

Праект EU4Digital завяршыў працу, накіраваную на падтрымку шасці Усходніх краін-партнёраў у распрацоўцы ментарскіх праграм для жанчын у сферы высокіх тэхналогій. Яе вынікам стала кіраўніцтва па «Стварэнні ментарскіх праграм для пераадолення гендарнай няроўнасці ў сферы ІКТ», якое заснавана на прыкладах з практыкі ментарскай праграмы Women Go TechTM (WGT) і улічвае асаблівасці Усходніх краін-партнёраў.
Ментарства як інструмент
Пад ментарствам звычайна разумеюцца індывідуальныя педагагічныя адносіны паміж падапечным і экспертам (ментарам) у рамках пэўнай тэмы або дысцыпліны. Гэты падыход лічыцца адным з самых эфектыўных інструментаў для паскарэння працэсу навучання ў прафесійнай галіне. EU4Digital таксама абраў гэты падыход для барацьбы з гендарнай няроўнасцю ва Усходніх краінах-партнёрах, каб перадаць веды і вопыт практыкуючых еўрапейскіх спецыялістаў праграмы WGT, якія запусцілі падобныя праграмы ў краінах Балтыі і Скандынавіі.
Адаптацыя да мясцовых патрэбнасцей
Дзеля перадачы ведаў у галіне арганізацыі ментарскіх праграм для жанчын у сферы высокіх тэхналогій Праект EU4Digital супрацоўнічаў з шасцю мясцовымі партнёрскімі арганізацыямі – Праграмай «Girls in Tech Armenia» (Арменія); Клубам «Жанчыны ў сферы ІКТ – Femmes Digitales» (Азербайджан); EPAM (Праграмай трэнінгаў для жанчын EPAM) (Беларусь); Агенцтвам інавацый і тэхналогій Грузіі (Грузія); Малдаўскай асацыяцыяй прыватных кампаній сектара інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій (Рэспубліка Малдова); Ініцыятывай «Girls in STEM» (Украіна).
Былі праведзеныя шматлікія семінары, каб прааналізаваць пазіцыю жанчын на мясцовых рынках высокіх тэхналогій, вопыт ментарства і прыцягнення увагі да прафесійнай дзейнасці жанчын у сферы высокіх тэхналогій, які маюць арганізацыі, а таксама гатоўнасць арганізацый да ажыццяўлення ментарскіх праграм. У выніку гэтых сесій партнёрскім арганізацыям удалося дабіцца наступных рэзультатаў:
- Адбылася перадача ведаў аб распрацоўцы ментарскіх праграм, уключаючы практычныя парады і высновы WGT і вопыт партнёрскіх арганізацый. Закладзены асновы для далейшай распрацоўкі новых ці ўдасканалення існуючых ментарскіх праектаў для жанчын у рэгіёне.
- Наладжаны сувязі паміж прадстаўнікамі партнёрскіх арганізацый, якія паслужаць асновай для будучых партнёрстваў і супрацоўніцтва ў рамках сумесных ініцыятыў, звязаных з гендарнай роўнасцю і іншымі задачамі, як, напрыклад, стварэнне рэгіянальнага аб’яднання ментараў для правядзення ментарскіх праграм у будучыні.
- Падрыхтавана кіраўніцтва па правядзенні ментарскіх праграм, якое праклала шлях да распрацоўкі ментарскіх праграм на дзяржаўным ці рэгіянальным узроўнях.
Структура кіраўніцтва па правядзенні ментарскіх праграм
У кіраўніцтве падрабязна разглядаюцца наступныя тэмы: структура праграмы і змест адукацыйных мерапрыемстваў, мэтавая аўдыторыя, рэсурсы (фінансавыя, чалавечыя і тэхнічныя) і выканаўчая дзейнасць (адбор і падбор ментараў і падапечных). Прадстаўнікі партнёрскіх арганізацый-удзельніц назвалі адбор ментараў і падбор удзельнікаў аднымі з самых важных аспектаў паспяховага правядзення ментарскай праграмы. Таксама была адзначаная важнасць дакладных крытэрыяў адбору ментараў, напрыклад, каб ментар быў спецыялістам у пэўнай тэхнічнай галіне і браў на сябе ролю лідара.
У выніку шматлікіх пасяджэнняў з удзелам мясцовых бенефіцыяраў было распрацаванае кіраўніцтва, прызначанае ў першую чаргу дзеля арганізацый, што жадаюць запусціць першакласныя ментарскія праграмы, якія можна было б пашыраць і таксама якія дапамаглі б ужо з самага пачатку дабіцца відавочных вынікаў. Кіраўніцтва змяшчае зручны пералік ключавых крокаў для распрацоўкі ментарскай праграмы, практычныя спосабы яе ажыццяўлення, часавыя рамкі, а таксама прыклады паспяховых праграм і парады, заснаваныя на перадавым вопыце праграмы WGT. Апрача таго, кіраўніцтва будзе карыснае дзеля адпаведных бакоў, таму што яно:
- Прадастаўляе паглыбленыя веды аб сутнасці паняцця «ментарства», аб яго важнасці і перавагах дзеля ўдзельнікаў, а таксама для грамадства, асабліва, калі справа датычыцца гендарнай роўнасці ў галіне інавацый у сферы ІКТ.
- Дапамагае зразумець, якія асноўныя цяжкасці ўзнікаюць пры ажыццяўленні ментарскіх праграм для жанчын ва Усходніх краінах-партнёрах. Да іх у першую чаргу адносіцца нястача мясцовых крыніц фінансавання для падтрымкі падобных ініцыятыў у той час, калі мясцовыя дзеячы абмежаваны ў магчымасцях атрымання знешняй падтрымкі. Таксама будзе прадстаўлены агляд рэкамендаваных мерапрыемстваў для паляпшэння існуючых умоў. У ім будзе вызначаны тып падтрымкі, якая патрабуецца ад дзеячаў мясцовых экасістэм.
Далейшыя дзеянні
Праект EU4Digital імкнецца садзейнічаць пераемнасці, стымулюючы мясцовыя арганізацыі да ажыццяўлення падобных праграм. Такім чынам, у далейшым Праект EU4Digital прыступіць да абмеркавання падыходу да правядзення праграмы, накіраванай на жанчын у сферы высокіх тэхналогій, а таксама таго, якія арганізацыі могуць быць у гэтым зацікаўленыя. Мэтай гэтых дзеянняў будзе разгляд таго, як гэта можна ажыццявіць на двухбаковым узроўні з улікам планаў ЕС па дасягненні гендарнай роўнасці ва Усходніх краінах-партнёрах.
Кіраўніцтва можна спампаваць у Бібліятэцы па спасылцы.
- Азербайджан
- Арменія
- Беларусь
- Грузія
- Рэспубліка Малдова
- Украіна
- Інавацыі ў сферы ІКТ
Больш навін
12/09/2023
Далучайцеся да гутаркі з EU4Digital: новыя магчымасці ў «Твітэры»
З заканчэннем летніх канікул каманда, адказная за навіны, абвяшчэнні, гісторыі і іншыя публікацыі пра EU4Digit…
Чытаць далей07/09/2023
Не прапусціце! Мерапрыемствы EU4Digital, прысвечаныя лічбавай трансфармацыі Усходняга партнёрства
Хочаце даведацца больш пра лічбавыя распрацоўкі, прыярытэты на будучыню і палітычную праграму для Усходніх кра…
Чытаць далей23/06/2023
Наведайце перазапушчаны і палепшаны вэб-сайт EU4Digital
Шукаеце навіны, рэсурсы і іншую інфармацыю пра лічбавую трансфармацыю ва Усходнім партнёрстве (УП)? EU4Digital…
Чытаць далей

12/09/2023
Далучайцеся да гутаркі з EU4Digital: новыя магчымасці ў «Твітэры»
З заканчэннем летніх канікул каманда, адказная за навіны, абвяшчэнні, гісторыі і іншыя публікацыі пра EU4Digit…
Чытаць далей
07/09/2023
Не прапусціце! Мерапрыемствы EU4Digital, прысвечаныя лічбавай трансфармацыі Усходняга партнёрства
Хочаце даведацца больш пра лічбавыя распрацоўкі, прыярытэты на будучыню і палітычную праграму для Усходніх кра…
Чытаць далей
23/06/2023
Наведайце перазапушчаны і палепшаны вэб-сайт EU4Digital
Шукаеце навіны, рэсурсы і іншую інфармацыю пра лічбавую трансфармацыю ва Усходнім партнёрстве (УП)? EU4Digital…
Чытаць далей