
У гэтым кантэксце існуюць сумесныя абавязацельствы па дасягненні адчувальных вынікаў для грамадзян усяго рэгіёна.
На аснове цяперашняга спісу 20 дасягнутых вынікаў за 2020 год новы звод доўгатэрміновых палітычных мэт – Сумеснае камюніке «Павышэнне ўстойлівасці – Усходняе партнёрства, якое прыносіць рэзультаты ўсім» – быў прыняты 18 сакавіка 2020 года. У ім змешчаны задачы для Усходняга партнёрства пасля 2020 года, а таксама меры для павышэння ўстойлівасці, садзейнічання ўстойліваму развіццю, а таксама для дасягнення адчувальных вынікаў для грамадства.
Гэтыя задачы будуюцца вакол пяці прыярытэтных напрамкаў палітыкі:
- Партнёрства, якое СТВАРАЕ
Разам устойлівыя і інтэграваныя эканомікі
- Партнёрства, якое АБАРАНЯЕ
Разам адказныя установы, вяршэнства права і спрыяе бяспецы
- Партнёрства, якое АХОЎВАЕ НАВАКОЛЬНЫ СВЕТ
Разам для экалагічнай і кліматычнай устойлівасці
- Партнёрства, якое АБ’ЯДНОЎВАЕ
Разам для ўстойлівай лічбавай трансфармацыі
- Партнёрства, якое ДАЕ МАГЧЫМАСЦЬ
Разам зрабіць грамадствы ўстойлівымі, справядлівымі і інклюзіўнымі
Садзейнічанне ўстойлівай лічбавай трансфармацыі выразна вызначаецца ў якасці галоўнай задачы для Усходняга партнёрства пасля 2020 года: «Моцная лічбавая прысутнасць у краінах-суседзях ЕС будзе садзейнічаць росту і ўстойліваму развіццю. У сувязі з гэтым ЕС будзе працягваць інвесціраваць у лічбавую трансфармацыю краін-партнёраў у адпаведнасці з заканадаўствам і перадавым вопытам ЕС, а таксама падтрымліваць расшырэнне самых інавацыйных лічбавых стартапаў у рэгіёне. ЕС таксама будзе працягваць садзейнічаць і дапамагаць узмацненню кіберустойлівасці краін-партнёраў».
Для атрымання больш падрабязнай інфармацыі перайдзіце па спасылцы.