Спецыялісты па шырокапалоснай сувязі ўзгаднілі далейшыя крокі дзеля яе развіцця ва Усходнім партнёрстве
Дата: 07/11/23
Пэўныя дзеянні па развіцці шырокапалоснай сувязі ва Усходнім партнёрстве былі ўзгодненыя падчас сустрэчы Працоўнай групы экспертаў па незалежнасці рэгулятараў і шырокапалоснай сувязі (IRB EWG) у Ерэване, што прайшла з 25 па 26 лістапада 2023 года. Асноўную ўвагу звярнулі на аналіз рынку аптовых паслуг шырокапалоснага доступу і маніторынг шырокапалоснага доступу.
У першы дзень прадстаўнікі Усходніх краін-партнёраў з Грузіі і Малдовы распавялі пра тое, як іх нацыянальныя рэгулятыўныя органы (НРО) праводзяць аналіз аптовых паслуг шырокапалоснага доступу. Ад імя дзяржаў-членаў ЕС выступілі прадстаўнікі Румыніі і расказалі аб досведзе вывучэння рынку паслуг тэрмінацыі званкоў. Акрамя таго, удзельнікі абмеркавалі мерапрыемствы, праведзеныя IRB EWG, і план, прапанаваны на 2024 год, а таксама шырокапалосную інфраструктуру і паслугі ў Еўрапейскім рэгіёне і за яго межамі.
У другі дзень пра аналіз рынкаў аптовых паслуг шырокапалоснага доступу ў дзяржавах-членах ЕС распавялі прадстаўнікі Латвіі. Аднак дзень быў у асноўным прысвечаны тром ключавым задачам, над якімі працуе праект EU4Digital сумесна з членамі IRB EWG:
Справаздачам аб маніторынгу развіцця шырокапалоснай сувязі ў кожнай з Усходніх краін-партнёраў Каманда EU4Digital прадставіла ўзоры справаздач, падрыхтаваныя для кожнай з краін на падставе даных, сабраных за 2020-2022 гг. Яны змяшчаюць такую дадатковую інфармацыю, як нацыянальныя планы развіцця шырокапалоснай сувязі і адпаведныя рыначныя тэндэнцыі. Пытанні, вынесеныя на абмеркаванне, паслужаць базай для новых справаздач на падставе даных аб доступе да шырокапалоснай сувязі, сабраных за 2023 год.
Аналіз рынку шырокапалоснай сувязі Удзельнікаў азнаёмілі з дэталямі аналізу рынку, што будзе праведзены ў Арменіі і Азербайджане. Чакаецца, што збор даных завершыцца да лістапада, а аналіз і падрыхтоўка справаздач па кожнай асобнай краіне будуць ажыццёўлены ў першай палове 2024 года. Было вырашана, што каманда EU4Digital таксама зробіць агляд вынікаў аналізу рынку ў іншых Усходніх краінах-партнёрах – Грузіі, Малдове і Украіне – як толькі яны будуць даступныя.
Маніторынгу заканадаўчых змяненняў у вобласці нарматыўнага рэгулявання ў адпаведнасці з Еўрапейскім кодэксам электронных камунікацый (ЕКЭК) Удзельнікі абмеркавання гэтай тэмы вырашылі, што EU4Digital перадасць прадстаўнікам кожнай з краін абноўленую схему маніторынгу, каб яны маглі з яе дапамогай унесці даныя, якія будуць сабраныя да канца 2023 года.
У цэлым абмеркаванні, што адбыліся падчас сустрэчы IRB EWG, падрыхтавалі глебу для таго, каб працягваць супрацоўнічаць і рабіць намаганні для маніторынгу доступу да шырокапалоснай сувязі і нарматыўнага рэгулявання, а таксама каб абменьвацца досведам аналізу рынку шырокапалоснай сувязі. Такім чынам на мерапрыемстве была вызначана дакладная праграма дзеянняў для далейшага прагрэсу ў дадзенай галіне.
Дадатковая інфармацыя
IRB EWG з’яўляецца ўдзельнікам Сеткі рэгулятараў электронных камунікацый Усходняга партнёрства (EaPeReg). Праект EU4Digital падтрымлівае працу EaPeReg у межах мерапрыемстваў тэматычнай вобласці Нормы тэлекамунікацыйнага сектара.
Мы выкарыстоўваем cookie-файлы на гэтым сайце, каб зрабіць яго больш прыдатным для Вас, а таксама для спрашчэння навігацыі па сайце і для аналізу таго, як ён выкарыстоўваецца. Націскаючы на кнопку "Дазволіць усе cookie-файлы", Вы даяце нам згоду на выкарыстанне cookie-файлаў.
Даведацца больш аб тым, якія cookie-файлы мы выкарыстоўваем, а таксама змяніць наладкі cookie-файлаў Вы можаце ў раздзеле Палітыка выкарыстання cookie-файлаў.
Функцыянальныя cookie-файлы
Функцыянальныя cookie-файлы, якія з'яўляюцца істотнымі для працы сайта. Гэтыя cookie-файлы таксама дапамагаюць нам вымяраць прадукцыйнасць сайта і рабіць яго больш прыдатным для Вас, а таксама запамінаць любыя абраныя Вамі наладкі.
If you disable this cookie, we will not be able to save your preferences. This means that every time you visit this website you will need to enable or disable cookies again.
Рэкламныя/мэтавыя cookie-файлы
Рэкламныя/мэтавыя cookie-файлы, якія мы выкарыстоўваем для адсочвання дзеянняў і сесій карыстальнікаў, каб прапаноўваць больш персаналізаваныя паслугі, і (у выпадку рэкламных cookie-файлаў) якія задаюцца трэцімі бакамі, з якімі мы ажыццяўляем сумесныя рэкламныя кампаніі, і дазваляюць нам паказваць актуальную для Вас рэкламу. Гэтыя cookie-файлы не з'яўляюцца абавязковымі, а карыстальнікі могуць забараніць іх выкарыстанне ў любы момант.