Даклад ЕС аб перадавым вопыце вызвалення і пераразмеркавання частот у дыяпазоне 700 МГц быў падрыхтаваны спецыялістамі праекта EU4Digital у рамках дзейнасці, накіраванай на вызваленне дыяпазону 700 МГц, якая ўваходзіць у тэматычную вобласць «Нормы тэлекамунікацыйнага сектара». 

У дакладзе вызначаны перадавы вопыт ЕС у дзвюх ключавых абласцях:

  • Падыход ЕС да вызвалення частот у дыяпазоне 700 МГц;
  • Падыход ЕС да пераразмеркавання частот у дыяпазоне 700 МГц.

Даклад быў падрыхтаваны для таго, каб спрасціць распрацоўку ўзгодненага падыходу да вызвалення частот дыяпазону 700 МГц у шасці Усходніх краінах-партнёрах: Арменіі, Азербайджане, Беларусі, Грузіі, Малдове і Украіне.   Галоўная мэта дакладу – падзяліцца вопытам, набытым краінамі ЕС у працэсе пераразмеркавання частот дыяпазону 700 МГц, а таксама выкласці наяўны перадавы вопыт у гэтым працэсе, а ў асаблівасці:

  • падыход да пераразмеркавання каналаў лічбавага наземнага тэлебачання;
  • падыход да пераразмеркавання частот, што выкарыстоўваюцца абсталяваннем для стварэння праграм і спецыяльных мерапрыемстваў (PMSE);
  • міждзяржаўнае ўзгадненне;

дазвол на выкарыстанне радыёчастотнага спектра.


бібліятэка

Паглядзець усё