-
22/03/2024
Развіццё прыватных сетак 5G: справаздача аб перадавым досведзе ЕС
Справаздача аб перадавым досведзе развіцця ў ЕС прыватных сетак 5G была падрыхтаваная спецыялістамі праекта EU4Digital у межах напрамку дзейнасці Нормы тэлекамунікацыйнага сектара. Яго асноўная мэта – разгледзець варыянты выкарыстання прыватных сетак 5G у бізнесе і перадаць досвед размеркавання частот, набыты дзяржавамі-членамі ЕС.
Чытаць далей -
19/03/2024
Правы чалавека і штучны інтэлект: праблемы і прававое рэгуляванне
У метадычным дакуменце «Правы чалавека ў эпоху штучнага інтэлекту: праблемы і прававое рэгуляванне», што змяшчае дадзенае кіраўніцтва, разглядаецца ўплыў найноўшых тэхналогій ШІ і падыходы да яго прававога рэгулявання. У ім таксама выкладзены рэкамендацыі па кіраванні інтэлектуальнымі сістэмамі ў адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам і міжнароднымі стандартамі.
Чытаць далей -
08/02/2024
Рэкамендацыі EU4Digital па ўкараненні паказальнікаў DESI ва Усходніх краінах-партнёрах
Справаздача «Рэкамендацыі EU4Digital па ўкараненні паказальнікаў DESI ва Усходніх краінах-партнёрах» служыць стратэгічным планам па распаўсюджванні ва Усходніх краінах-партнёрах Індэкса лічбавай эканомікі і грамадства (DESI), распрацаванага ў межах «Акселератара DESI» праекта EU4Digital.
Чытаць далей -
22/01/2024
Фаза II праекта EU4Digital – Публічная паўгадавая справаздача № 2
Дадзеная справаздача змяшчае інфармацыю аб дзейнасці праекта EU4Digital за другі справаздачны перыяд: студзень 2023 г. – чэрвень 2023 г. У дакуменце коратка выкладзены вынікі працы па шасці тэматычных напрамках за названы справаздачны перыяд, а таксама прадстаўлены мэты і задачы мерапрыемстваў, запланаваных на наступныя справаздачныя перыяды. Акрамя таго, у ёй выдзеленыя асноўныя палітычныя падзеі.
Чытаць далей -
08/12/2023
Картаграфаванне і дыягностыка экасістэмы стартапаў ва Усходніх краінах-партнёрах: канцэпцыя высокаэфектыўнай інкубацыі, аналіз сталасці экасістэмы і рэкамендацыі
Гэтая справаздача за 2023 год вызначае канцэпцыю высокаэфектыўнай інкубацыі і прадстаўляе аналіз цяперашніх дзеячаў інавацыйнай экасістэмы ва Усходнім партнёрстве. Яна падрабязна апісвае метадалогію, мэты і вынікі даследавання, праведзенага ў межах тэматычнай вобласці Інавацыі ў сферы ІКТ праекта EU4Digital, і змяшчае рэкамендацыі адносна наступных крокаў і прыярытэтных дзеянняў для павышэння эфектыўнасці экасістэмы ва Усходніх краінах-партнёрах.
Чытаць далей -
22/11/2023
Гэта Электронная ахова здароўя
Лічбавізацыя можа павысіць эфектыўнасць, дакладнасць і даступнасць медыцынскага абслугоўвання. Каб дапамагчы Усходнім краінам-партнёрам аб’яднаць свае паслугі электроннай аховы здароўя з замежнымі, EU4Digital садзейнічае гарманізацыі лічбавых медыцынскіх паслуг у рэгіёне. У гэтым 59-секундным відэа тлумачыцца, як дзейнасць у межах тэматычнай вобласці Электронная ахова здароўя праекта EU4Digital дапамагае дасягненню гэтых мэт.
Чытаць далей -
22/11/2023
Гэта Інавацыі ў сферы ІКТ
Кожны бізнес залежыць ад квітнеючай інавацыйнай экасістэмы. Усходнія краіны-партнёры спадзяюцца на дапамогу EU4Digital з паляпшэннем іх экасістэмы для стартапаў і інвестараў. У гэтым 50-секундным відэа тлумачыцца, як разнастайныя мерапрыемствы тэматычнай вобласці Інавацыі ў сферы ІКТ робяць унёсак у гэтую падтрымку.
Чытаць далей -
22/11/2023
Гэта Электронны гандаль
Як Усходнія краіны-партнёры развіваюць дзелавыя сувязі з краінамі Еўрапейскага саюза і як гэта становіцца прасцей і бяспечней? Намаганні EU4Digital па гарманізацыі экасістэмы, заканадаўства, стандартаў і метадаў працы ў галіне электроннай камерцыі дапамагаюць дасягненню гэтай мэты. У гэтым 58-секундным відэа тлумачыцца, як мерапрыемствы тэматычнай вобласці Электронны гандаль праекта EU4Digital дапамагаюць стымуляваць канкурэнцыю і лічбавую эканоміку.
Чытаць далей -
22/11/2023
Гэта Нормы тэлекамунікацыйнага сектара
Дзеля ўстойлівага эканамічнага развіцця Усходнім краінам-партнёрам неабходна даступная сувязь. Тэматычная вобласць Нормы тэлекамунікацыйнага сектара праекта EU4Digital садзейнічае дасягненню гэтай мэты дзякуючы шэрагу мерапрыемстваў, якія ў выніку дапамагаюць зрабіць больш танную, хуткую і надзейную лічбавую сувязь даступнай для большай колькасці людзей. У гэтым 49-секундным відэа тлумачыцца, як гэта адбываецца.
Чытаць далей -
22/11/2023
Гэта Лічбавыя навыкі
Мы ведаем, што развіццё лічбавых навыкаў спрыяе лічбавай трансфармацыі грамадства. Каб Усходнія краіны-партнёры маглі зрабіць магчымасці навучання даступнымі грамадзянам любога ўзросту і з любым узроўнем даходаў, у межах тэматычнай вобласці Лічбавыя навыкі праекта EU4Digital праводзяцца разнастайныя дапаможныя мерапрыемствы. У гэтым 50-секундным відэа тлумачыцца, як гэта адбываецца.
Чытаць далей -
22/11/2023
Гэта Лічбавы давер
У лічбавую эпоху электронная ідэнтыфікацыя (eID) і паслугі даверу павінны быць даступныя з абодвух бакоў дзяржаўных меж. EU4Digital дапамагае Усходнім краінам-партнёрам у іх імкненні уніфікаваць трансгранічны доступ да лічбавых паслуг. У гэтым 61-секундным відэа тлумачыцца, якім чынам тэматычная вобласць Лічбавы давер праекта EU4Digital аказвае падтрымку.
Чытаць далей -
26/09/2023
Справаздача аб перадавым досведзе ЕС: стымуляванне канкурэнцыі ў галіне шырокапалоснай сувязі
Справаздача аб перадавым досведзе пашырэння доступу да канкурэнтных паслуг шырокапалоснай інтэрнэт-сувязі ў ЕС была падрыхтаваная спецыялістамі праекта EU4Digital у межах напрамку дзейнасці Нормы тэлекамунікацыйнага сектара. Справаздача складаецца з чатырох ключавых частак, што ілюструюць план дзеянняў Еўрапейскага саюза па спрыянні развіццю шырокапалоснай сувязі. Яе галоўная мэта – падзяліцца досведам, які набыў ЕС і яго дзяржавы-члены і які могуць прымяніць Усходнія краіны-партнёры.
Чытаць далей -
13/09/2023
Укараненне інструментарыю ЕС для забеспячэння бяспекі 5G: справаздача аб перадавым досведзе ЕС
Справаздача EU4Digital аб укараненні інструментарыю ЕС для забеспячэння бяспекі 5G вызначае перадавы досвед ЕС, ключавыя вобласці, што датычацца стратэгіі і рызыкі, спрыяе распрацоўцы каардынаванага падыходу і дае рэкамендацыі Усходнім краінам-партнёрам, іх сеткавым аператарам і іншым зацікаўленым бакам.
Чытаць далей -
06/09/2023
Аналіз стандартаў ЕС у галіне электроннай камерцыі, што датычацца прававой і нарматыўнай сфер, а таксама экасістэмы
Гэтая справаздача змяшчае агляд сферы трансгранічнай электроннай камерцыі ў Еўрапейскім саюзе, а таксама перадавога досведу і норм ЕС. Стандартны ЕС вызначаюцца дзеля таго, каб служыць арыенцірам для ацэнкі стану трансгранічнай электроннай камерцыі ва Усходніх краінах-партнёрах. Справаздача аб’ёмам 99 старонак прадстаўляе стандарты ЕС па главах, у якіх аналізуюцца тры асноўныя вобласці – прававая база, нормы і экасістэма электроннай камерцыі.
Чытаць далей -
05/09/2023
Фаза II праекта EU4Digital – Публічная паўгадавая справаздача № 1
Гэтая справаздача адлюстроўвае дзейнасць за першы справаздачны перыяд Фазы II праекта EU4Digital: чэрвень – снежань 2022 года. Справаздача падсумоўвае вынікі, дасягнутыя за гэты перыяд у межах шасці тэматычных напрамкаў, і вызначае мэты і задачы мерапрыемстваў, што пачнуцца ў наступныя справаздачныя перыяды. У ёй таксама апісваюцца асноўныя палітычныя падзеі.
Чытаць далей -
01/07/2023
EU4Business – Ад палітыкі да дзеянняў. Фаза 2: Садзейнічанне развіццю лічбавых навыкаў ва Усходніх краінах-партнёрах (агляд дзейнасці АЭСР)
Гэтая прэзентацыя, што адбылася падчас Форума інавацый у сферы ІКТ EU4Digital – 2023, уяўляе сабой агляд палітычнай падтрымкі АЭСР Усходніх краін-партнёраў па пытаннях, звязаных з лічбавізацыяй МСП.
Чытаць далей -
01/07/2023
Лічбавыя тэхналогіі для павышэння лічбавай кваліфікацыі шырокага кола супрацоўнікаў МСП краін Усходняга партнёрства
Гэтая прэзентацыя, што адбылася падчас Форума інавацый у сферы ІКТ EU4Digital – 2023, дэманструе вынікі апытанняў аб укараненні тэхналогій на ўзроўні прадпрыемстваў, праведзеных Сусветным банкам па ўсім свеце.
Чытаць далей -
01/07/2023
Будучая Акадэмія EU4Digital: праектаванне для зацікаўленых бакоў УП і з іх удзелам
Прэзентацыя «Будучая Акадэмія EU4Digital: праектаванне для зацікаўленых бакоў УП і з іх удзелам» раскрывае падрабязнасці аб Акадэміі EU4Digital – інавацыйнай вучэбнай платформе для грамадзян Усходняга партнёрства (УП).
Чытаць далей -
20/12/2021
Тыпавы закон аб электронных камунікацыях для Усходніх краін-партнёраў
Мадэльны закон аб электронных камунікацыях быў падрыхтаваны EU4Digital Facility сумесна з сеткай рэгулятараў электронных камунікацый Усходняга партнёрства (EaPeReg) і спрыяе ўмацаванню незалежнасці нацыянальных рэгулюючых органаў (НРО) ва ўсходніх краінах-партнёрах.
Чытаць далей -
03/11/2021
Матэрыялы Форуму па пытаннях лічбавых навыкаў
Прэзентацыі з «Форуму лічбавых навыкаў» EU4Digital, які прайшоў 27-29 кастрычніка 2021 г.
Чытаць далей -
03/09/2021
Праект EU4Digital: Публічная паўгадавая справаздача № 5
Дадзеная справаздача змяшчае інфармацыю аб дзейнасці праекта EU4Digital за пяты справаздачны перыяд: студзень 2021 г. – чэрвень 2021 г.
Чытаць далей -
03/06/2021
Уцягнутасць рэгіёна Усходняга партнёрства ў праекты, праграмы і ініцыятывы ЕС, у прыватнасці ў Еўрапейскае інавацыйнае партнёрства па актыўным і здаровым старэнні (EIP on AHA)
Даклад «Уцягнутасць рэгіёна Усходняга партнёрства ў праекты, праграмы і ініцыятывы ЕС, у прыватнасці ў Еўрапейскае інавацыйнае партнёрства па актыўным і здаровым старэнні (EIP on AHA)» быў падрыхтаваны камандай напрамку электроннай аховы здароўя праекта EU4Digital.
Чытаць далей -
10/05/2021
Аналітычны даклад аб незалежнасці нацыянальных рэгулятыўных органаў ва Усходніх краінах-партнёрах
Аналітычны даклад EU4Digital аб незалежнасці нацыянальных рэгулятыўных органаў (НРО) ва Усходніх краінах-партнёрах змяшчае кароткі агляд вынікаў ацэнкі прабелаў у заканадаўстве Усходніх краін-партнёраў.
Чытаць далей -
23/04/2021
Ацэнка разрываў сістэмы прававога рэгулявання электронных камунікацый Беларусі
Даклад аб выніках ацэнкі разрываў, якія датычацца кіравання нацыянальнымі рэгулятыўнымі органамі і іх паўнамоцтваў і абавязкаў, быў падрыхтаваны праектам EU4Digital сумесна з Сеткай рэгулятараў электронных камунікацый Усходняга партнёрства (EaPeReg), каб забяспечыць умовы для ўмацавання незалежнасці НРО ў краінах УП.
Чытаць далей