-
06/04/2023
Мерапрыемства EU4Digital і INATBA падтрымлівае развіццё блокчэйна і міжнароднае супрацоўніцтва ва Усходнім партнёрстве
30 сакавіка 2023 года каманда EU4Digital па інавацыях у сферы ІКТ правяла сеткавае анлайн-мерапрыемства для падтрымкі развіцця экасістэмы блокчэйна ў рэгіёне Усходняга партнёрства (УП). Асацыяцыі, ключавыя дзеячы інавацыйнай экасістэмы сферы блокчэйна, а таксам прадстаўнікі галіны і ўрадаў краін УП абмеркавалі магчымасці аб’яднання намаганняў і супрацоўніцтва з Міжнароднай асацыяцыяй давераных блокчэйн-дадаткаў (INATBA) і яе асноўнымі партнёрствамі.
Чытаць далей -
29/03/2023
На Форуме інавацый у сферы ИКТ EU4Digital абмеркавалі ролю лічбавай адукацыі ў павышэнні кваліфікацыі супрацоўнікаў МСП і стартапаў
Форум інавацый у сферы ІКТ EU4Digital - 2023 узняў важныя пытанні аб будучыні адукацыі, каб лепш падрыхтаваць прадпрыемствы да постындустрыяльнага лічбавага грамадства. Анлайн-мерапрыемства, якое прайшло 9 сакавіка і падкрэсліла важнасць павышэння лічбавай кваліфікацыі супрацоўнікаў стартапаў і малых і сярэдніх прадпрыемстваў (МСП) у рэгіёне Усходняга партнёрства (УП), стала другім у серыі штогадовых форумаў інавацый і прыцягнула больш за 100 удзельнікаў. Яны даведаліся пра разнастайныя ініцыятывы ЕС і УП па стратэгічнай падтрымцы, уключаючы дзейнасць Платформы адукацыйных тэхналогій EU4Digital, якая была анансаваная падчас мерапрыемства.
Чытаць далей -
27/02/2023
Лічбавыя навыкі ў цэнтры ўвагі на штогадовым Форуме EU4Digital па пытаннях стартапаў і інавацый-2023
Праект EU4Digital збярэ разам ключавых палітычных дзеячаў, перадавыя арганізацыі экасітэм стартапаў і спецыялістаў у галіне лічбавых інавацый і развіцця экасістэм стартапаў на штогадовым Форуме EU4Digital па пытаннях стартапаў і інавацый-2023. Тэма гэтага палітычнага мерапрыемства высокага ўзроўню – «Лічбавыя тэхналогіі для павышэння лічбавай кваліфікацыі супрацоўнікаў шырокага кола МСП ва Усходнім партнёрстве» (УП). Мерапрыемства пройдзе ў аддаленым рэжыме ў фармаце віртуальнай сесіі 9 сакавіка 2023 года.
Чытаць далей -
10/02/2023
Для адукацыі і навучання неабходна «рашучая лічбавая інтэграцыя»
У дзяцінстве і далейшым жыцці накапленне ведаў і навыкаў дазваляе людзям развіваць і рэалізоўваць свой патэнцыял, робячы грамадства больш прадуктыўным. Еўрапейскі фонд адукацыі (ЕФА) заяўляе, што для развіцця людскога капіталу неабходна настроіцца на «рашучую лічбавую інтэграцыю». Пры дапамозе разнастайных інструментаў і ініцыятыў ЕФА падтрымлівае палітыку і меры, накіраваныя на лічбавую інтэграцыю, у краінах-партнёрах, і ў тым ліку ў рэгіёне Усходняга партнёрства.
Чытаць далей -
24/01/2023
Новы крок на шляху да Лічбавага дзесяцігоддзя: увайшла ў сілу праграма палітыкі да 2030 года
Праграма палітыкі Лічбавага дзесяцігоддзя да 2030 года ўвайшла ў сілу. Еўрапейскі парламент, дзяржавы-члены ЕС і Еўрапейская камісія сумесна вызначылі пэўныя мэты і задачы ў чатырох ключавых абласцях для стратэгічна важнага развіцця лічбавай эканомікі.
Чытаць далей -
14/12/2022
ЕС укладзе 4,5 мільярда еўра ў лічбавую трансфармацыю ў 2023-2024 гг.
Каб дасягнуць мэт Еўрапейскага саюза ў галіне лічбавай трансфармацыі, больш за 4,5 мільярда еўра будзе вылучана на праграму «Гарызонт Еўропа» ў 2023-2024 гг. Гэта больш за 33% агульнага бюджэту праграмы.
Чытаць далей -
12/12/2022
Ад усведамлення да дзеяння: развіццё жаночага прадпрыемніцтва ва Усходнім партнёрстве
Жаночае прадпрыемніцтва і інавацыі ва Усходніх краінах-партнёрах сталі галоўнымі тэмамі віртуальнага сеткавага мерапрыемства Women 4 Digital Future, арганізаванага камандай EU4Digital па інавацыях у сферы ІКТ 28 лістапада 2022 года.
Чытаць далей -
04/11/2022
Зацікаўленыя бакі EU4Digital разгледзелі дасягненні і планы з нагоды запуску Фазы II праекта EU4Digital
25 кастрычніка 2022 года дасягненні і планы праектаў EU4Digital былі разгледжаныя падчас сустрэчы Кіруючага камітэта ініцыятывы EU4Digital, якая знаменавала запуск Фазы II праекта EU4Digital.
Чытаць далей -
04/11/2022
Пяць ключавых пытанняў Лічбавай канферэнцыі Усходняга партнёрства
Устойлівасць, рэагаванне на крызіс і аднаўленне пасля яго сталі галоўнымі тэмамі арганізаванай 24 кастрычніка 2022 года Лічбавай канферэнцыі EU4Digital для Усходняга партнёрства, якая засяродзілася на важных элементах для лічбавай трансфармацыі ў рэгіёне УП.
Чытаць далей