Германія зацікаўленая ў інвеставанні ў беларускія стартапы

  • Дата: 01/03/20
  • Падзяліцца:

5 лютага парламенцкая дэлегацыя з Германіі наведала беларускі Парк высокіх тэхналогій у Мінску. Дэлегацыю ўзначальваў Марк Хаўптман, член Камітэта па эканамічных пытаннях і энергетыцы Бундэстага ФРГ, кіраўнік германска-беларускай парламенцкай групы дружбы.

Нямецкая дэлегацыя асабліва зацікавілася тэхналагічнымі стартапамі Парку. На думку дэпутатаў нямецкім інвестарам будуць цікавыя карысныя дадаткі, фінтэх і IT-прадукты з выкарыстаннем штучнага інтэлекту ў галіне медыцыны, распрацаваныя беларускімі кампаніямі.

Кірыл Залескі, прадстаўнік Парку высокіх тэхналогій, адзначыў: «Нямецкія інвестыцыі ў IT і высокія тэхналогіі ў Беларусі — гэта не толькі фінансы. Гэта вопыт і экспертыза нямецкіх партнёраў, гэта вялізны рынак Еўрапейскага саюза, гэта перспектывы хуткага росту беларускіх кампаній».

Бакі дасягнулі дамоўленасці аб правядзенні сумесных мерапрыемстваў у Мінску вясной 2020 года. Спадар Хаўптман абвясціў аб планах прывезці ў Беларусь групу нямецкіх інвестараў і прадпрымальнікаў. «Яны хочуць быць актыўнымі ўдзельнікамі беларускага IT-сектара, убачыць патэнцыял, які тут ёсць. Магчыма, мы зможам знайсці бізнес-рашэнні для беларускіх стартапаў у Германіі ці на еўрапейскім рынку ў цэлым», — адзначыў нямецкі парламентарый.

Прэс-рэліз

Навіны

Паглядзець усё