У адпаведнасці з абавязацельствамі «Лічбавага дзесяцігоддзя» ЕС ставіць задачу забяспечыць 80% насельніцтва ва ўзросце ад 16 да 74 гадоў хаця б базавымі лічбавымі навыкамі да 2030 года. Пандэмія COVID-19 выявіла недахопы ў навыках і навучанні ім, а таксама неабходнасць павышэння лічбавай гатоўнасці сістэм адукацыі па такіх параметрах, як устойлівасць, даступнасць, высокая якасць і іклюзіўнасць.
Пакет рэкамендацый, зацверджаны Саветам, прапануе дзяржавам-членам узгадніць нацыянальныя і, у адпаведных выпадках, рэгіянальныя стратэгіі ці стратэгічныя падыходы для арганізацыі навучання лічбавым навыкам і кампетэнцыям. Рэкамендацыі, што датычацца ключавых спрыяльных фактараў, будуюцца вакол таго, як зрабіць сістэмы адукацыі здатнымі да лічбавай эпохі. У ім змяшчаюцца ўказанні па падрыхтоўцы людзей да творчага, бяспечнага і адказнага выкарыстання тэхналогій, заснаванага на разуменні таго, як яны працуюць.
Сярод іншых мер рэкамендацыі змяшчаюць заклік дзяржаў-членаў:
інтэграваць лічбавыя тэхналогіі ў выкладанне і даваць настаўнікам магчымасці іх выкарыстання;
падтрымліваць развіццё лічбавых адукацыйных інструментаў, уключаючы даследаванне ўплыву штучнага інтэлекту;
прымаць меры па забеспячэнні кібербяспекі ў працэсе навучання і падрыхтоўкі, уключаючы асветніцкую дзейнасць;
інвеставаць у сувязь, лічбавую інфраструктуру і забяспечваць даступнасць лічбавых тэхналогій у сферы адукацыі.
Еўрапейская камісія будзе сачыць за выкананнем рэкамендацый сярод дзяржаў-членаў, а затым цягам пяці гадоў падрыхтуе і адправіць справаздачу Еўрапейскаму савету.
Мы выкарыстоўваем cookie-файлы на гэтым сайце, каб зрабіць яго больш прыдатным для Вас, а таксама для спрашчэння навігацыі па сайце і для аналізу таго, як ён выкарыстоўваецца. Націскаючы на кнопку "Дазволіць усе cookie-файлы", Вы даяце нам згоду на выкарыстанне cookie-файлаў.
Даведацца больш аб тым, якія cookie-файлы мы выкарыстоўваем, а таксама змяніць наладкі cookie-файлаў Вы можаце ў раздзеле Палітыка выкарыстання cookie-файлаў.
Функцыянальныя cookie-файлы
Функцыянальныя cookie-файлы, якія з'яўляюцца істотнымі для працы сайта. Гэтыя cookie-файлы таксама дапамагаюць нам вымяраць прадукцыйнасць сайта і рабіць яго больш прыдатным для Вас, а таксама запамінаць любыя абраныя Вамі наладкі.
If you disable this cookie, we will not be able to save your preferences. This means that every time you visit this website you will need to enable or disable cookies again.
Рэкламныя/мэтавыя cookie-файлы
Рэкламныя/мэтавыя cookie-файлы, якія мы выкарыстоўваем для адсочвання дзеянняў і сесій карыстальнікаў, каб прапаноўваць больш персаналізаваныя паслугі, і (у выпадку рэкламных cookie-файлаў) якія задаюцца трэцімі бакамі, з якімі мы ажыццяўляем сумесныя рэкламныя кампаніі, і дазваляюць нам паказваць актуальную для Вас рэкламу. Гэтыя cookie-файлы не з'яўляюцца абавязковымі, а карыстальнікі могуць забараніць іх выкарыстанне ў любы момант.