
Галоўная / Даведайцеся пра EU4Digital / Праекты / Праекты EU4Digital / Фаза I праекта EU4Digital
Фаза I праекта EU4Digital
Краiны: Азербайджан, Арменія, Беларусь, Грузія, Рэспубліка Малдова, Украіна
- Перыяд: 2019-2022
- Унёсак ЕС: €11 млн.
Першая фаза праекта EU4Digital пачалася ў 2019 годзе і прадоўжылася да пачатку 2022 года. Ён быў распрацаваны дзеля таго, каб спрыяць лічбавай трансфармацыі ва Усходніх краінах-партнёрах у супрацоўніцтве з экспертнымі сеткамі EU4Digital у шасці асноўных тэматычных абласцях: Нормы тэлекамунікацыйнага сектара, Электронны гандаль, Давер і бяспека, Інавацыі ў сферы ІКТ, Электронная ахова здароўя і Лічбавыя навыкі.
Мэты
Агульная мэта Фазы I праекта EU4Digital (2019-2022) палягала ў пазбаўленні ад перашкод і бар’ераў на шляху да агульнаеўрапейскіх анлайн-паслуг для грамадзян, органаў дзяржаўнай улады і бізнесу, у тым ліку дзякуючы гарманізацыі лічбавых рынкаў паміж Усходнімі краінамі-партнёрамі і з ЕС.
Выкананая праца
Фаза I была прысвечаная шасці ключавым абласцям палітыкі, што прадстаўлены ніжэй.
Нормы тэлекамунікацыйнага сектара
Падчас Фазы I праект падтрымаў намаганні па стварэнні агульнай роўмінгавай прасторы паміж Усходнімі краінамі-партнёрамі і з дзяржавамі-членамі ЕС, умацаванню незалежнасці Нацыянальных рэгулятыўных органаў і распрацоўцы ўзгодненых стратэгій па размеркаванні спектра для мабільных сетак, уключаючы 5G. Выкананая праца ўключае:
- Садзейнічанне распрацоўцы і ўкараненню агульнага падыходу да фарміравання цэн на паслугі роўмінгу ў рэгіёне УП;
- Спрыянне ўмацаванню арганізацыйнай і фінансавай незалежнасці Нацыянальных рэгулятыўных органаў у сферы электронных камунікацый і сумесную публікацыю Тыпавога закона аб электронных камунікацыях;
- Спрыянне выпрацоўцы ўзгодненага падыходу да вызвалення частот у дыяпазоне 700 МГц у шасці Усходніх краінах-партнёрах, неабходных дзеля ўкаранення 5G;
- Правядзенне і публікацыю Даследавання УП-ЕС, прысвечанага роўмінгу, у якім была вывучана магчымасць стварэння агульнай міжнароднай роўмінгавай прасторы паміж Усходнімі краінамі-партнёрамі і з дзяржавамі-членамі ЕС з мэтай істотнага зніжэння тарыфаў на роўмінг.
Чытаць усе матэрыялы, навіны і гісторыі поспеху ў галіне Норм тэлекамунікацыйнага сектара праекта EU4Digital.
Давер і бяспека
EU4Digital садзейнічаў развіццю паслуг даверу для лічбавай эканомікі і ўмацаванню кібербяспекі для павышэння ўстойлівасці крытычнай інфраструктуры, бо гэта важныя структурныя элементы сумяшчальных трансгранічных электронных паслуг у рэгіёне Усходняга партнёрства. Выкананая праца ўключае:
- Распрацоўку рэгіянальнай дарожнай карты і нацыянальных планаў дзеянняў для ўзаемнага прызнання сродкаў электроннай ідэнтыфікацыі ў рэгіёне Усходняга партнёрства;
- Ажыццяўленне пілотнага праекта электронных подпісаў, накіраванага на дасягненне сумяшчальнасці паміж краінамі;
- Распрацоўку рэгіянальных рэкамендацый па дасягненні сумяшчальнасці трансгранічных электронных паслуг;
- Распрацоўку агульных рэкамендацый па кібербяспецы ў рэгіёне УП;
- Распрацоўку рэкамендацый для кожнай краіны і кансультаванне па пытаннях рэформаў дзяржаўнага кіравання, што датычацца электроннага кіравання.
Чытаць усе матэрыялы, навіны і гісторыі поспеху ў галіне Лічбавага даверу праекта EU4Digital.
Электронны гандаль
Праект садзейнічаў спрашчэнню і гарманізацыі гандлю паміж Усходнімі краінамі-партнёрамі і з ЕС дзякуючы распаўсюджванню агульных стандартаў у галіне электроннай камерцыі (eCommerce), лічбавых мытных паслуг (eCustoms) і электроннай лагістыкі (eLogistics) і працэсу стварэння Лічбавых транспартных калідораў. Выкананая праца ўключае:
- Тэсціраванне кампанентаў трансгранічнага электроннага гандлю сярод Усходніх краін-партнёраў і з ЕС.
- Тэсціраванне механізмаў абмену інфармацыяй паміж памежнымі мытнымі пунктамі.
- Заканчэнне падрыхтоўчых мерапрыемстваў для тэсціравання мультымадальнага Лічбавага транспартнага калідора паміж Балтыйскім і Чорным морам.
- Тэсціраванне трансгранічных інструментаў eCommerce сярод Усходніх краін-партнёраў і з ЕС.
- Спрыянне наладжванню кантактаў паміж зацікаўленымі бакамі сферы электроннага гандлю ў рэгіёне.
Чытаць усе матэрыялы, навіны і гісторыі поспеху ў галіне Электроннага гандлю праекта EU4Digital.
Інавацыі ў сферы ІКТ
EU4Digital падтрымаў рэформы і дзеянні, накіраваныя на развіццё стартапаў і інавацыйных экасістэм у сферы ІКТ у краінах рэгіёна Усходняга партнёрства, абапіраючыся на перадавы досвед ЕС. Выкананая праца ўключае:
- Распрацоўку рэкамендацый па ажыццяўленні палітыкі і планаў дзеянняў для ўмацавання інавацыйных экасістэм у сферы ІКТ.
- Аналіз прабелаў і магчымасцей фінансавання лічбавых стартапаў і скейлапаў і ацэнку паказальнікаў узроўню доступу рынку УП да фінансавання;
- Распрацоўку кіраўніцтва па пабудове экасістэм стартапаў сферы ІКТ і нарошчванне патэнцыялу экасістэмы і яе ўдзельнікаў;
- Распрацоўку канцэпцыі рэгіянальнай адукацыйнай праграмы EdTech Hub для развіцця індывідуальных лічбавых навыкаў супрацоўнікаў МСП і грамадзян;
- Распрацоўку кіраўніцтва «Стварэнне ментарскіх праграм для пераадолення гендарнай няроўнасці ў сферы ІКТ» на аснове прыкладаў з практыкі Women Go Tech;
- Садзейнічанне наладжванню сувязей паміж зацікаўленымі бакамі інавацыйнай экасістэмы;
- Распрацоўку Платформы для экасістэмы стартапаў Усходняга партнёрства.
Чытаць усе матэрыялы, навіны і гісторыі поспеху ў галіне Інавацый ў сферы ІКТ праекта EU4Digital.
Электронная ахова здароўя
Праект спрыяў распрацоўцы гарманізаванай рэгіянальнай схемы электроннай аховы здароўя як сярод Усходніх краін-партнёраў, так і з ЕС. У яго межах была створаная платформа для трансгранічнага супрацоўніцтва ў сферы электроннай аховы здароўя ў рэгіёне УП. Выкананая праца ўключае:
- Распрацоўку Кіраўніцтва па гарманізацыі ў сферы электроннай аховы здароўя, а таксама стандартаў для рэгіёна УП;
- Стварэнне платформы для трансгранічнага супрацоўніцтва ў сферы электроннай аховы здароўя ў рэгіёне УП;
- Уцягванне рэгіёна УП у адпаведныя праграмы, праекты і ініцыятывы ЕС.
Чытаць усе матэрыялы, навіны і гісторыі поспеху ў галіне Электроннай аховы здароўя праекта EU4Digital.
Электронныя навыкі
EU4Digital дапамог рэалізаваць стратэгіі ў галіне лічбавых навыкаў ва Усходніх краінах-партнёрах, спрыяючы стварэнню нацыянальных кааліцый па лічбавых прафесіях і структуры кампетэнцый для малых прадпрыемстваў. Выкананая праца ўключае:
- Вызначэнне агульнай метадалогіі вымярэння і прагназавання разрываў у лічбавых навыках ва Усходніх краінах-партнёрах.
- Вызначэнне агульнай структуры лічбавых кампетэнцый для МСП і мікрапрадпрыемстваў;
- Садзейнічанне стварэнню нацыянальных кааліцый па навыках і прафесіях, уключаючы распрацоўку кіроўных прынцыпаў дзейнасці;
- Правядзенне семінараў, практыкумаў і вучэбных візітаў;
- Правядзенне рэкламных кампаній у краінах-партнёрах.
Чытаць усе матэрыялы, навіны і гісторыі поспеху ў галіне Электронных навыкаў праекта EU4Digital.
Навіны па тэме
12/09/2023
Далучайцеся да гутаркі з EU4Digital: новыя магчымасці ў «Твітэры»
З заканчэннем летніх канікул каманда, адказная за навіны, абвяшчэнні, гісторыі і іншыя публікацыі пра EU4Digit…
Чытаць далей07/09/2023
Не прапусціце! Мерапрыемствы EU4Digital, прысвечаныя лічбавай трансфармацыі Усходняга партнёрства
Хочаце даведацца больш пра лічбавыя распрацоўкі, прыярытэты на будучыню і палітычную праграму для Усходніх кра…
Чытаць далей23/06/2023
Наведайце перазапушчаны і палепшаны вэб-сайт EU4Digital
Шукаеце навіны, рэсурсы і іншую інфармацыю пра лічбавую трансфармацыю ва Усходнім партнёрстве (УП)? EU4Digital…
Чытаць далей14/06/2023
З 2024 года аператары сувязі ў ЕС і Малдове знізяць тарыфы на роўмінг
Аператары сувязі Еўрапейскага саюза і Рэспублікі Малдова падпісалі сумесную дэкларацыю аб зніжэнні роўмінгавых…
Чытаць далей

12/09/2023
Далучайцеся да гутаркі з EU4Digital: новыя магчымасці ў «Твітэры»
З заканчэннем летніх канікул каманда, адказная за навіны, абвяшчэнні, гісторыі і іншыя публікацыі пра EU4Digit…
Чытаць далей
07/09/2023
Не прапусціце! Мерапрыемствы EU4Digital, прысвечаныя лічбавай трансфармацыі Усходняга партнёрства
Хочаце даведацца больш пра лічбавыя распрацоўкі, прыярытэты на будучыню і палітычную праграму для Усходніх кра…
Чытаць далей
23/06/2023
Наведайце перазапушчаны і палепшаны вэб-сайт EU4Digital
Шукаеце навіны, рэсурсы і іншую інфармацыю пра лічбавую трансфармацыю ва Усходнім партнёрстве (УП)? EU4Digital…
Чытаць далей
14/06/2023
З 2024 года аператары сувязі ў ЕС і Малдове знізяць тарыфы на роўмінг
Аператары сувязі Еўрапейскага саюза і Рэспублікі Малдова падпісалі сумесную дэкларацыю аб зніжэнні роўмінгавых…
Чытаць далей