Новы крок на шляху да Лічбавага дзесяцігоддзя: увайшла ў сілу праграма палітыкі да 2030 года
Дата: 24/01/23
Праграма палітыкі Лічбавага дзесяцігоддзя да 2030 года ўвайшла ў сілу. Еўрапейскі парламент, дзяржавы-члены ЕС і Еўрапейская камісія сумесна вызначылі пэўныя мэты і задачы ў чатырох ключавых абласцях для стратэгічна важнага развіцця лічбавай эканомікі.
Лічбавае грамадства і лічбавыя тэхналогіі даюць нам новыя спосабы вучыцца, бавіць час, працаваць, даследаваць і дасягаць мэт. Апрача таго, яны даюць новыя свабоды, правы і абавязкі і дазваляюць нам выйсці за межы нашай фізічнай супольнасці, а таксама геаграфічнага і грамадскага становішча. Еўрапейскія інстытуты і дзяржавы-члены ЕС дасягнулі палітычнага пагаднення наконт лічбавых навыкаў, інфраструктуры (і ў тым ліку сувязі), лічбавізацыі прадпрыемстваў і дзяржаўных анлайн-паслуг.
Мэты праграмы
Да 2030 года дзяржавы-члены ЕС сумесна з Еўрапейскім парламентам, Саветам ЕС і Еўрапейскай камісіяй будуць фарміраваць сваю лічбавую палітыку вакол дасягнення мэт у гэтых чатырох абласцях, каб:
Удасканальваць базавыя і спецыялізаваныя лічбавыя навыкі грамадзян;
Садзейнічаць больш актыўнаму ўкараненню прадпрыемствамі ЕС новых тэхналогій, такіх як штучны інтэлект і воблачныя даныя;
Працягваць развіваць сувязь, вылічальную і інфармацыйную інфраструктуру;
Зрабіць дзяржаўныя і адміністрацыйныя паслугі даступнымі анлайн.
У гэтых мэтах адлюстраваныя такія задачы праграмы, як забеспячэнне бяспекі і надзейнасці лічбавых тэхналогій, канкурэнтнага анлайн-асяроддзя для малых і сярэдніх прадпрыемстваў, надзейных мер кібербяспекі, роўнага доступу да лічбавых магчымасцей і развіцця ўстойлівых, энергаэфектыўных і рэсурсазберагальных інавацый.
Тэхналогіі будуць працягваць граць усё больш важную ролю ў нашым грамадстве і нашым жыцці. Дзякуючы механізму маніторынгу зараз мы можам дакладна вызначыць, што трэба, каб лічбавыя тэхналогіі спрацавалі для ўсіх людзей і прадпрыемстваў.
Маргрэтэ Вестагер, выканаўчы віцэ-прэзідэнт праекта з удзелам цэлага шэрагу краін «Еўропа, прыстасаваная да лічбавай эпохі»
Буйныя праекты маюць выключна важнае значэнне для дасягнення лічбавых мэт і ажыццяўлення лічбавай трансфармацыі да 2030 года. Дзяржавы-члены ЕС аб’яднаюць намаганні і будуць шчыльна супрацоўнічаць у межах шматбаковых праектаў, накіраваных на лічбавыя здольнасці, развіць якія самастойна было б складана. У прыватнасці, у межах праграмы палітыкі быў распрацаваны працэс вызначэння і запуску праектаў з удзелам некалькіх краін у такіх абласцях, як 5G, квантавыя вылічэнні, дзяржаўнае кіраванне анлайн і гэтак далей.
Дадатковая інфармацыя
Праграма Лічбавага дзесяцігоддзя ўвайшла ў сілу 9 студзеня 2023 года.
Каб ацэньваць вынікі і ўсталёўваць арыенціры дзеля завяршэння праграмы да 2030 года, апрача мэт і задач быў абраны цыклічны працэс супрацоўніцтва, які ўжо пачаўся.
Мы выкарыстоўваем cookie-файлы на гэтым сайце, каб зрабіць яго больш прыдатным для Вас, а таксама для спрашчэння навігацыі па сайце і для аналізу таго, як ён выкарыстоўваецца. Націскаючы на кнопку "Дазволіць усе cookie-файлы", Вы даяце нам згоду на выкарыстанне cookie-файлаў.
Даведацца больш аб тым, якія cookie-файлы мы выкарыстоўваем, а таксама змяніць наладкі cookie-файлаў Вы можаце ў раздзеле Палітыка выкарыстання cookie-файлаў.
Функцыянальныя cookie-файлы
Функцыянальныя cookie-файлы, якія з'яўляюцца істотнымі для працы сайта. Гэтыя cookie-файлы таксама дапамагаюць нам вымяраць прадукцыйнасць сайта і рабіць яго больш прыдатным для Вас, а таксама запамінаць любыя абраныя Вамі наладкі.
If you disable this cookie, we will not be able to save your preferences. This means that every time you visit this website you will need to enable or disable cookies again.
Рэкламныя/мэтавыя cookie-файлы
Рэкламныя/мэтавыя cookie-файлы, якія мы выкарыстоўваем для адсочвання дзеянняў і сесій карыстальнікаў, каб прапаноўваць больш персаналізаваныя паслугі, і (у выпадку рэкламных cookie-файлаў) якія задаюцца трэцімі бакамі, з якімі мы ажыццяўляем сумесныя рэкламныя кампаніі, і дазваляюць нам паказваць актуальную для Вас рэкламу. Гэтыя cookie-файлы не з'яўляюцца абавязковымі, а карыстальнікі могуць забараніць іх выкарыстанне ў любы момант.