Каля 85 прадстаўнікоў 70 інавацыйных кластараў і новых арганізацый па кіраванні кластарамі з Усходняга партнёрства (УП) далучыліся да мерапрыемства праекта EU4Digital для нарошчвання патэнцыялу і наладжвання сувязей, якое прайшло 18 красавіка 2024 года. Каманда EU4Digital па Інавацыях у сферы ІКТ сабрала ўдзельнікаў з Арменіі, Азербайджана, Грузіі, Рэспублікі Малдова і Украіны на спецыяльнае вучэбнае мерапрыемства ў межах новай дзейнасці EU4Digital у вобласці інавацыйных кластараў, што была анансавана ў пачатку красавіка.
На мерапрыемстве былі прадстаўлены вынікі аналізу перадавога досведу кластараў ЕС, а таксама ўсталяваны сувязі паміж выканаўчымі дырэктарамі кластараў УП і членамі Еўрапейскага сакратарыята кластарнага аналізу (ESCA), Румынскай кластарнай асацыяцыі, IT-кластара «Трансільванія», а таксама кластара «АграТрансільванія», якія падзяліліся досведам кіравання кластарамі і правядзення параўнальнага аналізу.
Падчас трэнінгу д-р Ганна Побаль, кіраўнік напрамку Інавацый у сферы ІКТ праекта EU4Digital, адзначыла агульныя праблемы, з якімі сутыкаюцца кластары, такія як адсутнасць палітыкі і інструментаў падтрымкі, арыентаваных на кластары, а таксама недахоп рэсурсаў для арганізацый па кіраванні кластарамі ва Усходніх краінах-партнёрах, што абмяжоўвае развіццё кластараў УП і іх патэнцыйны ўнёсак у эканамічны рост рэгіёна.
Аналіз EU4Digital лепшых кластараў ЕС паказвае, што, нягледзячы на іх розныя памеры і сферы, у іх ёсць агульная стратэгія росту, якая пачынаецца са знешняй або дзяржаўнай падтрымкі і эвалюцыянуе ў збалансаваную мадэль. Паспяховыя кластары прыцягваюць сваіх членаў да кіравання і распрацоўкі стратэгій, выкарыстоўваюць знешні досвед для стымулявання інавацый і адаптуюць паслугі да патрэб членаў, эфектыўна распаўсюджваючы свае каштоўнасці. З цягам часу асартымент паслуг можна пашырыць, уключыўшы ў іх стварэнне брэнда і забеспячэнне ўстойлівага развіцця. Кластары таксама могуць уплываць на рэгіянальныя стратэгіі і садзейнічаць лічбавай трансфармацыі малых і сярэдніх прадпрыемстваў (МСП), патэнцыяльна ператвараючыся ў цэнтры лічбавых інавацый (ЦЛІ).
Д-р Олівер Зіглер, галава аддзела па сувязях з дзяржаўнымі органамі і старшы менеджар праекта ў ESCA, прадставіў перадавы досвед кіравання кластарамі, які стаў агульнапрынятым еўрапейскім стандартам. Ён падрабязна апісаў метадалогію параўнальнага аналізу кластараў для вызначэння аперацыйных прабелаў кластарных арганізацый і ўзнагароджання адмысловым знакам якасці за Выдатнае кіраванне кластарамі па выніках працы. Ён таксама акрэсліў крытэрыі адбору для ўдзелу ў параўнальным аналізе кластараў і растлумачыў ролю ESCA у кансультаванні ўрадаў па пытаннях кластарнай палітыкі.
Праводзячы параўнальны аналіз ESCA, мы па-сапраўднаму спрабуем зразумець, на якім этапе вы знаходзіцеся, абапіраючыся на аб’ёмную базу даных і падобныя праблемы і рашэнні соцень іншых кластарных арганізацый са ўсіх куткоў Еўропы, якія ўдзельнічалі ў даследаванні, што дапамагае павысіць вашу прадукцыйнасць.
Д-р Олівер Зіглер, ESCA
Праф. д-р Фелікс Арыён, генеральны дырэктар еўрапейскага кластара «АграТрансільванія» з Румыніі, узнагароджанага Залатым знакам ESCA, з’яўляецца членам групы экспертаў па прысуджэнні Залатога знака ESCA. Ён падзяліўся натхняльнай гісторыяй развіцця паспяховага кластара ў аграхарчовай галіне. Сп-р Арыён падкрэсліў, што пошук агульных інтарэсаў сярод фермераў быў выключна важны на пачатковых этапах, а таксама што моц кластарнага супрацоўніцтва нарастала паступова ў выніку іх актыўнага ўцягнення ў пошук рашэнняў праблем галіны з ужываннем такіх канцэпцый, як разумная спецыялізацыя. Сёння Залаты знак кластара «АграТрансільванія» выклікае давер да яго, дапамагаючы яму ўдзельнічаць ва ўплывовых партнёрствах і праектах.
Д-р Б’янка Мунціян, сузаснавальніца і генеральны дырэктар ІТ-кластара «Трансільванія», яшчэ аднаго кластара ЕС з Румыніі, узнагароджанага Залатым знакам ESCA, растлумачыла, як пакрысе пашыраўся асартымент паслуг кластара, дапамагаючы прыцягваць новых членаў і ведучы да дзесяцікратнага росту. Яна падзялілася думкамі аб тым, як квітнеючы кластар можа расці ў краіне нават без адмысловай дзяржаўнай кластарнай палітыкі і фінансавання.
Мы, кіраўнікі кластараў, мелі знайсці магчымасці, створаныя рознымі міжнароднымі партнёрствамі і праектамі. Мы змаглі паўплываць на палітычныя дакументы і рэкамендацыі па падтрымцы кластараў на ўзроўні ЕС.
Д-р Б’янка Мунціян, ІТ-кластар «Трансільванія»
Да Б’янкі Мунціян і Фелікса Арыёна далучыўся Даніэль Кошніца, прэзідэнт Румынскай кластарнай асацыяцыі CLUSTERO і эксперт па супастаўляльным аналізе ў ESCA, які працягнуў знаёміць удзельнікаў мерапрыемства з найважнейшымі аспектамі кіравання кластарамі і наборамі паслуг. Д-р Мунціян падкрэсліла патрэбу ў моцным кіраўніцтве і кваліфікаваных менеджарах кластараў на пачатковых этапах іх развіцця, каб кластары маглі падтрымліваць сваіх членаў у вобласці лічбавізацыі і інавацый. Бюджэт на навучанне выключна важны, паколькі навыкі кіравання кластарамі павінны развівацца. Даніэль Кошніца адзначыў, што кластары сутыкаюцца з агульнымі фінансавымі праблемамі, і звярнуў асаблівую ўвагу на неабходнасць ва ўстойлівай бізнес-мадэлі нават у тым выпадку, калі магчыма дзяржаўнае фінансаванне. Спікеры растлумачылі, што кластары павінны развіваць фінансавую незалежнасць і прапаноўваць якасныя паслугі, забяспечваючы неабходнае фінансаванне дзеля найму кваліфікаванага персаналу. Добра прадуманая вартасная прапанова, спецыялізаваны асартымент паслуг, што адпавядае патрэбам членаў, і старанна распрацаваная стратэгія маюць вялікае значэнне.
Вельмі важны падыход палягае ў пастаянным стварэнні ўмоў для сустрэч членаў і прадастаўленні магчымасцей сустракацца як адзін з адным, так і з палітычнымі дзеячамі.
Д-р Б’янка Мунціян, ІТ-кластар «Трансільванія»
Пашырэнне досведу за кошт знешняга супрацоўніцтва і падключэння палітычных дзеячаў таксама прыносіць карысць. Кіраванне, напрыклад, праз кіраўнічы камітэт, грае вырашальную ролю ў вызначэнні стратэгічных напрамкаў, а поспех залежыць ад прыцягнення зацікаўленых бакоў на ранніх этапах распрацоўкі стратэгіі. Штогадовыя перагляды стратэгій і дакладна сфармуляваныя планы дзеянняў з вылучаным бюджэтам – гэта тое, што адрознівае самыя эфектыўныя кластары.
Правал ці поспех кластараў залежыць ад таго, як яны вызначаюць свае стратэгічныя мэты і ўжываюць партысіпатыўны падыход.
Даніэль Кошніца, Румынская кластарная асацыяцыя
Аляксандр Юрчак, генеральны дырэктар Украінскага кластарнага альянсу, згадзіўся са спікерамі ЕС, але адзначыў, што кластарам рэгіёна УП яшчэ складаней дасягнуць фінансавай стабільнасці, таму што праз адсутнасць дзяржаўнай падтрымкі яны вельмі моцна залежаць ад міжнародных праектаў і донарскіх арганізацый. У той час калі сталыя кластары могуць прытрымлівацца пэўных стратэгій, маладзейшыя кластары дзейнічаюць сытуатыўна, канцэнтруючыся на непасрэдных праектных магчымасцях і прыстасоўваючыся да высокага ўзроўню неазначанасці ў рэгіёне.
Удзельнікі абмеркавання падкрэслілі неабходнасць атрымання кластарнымі арганізацыямі УП падтрымкі на ранніх стадыях па такіх пытаннях, як прыцягненне новых членаў у кластар, іх далучэнне да распрацоўкі стратэгіq, выяўленне іх патрэб і стварэнне адпаведных вартасных прапаноў, вызначэнне прабелаў у ланцужках вартасцей і іх запаўненне праз пошук партнёраў, навучанне персаналу аказанню высакаякасных паслуг, стварэнне міжнародных партнёрстваў і пашырэнне сетак экспертаў.
EU4Digital прапанаваў удзельнікам падзяліцца дасягненнямі і патрэбамі сваіх кластарных арганізацый. Гэта інфармацыя дапаможа распаўсюдзіць перадавы досвед у рэгіёне УП, а таксама вызначыць асноўныя праблемы і вобласці, што патрабуюць сістэматычнай падтрымкі ад рэгіянальных органаў улады і донарскіх арганізацый.
Падчас навучальнага семінара ўдзельнікі таксама даведаліся пра анлайн-апытанне, з дапамогай якога існыя арганізацыі па кіраванні кластарамі і тыя, што робяць першыя крокі, могуць ацаніць сваю здольнасць садзейнічаць інавацыям і лічбавізацыі сярод іх членаў і мяняць асартымент паслуг, вывучаючы досвед выдатных кластараў. Гэты інструмент распрацаваны дзеля таго, каб дапамагчы ўдзельнікам з УП бясплатна падрыхтавацца да афіцыйнай ацэнкі дзеля саіскання знака якасці за Выдатнае кіраванне кластарамі ESCA.
Далейшыя дзеянні
Кластарным арганізацыям было прапанавана правесці самаацэнку, каб вызначыць вобласці, што патрабуюць паляпшэння. EU4Digital абагуліць вынікі і падзеліцца імі з удзельнікамі, органамі ўлады і донарскімі арганізацыямі для падтрымкі палітыкі і мер па аказанні дапамогі. У межах ініцыятывы EU4Digital у вобласці інавацыйных кластараў напрамак «Інавацыі ў сферы ІКТ» таксама будзе дапамагаць кластарам з прасоўваннем і планамі дзеянняў, а таксама з заяўкамі на атрыманне Бронзавага знака ESCA для шэрага арганізацый, што адпавядаюць патрабаванням.
Дадатковая інфармацыя
Апытанне кластараў і трэнінг былі арганізаваны ў межах напрамку «Інавацыі ў сферы ІКТ» фінансаванага ЕС праекта EU4Digital, што садзейнічае гарманізацыі лічбавых рынкаў УП і Еўрапейскага саюза. Напрамак «Інавацыі ў сферы ІКТ» аб’ядноўвае экасістэмы інавацый і стартапаў УП і ЕС, спрыяючы наладжванню сувязей, перадачы перадавога досведу і інструментаў ЕС зацікаўленым бакам УП, а таксама развіццю экасістэмы лічбавых стартапаў УП і распрацоўцы рэкамендацый для інавацыйных кластараў Усходніх краін-партнёраў.
Каб даведацца больш пра дзейнасць EU4Digital, звязаную з Інавацыямі ў сферы ІКТ і экасістэмай стартапаў, завітайце на нашу старонку «Даведка» і глядзіце кароткае відэа «Гэта Інавацыі ў сферы ІКТ», размешчанае ў «Бібліятэцы».
- Азербайджан
- Арменія
- Грузія
- Рэспубліка Малдова
- Украіна
- Інавацыі ў сферы ІКТ
Больш навін
-
11/04/2024
Справаздача аб перадавым досведзе развіцця прыватных сетак 5G у ЕС даступна для пампавання
У межах напрамку дзейнасці Нормы тэлекамунікацыйнага сектара спецыялісты праекта EU4Digital падрыхтавалі справ…
Чытаць далей -
09/04/2024
Адкрыты першы курс навучання лічбавым навыкам Акадэміі EU4Digital!
Праект EU4Digital запрашае грамадзян і прадстаўнікоў малых і сярэдніх прадпрыемстваў (МСП) з Украіны зарэгістр…
Чытаць далей -
09/04/2024
Новая Акадэмія EU4Digital запрашае на заняткі грамадзян і прадпрымальнікаў Усходняга партнёрства
Праект EU4Digital адкрыў Акадэмію EU4Digital. Гэта праграма лічбавай адукацыі, якая робіць навучанне лічбавым…
Чытаць далей
11/04/2024
Справаздача аб перадавым досведзе развіцця прыватных сетак 5G у ЕС даступна для пампавання
У межах напрамку дзейнасці Нормы тэлекамунікацыйнага сектара спецыялісты праекта EU4Digital падрыхтавалі справ…
Чытаць далей09/04/2024
Адкрыты першы курс навучання лічбавым навыкам Акадэміі EU4Digital!
Праект EU4Digital запрашае грамадзян і прадстаўнікоў малых і сярэдніх прадпрыемстваў (МСП) з Украіны зарэгістр…
Чытаць далей09/04/2024
Новая Акадэмія EU4Digital запрашае на заняткі грамадзян і прадпрымальнікаў Усходняга партнёрства
Праект EU4Digital адкрыў Акадэмію EU4Digital. Гэта праграма лічбавай адукацыі, якая робіць навучанне лічбавым…
Чытаць далей