Давер і бяспека

EU4Digital падтрымлівае развіццё паслуг па забеспячэнні надзейнасці ў лічбавай эканоміцы і кібербяспекі для павышэння ўстойлівасці крытычна важнай інфраструктуры, што з'яўляецца падмуркам для магчымасці рэалізацыі трансмежных электронных паслуг у рэгіёне Усходняга партнёрства.

Навіны Падзеі Гісторыі поспеху Карткi Iнфармацыйныя бюлетэні

У падтрымку гэтых мэт будзе рэалізаваны праект «EU4Digital: падтрымка лічбавай эканомікі і грамадства ў краінах Усходняга партнёрства»:

  • Распрацоўка і рэалізацыя рэгіянальнай дарожнай карты і нацыянальных планаў дзеянняў па ўзаемным прызнанні электроннай ідэнтыфікацыі ў рэгіёне Усходняга партнёрства.
  • Пілотны трансмежны электронны подпіс у рэгіёне .
  • Распрацоўка рэгіянальных рамак для трансмежных электронных паслуг.
  • Распрацоўка стандартнага набору кіруючых прынцыпаў па кібербяспецы для рэгіёна Усходняга партнёрства.

Праграма падтрымлівае прыярытэты сеткі EU4Digital па даверу і бяспецы , якія ўключаюць:

Лічбавы давер

  • Набліжэнне заканадаўства аб электроннай ідэнтыфікацыі і паслугах па забеспячэнні надзейнасці для электронных трансакцый да стандартаў ЕС (рэгламент eIDAS).
  • Разгортванне адпаведных лічбавых інфраструктур у краінах-партнёрах.
  • Дарожная карта ўзаемнага прызнання электроннай ідэнтыфікацыі ў рэгіёне Усходняга партнёрства.
  • Сумяшчальны трансмежны электронны подпіс, які дзейнічае і для краін УП, і для ЕС.
  • Рэгіянальныя рамкі трансмежных электронных паслуг для бізнесу.

Кібербяспека

  • Распрацоўка нацыянальных дарожных карт і рэалізацыя нацыянальных стратэгій кібербяспекі ва ўсходніх краінах-
    партнёрах.
  • Стварэнне нацыянальных груп рэагавання на камп’ютарныя надзвычайныя сітуацыі (CERTs) у кожнай краіне.
  • Распрацоўка стандартнага набору кіруючых прынцыпаў па кібербяспецы для рэгіёна Усходняга партнёрства.

Праграма EU4Digital Cyber, якая складаецца з двух праектаў – Cybersecurity EAST і Cybercrime – таксама будзе садзейнічаць узмацненню кіберустойлівасці і удасканаленню мер крымінальнага правасуддзя ў краінах-членах УП і будзе будавацца на двух ключавых блоках: распрацоўцы тэхнічных механізмаў і механізмаў супрацоўніцтва для ўзмацнення кібербяспекі і падрыхтаванасці процістаяць кібератакам, а таксама на поўным укараненні эфектыўных норм для барацьбы з кіберзлачыннасцю.

Навіны

Паглядзець усё

Падзеі

Няма наступных мерапрыемстваў

Паглядзець усё

Карткi

Паглядзець усё