Лічбавыя тэхналогіі займаюць цэнтральнае месца ў штодзённым жыцці Усходняга партнёрства (УП), таму каардынаваны падыход да стратэгічнага планавання, узгаднення палітыкі і заканадаўства, а таксама да інвестыцый зараз мае вельмі важнае значэнне. Такім быў ключавы пасыл 5-й штогадовай сустрэчы Кіраўнічага камітэта EU4Digital, што прайшла анлайн 15 лістапада 2023 года.
Гэтая сустрэча прыцягнула каля 100 высокапастаўленых прадстаўнікоў Усходніх краін-партнёраў – Арменіі, Азербайджана, Грузіі, Рэспублікі Малдова і Украіны, а таксама прадстаўнікоў ініцыятывы EU4Digital і Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па пытаннях добрасуседства і перамовах аб пашырэнні (DG NEAR). Яны прааналізавалі выкананую працу і прыярытэтныя задачы на нацыянальных і еўрапейскіх узроўнях, што датычацца лічбавай трансфармацыі рэгіёна УП у межах праекта EU4Digital. Мэта другой фазы праекта EU4Digital – павялічыць падтрымку ЕС устойлівай лічбавай трансфармацыі, пашырыць перавагі Адзінага лічбавага рынку на Усходнія краіны-партнёры і садзейнічаць развіццю ўстойлівых лічбавых эканомік і грамадстваў ва Усходніх краінах-партнёрах.
Адкрыў сустрэчу Жэральд Одаз, кіраўнік каманды па эканамічным развіцці і лічбавым пераходзе ва Усходнім партнёрстве, DG NEAR. Разважаючы аб геапалітычных і тэхналагічных змяненнях за апошнія гады, а таксама аб тэмах, якія абмяркоўваліся падчас Лічбавай канферэнцыі для Усходняга партнёрства 14 лістапада, ён заявіў, што лічбавыя тэхналогіі безумоўна займаюць сёння цэнтральнае месца ў нашым жыцці і ў палітычных дыскусіях. Такія фактары, як хуткае развіццё і распаўсюджванне генератыўнага штучнага інтэлекту ва ўсіх галінах эканомікі, пастаянны рост рынку электроннай камерцыі і павелічэнне аб’ёму трафіка даных ва ўсім свеце, патрабуюць пастаянных абнаўленняў лічбавай інфраструктуры і кіравання.
Лічбавыя тэхналогіі становяцца тэмай літаральна ўсіх найбольш важных эканамічных і палітычных дэбатаў. Гэта асноўны вектар эканамічнага росту ва ўсіх краінах. Змяненні адбываюцца настолькі хутка, што нам трэба пастаянна адаптаваць прававую базу, каб паспяваць за імі.
Жэральд Одаз, кіраўнік каманды па эканамічным развіцці і лічбавым пераходзе ва Усходнім партнёрстве, DG NEAR
Ідэю умацавання пазіцыі лічбавых тэхналогій як брэнда падняў Артурас Піліпоніс – кіраўнік каманды праекта EU4Digital, EY. Ён назваў камунікацыю і павышэнне інфармаванасці важнай часткай працы, выкананай EU4Digital і зацікаўленымі бакамі. Выступаючы з аглядам апошніх мерапрыемстваў у вобласці Норм тэлекамунікацыйнага сектара, Лічбавага даверу, Электроннай камерцыі, Электроннай аховы здароўя, Лічбавых навыкаў і Інавацый у сферы ІКТ, ён адзначыў, што толькі за апошні каляндарны год з’явілася адразу некалькі распрацовак.
Праект EU4Digital вельмі дынамічны. Адны мерапрыемствы завяршыліся, іншыя знаходзяцца ў актыўнай стадыі, трэція толькі пачынаюцца. Мы супрацоўнічаем не толькі з Усходнімі краінамі-партнёрамі, Прадстаўніцтвамі ЕС і Еўрапейскай камісіяй, але і са шмат якімі іншымі ўстановамі і міжнароднымі донарскімі арганізацыямі. Мы дзякуем вам і спадзяёмся, што гэтая праца працягнецца!
Артурас Піліпоніс, кіраўнік каманды праекта EU4Digital, EY
Праект EU4Digital
Адзін з галоўных праектаў у межах EU4Digital – гэта «EU4Digital: Усталяванне сувязей паміж навукова-адукацыйнымі супольнасцямі (EaPConnect)» пад кіраўніцтвам GÉANT – аб’яднання нацыянальных навукова-даследчых і адукацыйных сетак (ННДАС). Менеджар праекта EaPConnect Ірына Мэцьюз прывяла практычныя прыклады таго, наколькі лічбавыя тэхналогіі важныя для правядзення даследаванняў, што ўплываюць на штодзённае жыццё: гэта прагноз надвор’я ў Арменіі, прагназаванне землятрусаў у Азербайджане і медыцынскія рашэнні ў Малдове. Яна лічыць, што грузінская інфраструктура для даследавання кліматычных змяненняў сутыкнецца з ростам попыту на апрацоўку даных, паколькі гэтая тэма цвёрда замацавалася ў палітычным парадку дня. З іншага боку яна таксама адзначыла тое, як на лічбавыя тэхналогіі ўплывае чалавечы фактар: збор сродкаў і іншая падтрымка супольнасці GÉANT, што была накіравана ўкраінскім ННДАС разам з генератарам электрычнасці, якой не стае, для забеспячэння сувязі паміж навукова-адукацыйнымі ўстановамі нягледзячы на працяглы канфлікт з Расіяй.
Пра менш пажаданыя чалавечыя паводзіны пагаварыў Танэль Танг, кіраўнік групы падтрымкі Украіны, DG NEAR, які паведаміў навіны пра два праекты па барацьбе з кібератакамі і кіберзлачыннасцю ў рэгіёне. Праект CyberEast, што ажыццяўляецца сумесна з Саветам Еўропы, дапамагае краінам выканаць умовы Будапешцкай канвенцыі аб камп’ютарных злачынствах і сканцэнтраваны на выкарыстанні электронных доказаў для выяўлення кіберзлачынстваў і праследавання за іх. Праект EU4Digital: Cybersecurity East паляпшае тэхнічную і агульную падрыхтаванасць да кібератак, закранаючы кіраўнічыя і прававыя аспекты, абарону крытычна важнай інфармацыі і інфраструктуры, а таксама здольнасці антыкрызіснага кіравання і аперацыйны патэнцыял. На дадзены момант рыхтуецца да запуску новая фаза праграмы.
Два новыя праекты пад эгідай EU4Digital былі прадстаўлены падчас сустрэчы, а ўся інфармацыя пра іх будзе вядомая ў бліжэйшыя месяцы. Мішэль Ражы, менеджар па практыцы лічбавага развіцця ў Еўропе, Цэнтральнай Азіі, на Бліжнім Усходзе і ў Паўночнай Амерыцы ў Сусветным банку, апісаў другую фазу ініцыятывы EU4Digital па распрацоўцы стратэгій у галіне шырокапалоснай сувязі, што прадоўжылася з 2018 па 2020 год. Намаганні першай фазы ўключалі аналіз разрываў і параўнальнае даследаванне, удасканаленне нарматыўна-прававой базы, абмен ведамі і выяўленне інвестыцыйных магчымасцей. Новая фаза накіравана на мабілізацыю далейшых дзяржаўных і прыватных інвестыцый у праекты развіцця шырокапалоснай сувязі ў межах Эканамічнага і інвестыцыйнага плана для рэгіёна і Стратэгіі глабальнага шлюза ЕС і ўзгадненне гэтай дзейнасці з нацыянальнымі праграмамі развіцця шырокапалоснай сувязі. Цібо Шарле, кіраўнік праграмы лічбавага і эканамічнага развіцця, DG NEAR, заявіў, што ў 2024 годзе прадугледжваецца ажыццяўленне праграмы падтрымкі інкубацыі лічбавых стартапаў у рэгіёне УП з бюджэтам 20 мільёнаў еўра. Яна будзе заснаваная на ацэнцы ўзроўню развіцця экасістэмы стартапаў, што ажыццяўлялася падчас першай фазы праекта EU4Digital, і будзе працаваць з нацыянальнымі інавацыйнымі ўстановамі, інкубатарамі і стартапамі над развіццём бізнесу, збліжэннем з рынкамі і экасістэмамі ЕС і пашырэннем паўнамоцтваў нацыянальных і рэгіянальных структур для стварэння рэнтабельных стартапаў, гатовых да атрымання інвестыцый.
Прыярытэты Усходніх краін-партнёраў
У заключнай частцы сустрэчы Кіраўнічага камітэта ўдзельнікі з Усходніх краін-партнёраў і Прадстаўніцтваў ЕС абмеркавалі стан спраў і прыярытэтныя задачы ў галіне лічбавай трансфармацыі.
- Украіна:
Прадстаўнікі – Вольга Крэўская, Міністэрства лічбавай трансфармацыі Украіны, і Святлана Дзідкоўская, Прадстаўніцтва ЕС ва Украіне
Мадэрнізацыя інтэграванай сістэмы электроннай ідэнтыфікацыі, а таксама паслуг у галіне кібербяспекі і даверу з’яўляецца галоўным прыярытэтам. Каля 120 электронных дзяржаўных паслуг ужо выкарыстоўваюцца 19 мільёнамі ўкраінцаў. Нацыянальная інавацыйная стратэгія будзе распрацаваная з удзелам даследчых цэнтраў, прыватных партнёраў, міжнародных донарскіх арганізацый і пры падтрымцы іншых экспертаў. Каб чалавечы капітал умацоўваў лічбавую эканоміку, адукацыйным установам, навучэнцам і выкладчыкам хутка будуць даступныя дадатак і платформа «МРІЯ». Дзяржаўная платформа для павышэння лічбавай пісьменнасці і перападрыхтоўкі ўжо запусцілася. Праз праект тэхнічнага супрацоўніцтва ЕС аказвае падтрымку Міністэрству трансфармацыі і нацыянальнаму рэгулятару з абнаўленнем і ажыццяўленнем абавязацельстваў у галіне лічбавай эканомікі ў межах Пагаднення аб асацыяцыі з ЕС. Праца над укараненнем Індэкса лічбавай эканомікі і грамадства (DESI) мае тут вельмі важнае значэнне. - Малдова:
Прадстаўнікі – Віталь Бабок, Міністэрства эканамічнага развіцця і лічбавізацыі Малдовы, і Міраслаў Божыч, Прадстаўніцтва ЕС у Малдове
Паколькі Еўрапейская камісія рэкамендавала пачаць перамовы аб уступленні Малдовы ў ЕС, краіна будзе працягваць паскараць лічбавую трансфармацыю. Галоўным прыярытэтам застаецца інтэграцыя ў Адзіны лічбавы рынак ЕС праз распрацоўку і ўмацаванне нарматыўнай базы ў галіне ІКТ, удасканаленне інфраструктуры лічбавай сувязі, стымуляванне развіцця лічбавай эканомікі, павышэнне якасці лічбавых дзяржаўных паслуг і прывядзенне дзяржаўнага заканадаўства ў адпаведнасць з еўрапейскім. - Арменія:
Прадстаўнікі – Геворг Манташ’ян, намеснік міністра высокатэхналагічнай прамысловасці Рэспублікі Арменія, і Давід Авакян, Прадстаўніцтва ЕС у Арменіі
Стратэгія лічбавізацыі, зацверджаная два гады таму, абнаўляецца з улікам рашэнняў, прынятых на падставе даных лічбавых платформаў, а таксама павялічаны дзяржаўны бюджэт на лічбавізацыю. Перадавы досвед суседніх краін вельмі пажаданы, а ўзгадненне пытанняў, звязаных з роўмінгам і іншымі тэмамі, мае ключавое значэнне. Забеспячэнне доступу стартапаў і іншых кампаній да шырокапалоснай інфраструктуры з’яўляецца жыццёва неабходным для іх росту і набыцця найлепшых рэсурсаў. - Грузія:
Прадстаўнікі – Эка Кубусідзэ, Міністэрства эканомікі і ўстойлівага развіцця Грузіі, і Лізэ Ванвімельбеке, аташэ кіраўніка каманды па пытаннях «Зялёнага курсу», сувязі, Эканамічнага і інвестыцыйнага плана
Прызнанне грузінскіх электронных подпісаў дзяржавамі-членамі ЕС з’яўляецца адным з важных пытанняў, калі размова ідзе пра развіццё лічбавай эканомікі. Інтэграцыя ў прастору ЕС «Роўмінг як дома» таксама з’яўляецца ключавым прырятэтам. Вядзецца праца па набліжэнні грузінскага заканадаўства да рэгламентаў ЕС. Распрацоўка дзяржаўнай стратэгіі развіцця лічбавай эканомікі і інфармацыйнага грамадства знаходзіцца на заключным этапе. Мэта складаецца з таго, каб яшчэ больш умацаваць сваю пазіцыю лічбавага транзітнага калідора, што злучае Еўропу і Азію. Эканамічны і інвестыцыйны план ЕС і Грузіі ўключае два з шасці галоўных напрамкаў лічбавізацыі: пракладку аптавалаконнага кабелю па дне Чорнага мора і развіццё шырокапалоснай сувязі ў сельскай мясцовасці. - Азербайджан:
Прадстаўнікі – Джэйхун Гаджыеў, Міністэрства лічбавага развіцця і транспарту Азербайджана, і Ульвія Абдулаева, Прадстаўніцтва ЕС у Азербайджане
Распрацоўваюцца стратэгіі кіравання шырокапалоснай сувяззю і данымі, праведзена ацэнка ўзроўню лічбавай пісьменнасці ў краіне. Прыярытэтамі з’яўляюцца ўстойлівая, канкурэнтная эканоміка, што пастаянна расце, дынамічнае і інклюзіўнае грамадства, сацыяльная справядлівасць, а таксама канкурэнтаздольны чалавечы капітал і сучасныя інавацыйныя прасторы. Стратэгія сацыяльна-эканамічнага развіцця таксама ўключае больш за 60 мерапрыемстваў, звязаных з лічбавізацыяй, для эфектыўнага ажыццяўлення якіх неабходны доступ да шырокапалоснай сувязі ў якасці моцнай інстытуцыйнай асновы. Было прапанавана стварыць савет па кіраванні данымі, які будзе прадстаўляць дзяржаўныя і прыватныя інтарэсы міністэрстваў і кампаній, а ў перспектыве – малых і сярэдніх прадпрыемстваў.
Кіраўнічы камітэт зрабіў выснову, што вынікам паспяховай працы апошніх гадоў стала цвёрдае замацаванне лічбавых тэхналогій у цэнтры дзяржаўных і рэгіянальных стратэгій развіцця, а таксама ў паўсядзённым жыцці. Але каардынацыя дзеянняў разнастайных міністэрстваў, якія павінны браць пад увагу лічбавыя тэхналогіі, падтрымка сувязей паміж міністэрствамі, донарскімі арганізацыямі, Усходнімі краінамі-партнёрамі і іншымі зацікаўленымі бакамі і забеспячэнне інвестыцый для дапамогі з ажыццяўленнем мэт лічбавай трансфармацыі будуць граць важную ролю падчас сумеснай працы ў бліжэйшыя гады ў межах праекта EU4Digital.
Дадатковая інфармацыя
Сустрэча Кіраўнічага камітэта праекта EU4Digital – гэта фармальнае ўнутранае закрытае мерапрыемства для афіцыйна прызначаных спонсараў і зацікаўленых бакоў. Гэтыя штогадовыя абмеркаванні прысвечаны асноўнай рэгіянальнай ініцыятыве EU4Digital. Гэта была пятая штогадовая сустрэча Кіраўнічага камітэта EU4Digital. Ёй папярэднічала Лічбавая канферэнцыя для Усходняга партнёрства, якая адбылася 14 лістапада 2023 года. Гэтыя дзве падзеі з’яўляюцца аднымі з асноўных мерапрыемстваў, што праводзяцца з мэтай абмеркавання сумеснага парадку дня Еўрапейскага саюза (ЕС) і Усходняга партнёрства. Гэтыя штогадовыя мерапрыемствы ўмацоўваюць адносіны паміж праектам EU4Digital і яго зацікаўленымі бакамі з Усходніх краін-партнёраў і дзяржаў-членаў ЕС. Такім чынам зацікаўленыя бакі атрымліваюць магчымасці павысіць сваю ўцягнутасць у праект і ўплыў на яго вынікі.
Самыя яскравыя моманты Лічбавай канферэнцыі і сустрэчы Кіраўнічага камітэта будуць асветлены ў спецыяльнай інфармацыйнай рассылцы EU4Digital. Каб атрымліваць гэтакія паведамленні на электронную пошту, падпісвайцеся на інфармацыйную рассылку. Падпісвайцеся на нас у «Твітэры» @EU4Digital, адзначайце публікацыі, якія вам спадабаліся, і дзяліцеся імі, карыстаючыся ключавымі словамі #EU4Digital, #УсходняеПартнёрства і #ЛічбаваяТрансфармацыя.
- Азербайджан
- Арменія
- Грузія
- Рэспубліка Малдова
- Украіна
- EaPConnect
- Інавацыі ў сферы ІКТ
- Лічбавы давер
- Лічбавыя навыкі
- Нормы тэлекамунікацыйнага сектара
- Электронная ахова здароўя
- Электронны гандаль
Больш навін
-
11/04/2024
Справаздача аб перадавым досведзе развіцця прыватных сетак 5G у ЕС даступна для пампавання
У межах напрамку дзейнасці Нормы тэлекамунікацыйнага сектара спецыялісты праекта EU4Digital падрыхтавалі справ…
Чытаць далей -
09/04/2024
Адкрыты першы курс навучання лічбавым навыкам Акадэміі EU4Digital!
Праект EU4Digital запрашае грамадзян і прадстаўнікоў малых і сярэдніх прадпрыемстваў (МСП) з Украіны зарэгістр…
Чытаць далей -
09/04/2024
Новая Акадэмія EU4Digital запрашае на заняткі грамадзян і прадпрымальнікаў Усходняга партнёрства
Праект EU4Digital адкрыў Акадэмію EU4Digital. Гэта праграма лічбавай адукацыі, якая робіць навучанне лічбавым…
Чытаць далей
11/04/2024
Справаздача аб перадавым досведзе развіцця прыватных сетак 5G у ЕС даступна для пампавання
У межах напрамку дзейнасці Нормы тэлекамунікацыйнага сектара спецыялісты праекта EU4Digital падрыхтавалі справ…
Чытаць далей09/04/2024
Адкрыты першы курс навучання лічбавым навыкам Акадэміі EU4Digital!
Праект EU4Digital запрашае грамадзян і прадстаўнікоў малых і сярэдніх прадпрыемстваў (МСП) з Украіны зарэгістр…
Чытаць далей09/04/2024
Новая Акадэмія EU4Digital запрашае на заняткі грамадзян і прадпрымальнікаў Усходняга партнёрства
Праект EU4Digital адкрыў Акадэмію EU4Digital. Гэта праграма лічбавай адукацыі, якая робіць навучанне лічбавым…
Чытаць далей