-
20/02/2024
Новая справаздача: Рэкамендацыі EU4Digital садзейнічаюць укараненню DESI ва Усходнім партнёрстве
Праект EU4Digital апублікаваў новую справаздачу «Рэкамендацыі па ўкараненні паказальнікаў DESI ва Усходніх краінах-партнёрах», каб садзейнічаць распаўсюджванню збору даных для Індэкса лічбавай эканомікі і грамадства (DESI) у адпаведнасці з метадалогіямі ЕС.
Чытаць далей -
24/01/2024
Паслы еўрапейскай моладзі арганізавалі хакатон, прысвечаны штучнаму інтэлекту ў грамадстве
13 і 14 студзеня 2024 года Паслы еўрапейскай моладзі (YEAs) дапамаглі арганізаваць хакатон Bridging the Gap, падчас якога абмяркоўваліся і прапаноўваліся рашэнні самых складаных задач, звязаных са штучным інтэлектам (ШІ). Удзельнікі разважалі аб уплыве ШІ на дэмакратыю, адукацыю, навакольнае асяроддзе і грамадства ў цэлым.
Чытаць далей -
09/01/2024
EU4Digital пачынае працу над стратэгіямі кіравання данымі дзеля забеспячэння якасці публічных даных
Апошнія дасягненні ў галіне электронных паслуг, абмену інфармацыяй, выкарыстання штучнага інтэлекту і прыняцця рашэнняў на падставе даных у розных сферах азначаюць, што надзейныя і даступныя даныя надзвычайна важныя. Каб задаволіць патрэбы ў высакаякасных і лёгкадаступных публічных даных у рэгіёне Усходняга партнёрства (УП), 6 снежня 2023 года праект EU4Digital пачаў новую дзейнасць па распрацоўцы стратэгій кіравання данымі.
Чытаць далей -
06/01/2024
Патрабуюцца маладыя галасы! Кампанія #MySkills4You Еўрапейскага фонду адукацыі
Маладыя грамадзяне рэгіёна Усходняга партнёрства (УП) запрашаюцца прыняць удзел у ініцыятыве #MySkills4You Еўрапейскага фонду адукацыі (ЕФА), што запусцілася 4 снежня 2023 года.
Чытаць далей -
03/01/2024
Электронны тыдзень ЮНКТАД праклаў надзейны і ўсёахопны шлях да лічбавай эканомікі
Больш за 3500 удзельнікаў даследавалі спосабы пераўтварыць лічбавыя магчымасці ў агульныя дасягненні ўстойлівага развіцця падчас Электроннага тыдня ЮНКТАД – 2023, што прайшоў з 4 па 8 снежня.
Чытаць далей -
27/12/2023
Сетка электроннай аховы здароўя распавяла пра стратэгічныя крокі на шляху да аказання трансгранічных паслуг
Як урачы могуць атрымаць медыцынскія дакументы новых пацыентаў, якія пераехалі з адной краіны ў другую? Лічбавыя сістэмы аховы здароўя, што дазваляюць абменьвацца інфармацыяй і атрымліваць доступ да паслуг з-за мяжы як ніколі важныя для рэгіёна Усходняга партнёрства (УП). Тэматычная вобласць Электронная ахова здароўя праекта EU4Digital разам з Усходнімі краінамі-партнёрамі распрацоўвае стратэгіі ў сферы электроннай аховы здароўя, што з’яўляецца важным крокам на шляху да павышэння якасці аховы здароўя для іх жыхароў. Два семінары Сеткі электроннай аховы здароўя, якія прайшлі анлайн 16 і 24 лістапада, закранулі разнастайныя тэмы, уключаючы фінансаванне, інавацыі і актывізм у сферы лічбавай аховы здароўя.
Чытаць далей -
20/12/2023
Еўрапейскі савет зацвердзіў рэкамендацыі па стварэнні ўмоў для паспяховага лічбавага навучання і падрыхтоўкі
23 лістапада 2023 года Еўрапейскі савет зацвердзіў шэраг рэкамендацый, якія датычацца ключавых фактараў, што садзейнічаюць паспяховаму лічбаваму навучанню і падрыхтоўцы, і павышэння якасці навучання лічбавым навыкам і кампетэнцыям. З дапамогай гэтага пакета Савет вырашае задачу зрабіць адукацыю здатнай да рэальнай лічбавай трансфармацыі і здольнай паспяваць за імклівымі зменамі ўмоў і тэхналогій.
Чытаць далей -
13/12/2023
Лічбавыя тэхналогіі ў цэнтры ўвагі на сустрэчы міністраў замежных спраў Усходняга партнёрства
Сувязь, рэгіянальны роўмінг і лічбавы пераход былі сярод тэм, якія абмяркоўваліся на сустрэчы міністраў Усходняга партнёрства (УП) 11 снежня 2023 года. Гэтае мерапрыемства сабрала разам міністраў замежных спраў краін ЕС і іх калег з пяці з шасці Усходніх краін-партнёраў (Арменіі, Азербайджана, Грузіі, Рэспублікі Малдова і Украіны). Мерапрыемства дало магчымасць абмяняцца думкамі наконт Усходняга партнёрства, ацаніць яго дасягненні і сфармуляваць пэўныя рэкамендацыі адносна будучай палітыкі.
Чытаць далей -
08/12/2023
EU4Digital публікуе справаздачу аб экасістэме стартапаў Усходняга партнёрства
Праект EU4Digital апублікаваў справаздачу аб даследаванні, вынікам якога стала карта і дыягностыка экасістэмы стартапаў ва Усходнім партнёрстве (УП). Падрыхтаваная камандай EU4Digital па Інавацыях у сферы ІКТ справаздача вызначае канцэпцыю высокаэфектыўнай інкубацыі, дае аналіз цяперашняй сітуацыі, а таксама рэкамендацыі для распрацоўкі спадарожных праграм падтрымкі ў краінах-партнёрах – Арменіі, Азербайджане, Грузіі, Рэспубліцы Малдова і Украіне. Са справаздачай можна азнаёміцца анлайн, зваротная сувязь вітаецца.
Чытаць далей