EU4Digital пачынае працу над стратэгіямі кіравання данымі дзеля забеспячэння якасці публічных даных
Дата: 09/01/24
Апошнія дасягненні ў галіне электронных паслуг, абмену інфармацыяй, выкарыстання штучнага інтэлекту і прыняцця рашэнняў на падставе даных у розных сферах азначаюць, што надзейныя і даступныя даныя надзвычайна важныя. Каб задаволіць патрэбы ў высакаякасных і лёгкадаступных публічных даных у рэгіёне Усходняга партнёрства, 6 снежня 2023 года праект EU4Digital пачаў новую дзейнасць па распрацоўцы стратэгій кіравання данымі.
Гэтая дзейнасць ажыццяўляецца ў межах тэматычнай вобласці Лічбавы давер і трансгранічныя лічбавыя паслугі праекта EU4Digital. Яго мэта – распрацаваць стратэгічныя рамкі кіравання данымі і падрыхтаваць рэкамендацыі па распрацоўцы нацыянальных стратэгій у галіне кіравання данымі для кожнай асобнай Усходняй краіны-партнёра.
Падчас устаноўчай сустрэчы каманда EU4Digital прадставіла новы план, маштаб і мэты мерапрыемстваў. Акрамя таго, першыя вынікі аналізу лепшых еўрапейскіх і сусветных стратэгій кіравання данымі дапамаглі падрыхтаваць глебу для абмеркавання агульных прынцыпаў і прыкладаў выкарыстання, сфармуляваных у іх. На мерапрыемстве прадстаўнікі Усходніх краін-партнёраў з Арменіі, Азербайджана, Грузіі і Малдовы падзяліліся сваімі меркаваннямі аб існуючых нацыянальных ініцыятывах, звязаных з кіраваннем данымі.
Падчас наступных этапаў новай вобласці дзейнасці EU4Digital засяродзіцца на распрацоўцы стратэгічных рамак кіравання данымі і аналізе метадаў кіравання данымі, што выкарыстоўваюцца ва Усходніх краінах-партнёрах . Будуць закранутыя юрыдычныя, тэхнічныя і арганізацыйныя аспекты.
Гэтая ацэнка стане асновай для выяўлення прабелаў і адсутных кампанентаў у галіне кіравання данымі ў кожнай Усходняй краіне-партнёры. На падставе атрыманых вынікаў для кожнай краіны будуць распрацаваныя рэкамендацыі дзеля павышэння эфектыўнасці кіравання данымі. Гэта дазволіць Усходнім краінам-партнёрам пераадольваць праблемы кіравання данымі ў лічбавым асяроддзі.
Дадатковая інфармацыя
Больш звестак пра тэматычную вобласць Лічбавы давер і трансгранічныя лічбавыя паслугі праекта EU4Digital можна знайсці на старонцы з пытаннямі і адказамі аб Лічбавым даверы ў нашай рубрыцы «Даведка».
Мы выкарыстоўваем cookie-файлы на гэтым сайце, каб зрабіць яго больш прыдатным для Вас, а таксама для спрашчэння навігацыі па сайце і для аналізу таго, як ён выкарыстоўваецца. Націскаючы на кнопку "Дазволіць усе cookie-файлы", Вы даяце нам згоду на выкарыстанне cookie-файлаў.
Даведацца больш аб тым, якія cookie-файлы мы выкарыстоўваем, а таксама змяніць наладкі cookie-файлаў Вы можаце ў раздзеле Палітыка выкарыстання cookie-файлаў.
Функцыянальныя cookie-файлы
Функцыянальныя cookie-файлы, якія з'яўляюцца істотнымі для працы сайта. Гэтыя cookie-файлы таксама дапамагаюць нам вымяраць прадукцыйнасць сайта і рабіць яго больш прыдатным для Вас, а таксама запамінаць любыя абраныя Вамі наладкі.
If you disable this cookie, we will not be able to save your preferences. This means that every time you visit this website you will need to enable or disable cookies again.
Рэкламныя/мэтавыя cookie-файлы
Рэкламныя/мэтавыя cookie-файлы, якія мы выкарыстоўваем для адсочвання дзеянняў і сесій карыстальнікаў, каб прапаноўваць больш персаналізаваныя паслугі, і (у выпадку рэкламных cookie-файлаў) якія задаюцца трэцімі бакамі, з якімі мы ажыццяўляем сумесныя рэкламныя кампаніі, і дазваляюць нам паказваць актуальную для Вас рэкламу. Гэтыя cookie-файлы не з'яўляюцца абавязковымі, а карыстальнікі могуць забараніць іх выкарыстанне ў любы момант.