Новая справаздача EU4Digital аб шырокапалоснай сетцы: сувязь і ўдасканаленне лічбавых тэхналогій ва Усходнім партнёрстве
Дата: 05/10/23
Праект EU4Digital апублікаваў справаздачу аб перадавым досведзе развіцця канкурэнцыі ў галіне шырокапалоснай сувязі ў ЕС. У справаздачы аналізуюцца выпадкі з практыкі пяці дзяржаў-членаў ЕС. Усходнія краіны-партнёры могуць ужываць гэты досвед дзеля таго, каб сачыць за рынкам шырокапалоснай сувязі і ажыццяўляць палітыку ў дадзенай сферы. Гэтая праца дазваляе EU4Digital і Усходнім краінам-партнёрам дасягнуць мэт у галіне лічбавай сувязі, якія з’яўляюцца часткай ключавога палітычнага курсу Еўрапейскага саюза, што датычыцца сувязі.
«Справаздача аб перадавым досведзе ЕС: садзейнічанне канкурэнцыі ў галіне шырокапалоснай сувязі» была падрыхтаваная ў межах напрамку Нормы тэлекамунікацыйнага сектара праекта EU4Digital. Аналіз абапіраецца на досвед ажыццяўлення палітыкі садзейнічання развіццю шырокапалоснай сувязі і перадавыя метады працы Германіі, Францыі, Літвы, Румыніі і Партугаліі. Справаздача паказвае, што, хоць даследуемыя дзяржавы-члены ЕС садзейнічаюць развіццю шырокапалоснай сувязі, абапіраючыся на адзіныя палітычныя мэты ЕС, стратэгіі спрыяння развіццю шырокапалоснай сувязі адрозніваюцца ў залежнасці ад сітуацыі ў кожнай асобнай краіне.
Справаздача была падрыхтаваная ў межах больш глабальнай працы па даследаванні даступнасці паслуг стацыянарнага і шырокапалоснага інтэрнэту ва Усходніх краінах-партнёрах. Лепшае разуменне сітуацыі з’яўляецца адной ў галоўных задач другой фазы праекта EU4Digital. Напрыклад, які працэнт насельніцтва мае доступ да высакахуткаснага інтэрнэту? Каб рэгулярна ацэньваць ступень ахопу лічбавай сувяззю, EU4Digital распрацаваў узгоднены падыход да сачэння за паказальнікамі развіцця паслуг доступу ў інтэрнэт ва Усходніх краінах-партнёрах у адпаведнасці з Індэксам лічбавай эканомікі і грамадства (DESI), які быў распрацаваны для назірання за развіццём сувязі ў ЕС.
Разуменне цяперашняй сітуацыі з’яўляецца адным з важных першых крокаў на шляху да паляпшэння сувязі ў рэгіёне Усходняга партнёрства (УП).
На шляху да паляпшэння сувязі
Сувязь з’яўляецца адной з ключавых абласцей палітыкі збліжэння Еўрапейскага саюза і Усходніх краін-партнёраў з часоў Саміту Усходняга партнёрства 2017 года. Як было прадугледжана тры гады пасля ў Сумеснай заяве аб палітыцы Усходняга партнёрства пасля 2020 года, укладанні ў лічбавую інфраструктуру – гэта адзін з ключавых спосабаў усталявання фізічнай сувязі, якая стварае аснову для эканамічнага развіцця і лічбавай трансфармацыі ва Усходнім партнёрстве. Каб дасягнуць мэт у галіне лічбавай сувязі, праект EU4Digital з 2019 года шчыльна супрацоўнічае з Усходнімі краінамі-партнёрамі – Арменіяй, Азербайджанам, Грузіяй, Малдовай і Украінай. Разам EU4Digital і Усходнія краіны-партнёры садзейнічаюць пашырэнню доступу грамадзян і прадпрыемстваў, асабліва з аддаленых і менш густанаселеных раёнаў, да высакахуткасных, надзейных і ўстойлівых лічбавых трактаў па разумных цэнах.
Дзеля павышэнне ўзроўню абсталяванасці тэхналогіямі лічбавай сувязі надзвычайна важна, каб рынкі электронных камунікацый забяспечвалі доступ усіх грамадзян і прадпрыемстваў да канкурэнтных паслуг. З гэтай мэтай EU4Digital, абапіраючыся на новую справаздачу, будзе дапамагаць нацыянальным рэгулятыўным органам (НРО) Усходніх краін-партнёраў аналізаваць рынкі электронных камунікацый, звязаныя з шырокапалоснай сеткай. На падставе атрыманых вынікаў НРО могуць вызначыць недасканаласці канкурэнцыі і прыняць адпаведныя рэгулятыўныя меры для рашэння любых праблем. Праблемы могуць уключаць недастатковую канкурэнцыю, абмежаваны выбар пастаўшчыкоў або паслуг, высокія цэны і нізкі ўзровень даступнасці сетак.
Мы выкарыстоўваем cookie-файлы на гэтым сайце, каб зрабіць яго больш прыдатным для Вас, а таксама для спрашчэння навігацыі па сайце і для аналізу таго, як ён выкарыстоўваецца. Націскаючы на кнопку "Дазволіць усе cookie-файлы", Вы даяце нам згоду на выкарыстанне cookie-файлаў.
Даведацца больш аб тым, якія cookie-файлы мы выкарыстоўваем, а таксама змяніць наладкі cookie-файлаў Вы можаце ў раздзеле Палітыка выкарыстання cookie-файлаў.
Функцыянальныя cookie-файлы
Функцыянальныя cookie-файлы, якія з'яўляюцца істотнымі для працы сайта. Гэтыя cookie-файлы таксама дапамагаюць нам вымяраць прадукцыйнасць сайта і рабіць яго больш прыдатным для Вас, а таксама запамінаць любыя абраныя Вамі наладкі.
If you disable this cookie, we will not be able to save your preferences. This means that every time you visit this website you will need to enable or disable cookies again.
Рэкламныя/мэтавыя cookie-файлы
Рэкламныя/мэтавыя cookie-файлы, якія мы выкарыстоўваем для адсочвання дзеянняў і сесій карыстальнікаў, каб прапаноўваць больш персаналізаваныя паслугі, і (у выпадку рэкламных cookie-файлаў) якія задаюцца трэцімі бакамі, з якімі мы ажыццяўляем сумесныя рэкламныя кампаніі, і дазваляюць нам паказваць актуальную для Вас рэкламу. Гэтыя cookie-файлы не з'яўляюцца абавязковымі, а карыстальнікі могуць забараніць іх выкарыстанне ў любы момант.