Паслы еўрапейскай моладзі арганізавалі хакатон, прысвечаны штучнаму інтэлекту ў грамадстве
Дата: 24/01/24
13 і 14 студзеня 2024 годаПаслы еўрапейскай моладзі (YEAs) дапамаглі арганізаваць хакатон Bridging the Gap, падчас якога абмяркоўваліся і прапаноўваліся рашэнні самых складаных задач, звязаных са штучным інтэлектам (ШІ). Удзельнікі разважалі аб уплыве ШІ на дэмакратыю, адукацыю, навакольнае асяроддзе і грамадства ў цэлым.
Увогуле на мерапрыемстве прысутнічалі 14 ментараў, 10 суддзяў і 130 удзельнікаў з 12 краін. Пяць YEAs з Украіны і дзяржаў-членаў ЕС кіравалі камандамі-ўдзельніцамі. Яны распрацоўвалі ідэі ў межах двух выпрабаванняў – «Дыпламаты даных» і «JS-лабараторыя». Сярод рашэнняў, што прынеслі перамогу, былі дэманстрацыя экалагічнага следу вялікіх моўных мадэлей і вэб-старонка, дзе паказваецца, як абараніцца ад ашуканцаў, што выкарыстоўваюць інструменты для генерацыі гукаў.
Мерапрыемства было арганізавана пасля Еўрапейскіх моладзевых слуханняў, якія Еўрапейскі парламент правёў у лістападзе 2023 года. YEA з Украіны Марыям Ісоева ўзяла на сябе галоўную ролю ў арганізацыі хакатона ў супрацоўніцтве з камандай European Youth Event (EYE) Ideas Booster і Інстытутам Хасо Платнера. Хакатон праводзіўся як анлайн, так і афлайн на тэрыторыі інстытута ў Патсдаме (Германія). Арганізацыя AI HOUSE, што з’яўляецца найбуйнейшай украінскай супольнасцю ў сферы ШІ, таксама аказала падтрымку, вызначыўшы суддзяў для мерапрыемства.
Дадатковая інфармацыя
Ініцыятыва YEAs запусцілася ў чэрвені 2016 года ў межах праекта «Усходняе суседства ЕС» (EU NEIGHBORS east) і на сённяшні дзень прыцягнула больш за 1700 маладых людзей з больш чым 30 краін.
Арганізатары хакатона таксама скарысталіся момантам, каб распавесці пра дабрачынную ініцыятыву AI for Ukraine. Запушчаная AI HOUSE у 2022 годзе, яна дае аматарам ШІ доступ да самых актуальных ведаў, дазваляе аб’ядноўваць досвед міжнароднай супольнасці і абменьвацца ім, а таксама збірае сродкі для падтрымкі Украіны.
Мы выкарыстоўваем cookie-файлы на гэтым сайце, каб зрабіць яго больш прыдатным для Вас, а таксама для спрашчэння навігацыі па сайце і для аналізу таго, як ён выкарыстоўваецца. Націскаючы на кнопку "Дазволіць усе cookie-файлы", Вы даяце нам згоду на выкарыстанне cookie-файлаў.
Даведацца больш аб тым, якія cookie-файлы мы выкарыстоўваем, а таксама змяніць наладкі cookie-файлаў Вы можаце ў раздзеле Палітыка выкарыстання cookie-файлаў.
Функцыянальныя cookie-файлы
Функцыянальныя cookie-файлы, якія з'яўляюцца істотнымі для працы сайта. Гэтыя cookie-файлы таксама дапамагаюць нам вымяраць прадукцыйнасць сайта і рабіць яго больш прыдатным для Вас, а таксама запамінаць любыя абраныя Вамі наладкі.
If you disable this cookie, we will not be able to save your preferences. This means that every time you visit this website you will need to enable or disable cookies again.
Рэкламныя/мэтавыя cookie-файлы
Рэкламныя/мэтавыя cookie-файлы, якія мы выкарыстоўваем для адсочвання дзеянняў і сесій карыстальнікаў, каб прапаноўваць больш персаналізаваныя паслугі, і (у выпадку рэкламных cookie-файлаў) якія задаюцца трэцімі бакамі, з якімі мы ажыццяўляем сумесныя рэкламныя кампаніі, і дазваляюць нам паказваць актуальную для Вас рэкламу. Гэтыя cookie-файлы не з'яўляюцца абавязковымі, а карыстальнікі могуць забараніць іх выкарыстанне ў любы момант.