Галоўная / Будзьце ў курсе / Бібліятэка
Укараненне інструментарыю ЕС для забеспячэння бяспекі 5G: справаздача аб перадавым досведзе ЕС
Дата: Чэрвень 2023 года
Спецыялісты праекта EU4Digital падрыхтавалі гэтую справаздачу аб перадавым досведзе ЕС і аб укараненні інструментарыю ЕС для забеспячэння бяспекі 5G у межах напрамку дзейнасці Нормы тэлекамунікацыйнага сектара. У гэтай справаздачы вызначаны перадавы досвед у дзвюх ключавых абласцях:
- Стратэгічныя і тэхнічныя меры зніжэння рызык, звязаных з сеткамі 5G;
- Падыход ЕС да вызначэння пастаўшчыкоў з высокай ступенню рызыкі.
Галоўная задача справаздачы – падзяліцца досведам, набытым дзяржавамі-членамі ЕС падчас распрацоўкі інструментарыю ЕС для забеспячэння бяспекі 5G. Мэты гэтай справаздачы наступныя:
- Садзейнічаць распрацоўцы каардынаванага і комплекснага падыходу да забеспячэння бяспекі сетак 5G;
- Даць рэкамендацыі Усходнім краінам-партнёрам, іх сеткавым аператарам і іншым зацікаўленым бакам наконт рызык бяспекі і магчымых уразлівых месцаў сетак 5G;
- Падзяліцца перадавым вопытам і мерамі прадухілення гэтых рызык.
На падставе даных гэтай справаздачы будуць падрыхтаваныя асобныя ініцыятывы па ўкараненні інструментарыю для забеспячэння бяспекі 5G ва Усходніх краінах-партнёрах.
- Азербайджан
- Арменія
- Грузія
- Рэспубліка Малдова
- Украіна
- Нормы тэлекамунікацыйнага сектара