Пандэміі аказваюць істотны ўплыў на доўгатэрміновае развіццё грамадстваў і на ўклад жыцця людзей. Хоць пандэмія COVID-19 не першая ў найноўшай гісторыі, яна стала першай у эпоху лічбавай эканомікі, калі большасць бізнес-мадэлей і прадпрыемстваў, што ствараюць каштоўнасці, так ці інакш разлічваюць на лічбавыя камунікацыі і інтэрнэт.
З пачатку дзесяцігоддзя прадпрыемствы сталі пераходзіць ад традыцыйнай афлайн-мадэлі, якая патрабавала наяўнасці фізічнай прасторы для ажыццяўлення дзелавых аперацый, да лічбавай мадэлі, якая прадугледжвае актыўнае і штодзённае выкарыстанне вэб-сайтаў і платформ электроннай камерцыі для вядзення бізнесу.
Меры па стрымліванні пандэміі COVID-19 (каранціны, захаванне сацыяльнай дыстанцыі і г.д.) карэнным чынам перайначылі эканамічнае і дзелавое асяроддзе, даўшы стымул прадпрыемствам і арганізацыям ва ўсім свеце ўводзіць бізнес-мадэлі, заснаваныя на выкарыстанні лічбавых тэхналогій, каб ісці ў нагу з часам пасля пандэміі.
Сярод гэтага шаленства, звязанага з лічбавай трансфармацыяй, лічбавы давер застаецца адной з самых надзённых праблем, якія патрабуюць хуткага вырашэння.
У ЕС было распрацавана некалькі стратэгій для вырашэння гэтых праблем, сярод якіх:
- Стратэгія Адзінага лічбавага рынку для Еўропы.
- Рэгламент eIDAS для паслуг даверу.
- Рэгламент АРАД для абароны і захавання канфідэнцыяльнасці даных.
- Скасаванне платы за роўмінг.
- Мадэрнізацыя сістэмы абароны даных.
- Трансгранічная мабільнасць анлайн-кантэнту.
- Пагадненне аб зняцці абмежаванняў на электронную камерцыю дзякуючы скасаванню неабгрунтаванай геаблакіроўкі.
EU4Digital – Важнасць напрамку «Давер і бяспека» ва ўмовах пандэміі
Адной з самых амбіцыйных мэт праекта EU4Digital было забеспячэнне трансгранічнага ўзаемнага прызнання лічбавых подпісаў і паслуг даверу паміж дзяржавамі-членамі ЕС і Усходнімі краінамі-партнёрамі. Калі праект толькі запусціўся, гэтыя грандыёзныя мэты, што былі пастаўленыя ў рамках тэматычнага напрамку «Давер і бяспека», лічыліся не самымі жыццёва важнымі ў параўнанні з іншымі напрамкамі. З пачатку працы ў рамках тэматычнага напрамку «Давер і бяспека» у 2019 годзе і па меры яе працягвання ў першай палове 2020 года станавілася ўсё больш ясна, што забеспячэнне лічбавага даверу і трансгранічнага ўзаемнага прызнання лічбавых подпісаў і электронных пасведчанняў асобы стане вельмі важнай задачай для грамадстваў, якія змагаюцца з пандэміяй. Дзеля таго, каб грамадства квітнела, развівалася і было ўстойлівым перад тварам глабальных падзей, яно павінна быць рухлівым і гнуткім, а таксама адыходзіць ад бюракратычных працэдур, якія толькі ўскладняюць дзейнасць дзяржаўнага сектара.
Прызнанне лічбавых подпісаў і наданне ім юрыдычнай сілы дазваляе грамадзянам і прадпрыемствам:
- займацца прадпрымальніцкай дзейнасцю,
- набываць тавары і паслугі,
- купляць і прадаваць нерухомасць,
- займацца юрыдычнай і фінансавай дзейнасцю,
- мець доступ да медыцынскіх паслуг
і г.д., захоўваючы сацыяльную дыстанцыю і прытрымліваючыся іншых мер, якія ўводзяцца для стрымлівання глабальнай пандэміі.
У дадзеных умовах трансгранічнае ўзаемнае прызнанне лічбавых подпісаў дазваляе прадпрыемствам і грамадзянам у асобных краінах не апынуцца ізаляванымі і захоўваць звыклы ўклад жыцця падчас пандэміі, карыстаючыся паслугамі лічбавага даверу.
Па меры таго, як праца ў рамках тэматычнага напрамку «Лічбавы давер і бяспека» будзе працягвацца, асноўная дзейнасць будзе сканцэнтравана на падрыхтоўцы рэкамендацый і індывідуальных дарожных карт для шасці Усходніх краін-партнёраў, якія павінны будуць дапамагчы ім у бліжэйшай будучыні дасягнуць трансгранічнага ўзаемнага прызнання лічбавых подпісаў і электронных пасведчанняў асобы з дзяржавамі-членамі ЕС.