

30 сакавіка 2023 года каманда EU4Digital па інавацыях у сферы ІКТ правяла сеткавае анлайн-мерапрыемства для падтрымкі развіцця экасістэмы блокчэйна ў рэгіёне Усходняга партнёрства (УП). Асацыяцыі, ключавыя дзеячы інавацыйнай экасістэмы сферы блокчэйна, а таксам прадстаўнікі галіны і ўрадаў краін УП абмеркавалі магчымасці аб’яднання намаганняў і супрацоўніцтва з Міжнароднай асацыяцыяй давераных блокчэйн-дадаткаў (INATBA) і яе асноўнымі партнёрствамі.
Больш за 50 удзельнікаў прадставілі каля 30 арганізацый УП, уключаючы цэнтральныя банкі, што займаюцца распрацоўкай нарматыўнай базы, асацыяцыі блокчэйна, асацыяцыі прадпрыемстваў сферы ІТ, уключаючы фінансава-тэхналагічныя кампаніі, стартапы і прадпрыемствы, якія працуюць з блокчэйнам і іншымі тэхналогіямі размеркаваных рэестраў (DLT), адукацыйныя грамадскія арганізацыі з ухілам у блокчэйн, а таксама прадстаўнікоў міністэрстваў і органаў, што каардынуюць развіццё інавацыйных экасістэм ва Усходніх краінах-партнёрах.
Канчатковай мэтай мерапрыемства было падтрымаць далучэнне асацыяцый і дырэктыўных органаў сферы блокчэйна з УП да супольнасці ідэйных лідараў і іншых падобных арганізацый ЕС, што зможа пасадзейнічаць станоўчым зменам у рэгуляванні і развіцці арыентаванай на інавацыі экасістэмы блокчэйна ва Усходніх краінах-партнёрах.
Паглыбленне ў экасістэму блокчэйна
Рута Шалвітэ-Тамошунене, намесніца кіраўніка групы праекта EU4Digital, пачала мерапрыемства з тлумачэння мэт мерапрыемства і прадстаўлення праекта EU4Digital. Далей Маргерыта Ледэр, член савета дырэктараў INATBA, падрыхтавала аўдыторыю да паглыблення ў багаты свет INATBA і яе міжнароднай дзейнасці.
INATBA была заснаваная дзеля стварэння асяроддзя, дзе тэхналогіі блокчэйна могуць квітнець, … дзе мы можам весці адкрытую размову з рэгулятарамі і дырэктыўнымі органамі пра тое, як тэхналогіі мяняюць рынак і як гэта ўплывае на працоўныя рэсурсы.
Маргерыта Ледэр, член савета дырэктараў INATBA
Тоня Дамвакеракі, менеджар Блокчэйн-абсерваторыі і форума ЕС, зрабіла агляд прынцыпаў і элементаў стратэгіі ЕС у сферы блокчэйна, ажыццяўляць якую дапамагае значнае фінансаванне і прыватна-дзяржаўнае партнёрства, што дазваляюць тэсціраваць многія інавацыйныя рашэнні. Яна згадала Стратэгію Еўрапейскай камісіі ў сферы блокчэйна, накіраваную на тое, каб ЕС стаў лідарам у галіне тэхналогій, і растлумачыла ролю Блокчэйн-абсерваторыі і форума ЕС. Гэта ініцыятыва Еўрапейскай камісіі (ЕК), мэта якой – паскорыць інавацыі ў сферы блокчэйна і развіццё экасістэмы блокчэйна ў ЕС. Разам з INATBA Блокчэйн-абсерваторыя і форум ЕС дае канал для ўзаемадзеяння ЕК з грамадствам, прыватным сектарам і навуковымі коламі сферы блокчэйна. На сайце абсерваторыі можна знайсці мапу ініцыятыў у сферы блокчэйна, што падтрымліваюцца ўрадамі, карпарацыямі ці стартапамі, сярод якіх некалькі з краін УП.
Магчымасці і перавагі INATBA
У другой палове мерапрыемства Рыкарда Сімойнш, выканаўчы дырэктар INATBA, прадставіў арганізацыю. Гэтая міжнародная асацыяцыя кампаній, дзяржаўных органаў і навукоўцаў была запушчаная ЕК разам са 105 заснавальнікамі. Ён распавёў пра тое, як INATBA адольвае памылковыя ўяўленні і недасведчанасць аб тэхналогіі блокчэйн на практыцы. Унікальная вартасная прапанова асацыяцыі заключаецца ў задавальненні патрэбнасцей прадпрыемстваў, ад стартапаў да буйных гульцоў, а таксама прадстаўнікоў навуковай супольнасці і рэгулятараў, што займаюцца DLT. «Гэты падыход дазваляе прадстаўнікам галіны, дзяржаўнага сектара і навукова-даследчых колаў усталёўваць сувязі і абменьвацца ведамі», – сказаў ён. Гэта таксама дапамагае выпрацаваць агульную пазіцыю і выклікаць давер да INATBA у рэгулятыўных і дырэктыўных органаў. Гэта дазваляе INATBA рабіць практычны ўнёсак і аказваць уплыў на многія важныя тэмы, звязаныя з блокчэйнам, а таксама на паслугі даверу і на праграму па навыках.
Затым Бара Грэплава, кіраўніца ўрадавага і акадэмічнага кансультатыўных органаў і менеджар па прыцягненні ўдзельнікаў у INATBA, падрабязна распавяла пра працоўныя ўмовы арганізацыі і пра магчымасці супрацоўніцтва для зацікаўленых бакоў Усходняга партнёрства. Яна зрабіла агляд працы кансультатыўных органаў на 2022-2023 гг. і магчымасцей для ўцягнення дырэктыўных органаў. Яна растлумачыла крытэрыі ўступлення ў асацыяцыю і перавагі членства ў працоўных групах INATBA па фінансах, адукацыі, ідэнтычнасці, канфідэнцыяльнасці, сацыяльным уздзеянні і ўстойлівасці і ў Камітэце па стандартах, а таксама распавяла пра асноўныя працоўныя моманты на 2023 год.
Морган Стайн, менеджар па пытаннях партнёрства і набору членаў у INATBA, працягнула гаворку пра вартасную прапанову для гульцоў галіны. Сюды ўваходзіць набор даступных для членаў інструментаў і шырокі спектр паслуг: ад нарматыўных змяненняў да прасоўвання варыянтаў выкарыстання і ўнёску ў рыначную кан’юнктуру. Яна таксама заклікала нацыянальныя асацыяцыі блокчэйна УП да абмеркавання магчымых схем узаемадзеяння і супрацоўніцтва на падставе мемарандумаў аб узаемаразуменні.
Абмен досведам і парадамі
Кульмінацыяй мерапрыемства стаў абмен досведам супрацоўніцтва паміж членамі і партнёрамі INATBA, падчас размовы, якую мадэравала Бара Грэплава.
- Густава Прыета, старшы навуковы супрацоўнік Фонду навуковых даследаванняў Фландрыі (FWO) пры Генцкім універсітэце і член акадэмічнага кансультатыўнага органа INATBA, падзяліўся станоўчымі ўражаннямі ад удзелу ў працы прыватна-дзяржаўных органаў у INATBA. «Гэта дае прастору для абмеркавання практычных праблем і інтэграцыі з больш шырокай грамадскасцю, дзе пануе плюралізм думак», – сказаў ён. Ён прывёў прыклад працы над агульным слоўнікам для распрацоўкі стандартаў у сферы блокчэйна.
- Марыяна дэ ла Рочэ, старшы спецыяліст па пытаннях рэгулявання фонду IOTA і сустаршыня працоўнай групы па сацыяльным уплыве і ўстойлівасці INATBA, прадставіла сумесную выкананую працу і растлумачыла, як IOTA пачаў працаваць з INATBA для барацьбы з раз’яднанасцю ў некаторых асобных пытаннях. «Супольнасці ў сферы блокчэйна растуць «нібыта бурбалкі» – растлумачыла яна, – але нават унутры бурбалкі вы ізаляваныя». Для IOTA было карысна дабрацца да самага «цэнтра гэтага бурлення», асабліва па пытанні нарматыўных асноў.
- Тоня Дамвакеракі, менеджар Блокчэйн-абсерваторыі і форума ЕС, падзялілася досведам сумеснай падрыхтоўкі справаздач і арганізацыі мерапрыемстваў, што дазволіла вызначыць цікавыя практычныя варыянты выкарыстання, а таксама прыцягнуць спецыялістаў.
Жывая дыскусія з гасцямі з УП стала яркім момантам мерапрыемства. Падчас яе абмяркоўваліся практычныя пытанні, узнятыя кампаніямі, рэгулятарамі і асацыяцыямі. Адказваючы на пытанне пра цікавыя выпадкі з практыкі ў галіне рэгулявання тэхналогій блокчэйн, Тоня Дамвакеракі параіла ўсім удзельнікам азнаёміцца з Еўрапейскай рэгулятарнай пясочніцай блокчэйна для тэхналогій размеркаваных рэестраў. Яна змяшчае ключавую інфармацыю, што датычыцца Еўрапейскай інфраструктуры паслуг у галіне блокчэйна.
На пытанне пра тое, якім чынам рэгулятыўныя органы могуць патэнцыяльна быць карысныя для INATBA і самі атрымаць выгаду ад супрацоўніцтва з гэтай арганізацыяй, Бара Грэплава адказала, што асноўнай перавагай далучэння да ўрадавага кансультатыўнага органа з’яўляецца доступ да сеткі рэгулятараў і прадстаўнікоў дзяржаўнага сектара, што працуюць на розных этапах укаранення тэхналогій блокчэйн па ўсім свеце. Удзел у працоўных групах таксама каштоўны, таму што дазваляе ўдзельнікам даведацца аб меркаваннях прадстаўнікоў галіны і практыкуючых спецыялістаў.
Далейшыя дзеянні
Напрыканцы мерапрыемства мадэратар Ганна Побаль, кіраўніца напрамку інавацый у сферы ІКТ праекта EU4Digital, падзякавала дакладчыкам за іх адкрытасць да супрацоўніцтва з зацікаўленымі бакамі з УП. Яна згадала, што праект EU4Digital у партнёрстве з INATBA распрацаваў падрабязнае кіраўніцтва па ўступленні ў INATBA, што апісвае вартасную прапанову, а таксама крытэрыі і ўмовы членства.
Бара Грэплава пацвердзіла, што INATBA таксама гатовая разглядзець нестандартныя віды супрацоўніцтва, такія як ажыццяўленне сумесных праектаў, партнёрствы TAIEX і TWINNING, а таксама курыраванне цэнтральных банкаў і асацыяцый блокчэйна ў краінах УП. Яна заклікала зацікаўленыя бакі УП да абмеркавання.
Дадатковая інфармацыя
Азнаёміцца з праграмай мерапрыемства і кіраўніцтвам па ўступленні ў INATBA і глядзець прэзентацыі дакладчыкаў:
- Азербайджан
- Арменія
- Беларусь
- Грузія
- Рэспубліка Малдова
- Украіна
- Інавацыі ў сферы ІКТ
Больш навін
12/09/2023
Далучайцеся да гутаркі з EU4Digital: новыя магчымасці ў «Твітэры»
З заканчэннем летніх канікул каманда, адказная за навіны, абвяшчэнні, гісторыі і іншыя публікацыі пра EU4Digit…
Чытаць далей07/09/2023
Не прапусціце! Мерапрыемствы EU4Digital, прысвечаныя лічбавай трансфармацыі Усходняга партнёрства
Хочаце даведацца больш пра лічбавыя распрацоўкі, прыярытэты на будучыню і палітычную праграму для Усходніх кра…
Чытаць далей23/06/2023
Наведайце перазапушчаны і палепшаны вэб-сайт EU4Digital
Шукаеце навіны, рэсурсы і іншую інфармацыю пра лічбавую трансфармацыю ва Усходнім партнёрстве (УП)? EU4Digital…
Чытаць далей

12/09/2023
Далучайцеся да гутаркі з EU4Digital: новыя магчымасці ў «Твітэры»
З заканчэннем летніх канікул каманда, адказная за навіны, абвяшчэнні, гісторыі і іншыя публікацыі пра EU4Digit…
Чытаць далей
07/09/2023
Не прапусціце! Мерапрыемствы EU4Digital, прысвечаныя лічбавай трансфармацыі Усходняга партнёрства
Хочаце даведацца больш пра лічбавыя распрацоўкі, прыярытэты на будучыню і палітычную праграму для Усходніх кра…
Чытаць далей
23/06/2023
Наведайце перазапушчаны і палепшаны вэб-сайт EU4Digital
Шукаеце навіны, рэсурсы і іншую інфармацыю пра лічбавую трансфармацыю ва Усходнім партнёрстве (УП)? EU4Digital…
Чытаць далей