Аўстрыя дапаможа Беларусі з разгортваннем 5G

  • Дата: 13/11/19
  • Падзяліцца:

Урады Аўстрыі і Беларусі падпісалі сумесную дэкларацыю аб супрацоўніцтве ў разгортванні беларускай сеткі 5G, паведамляе Беларускае дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва БелТА.

Выступаючы пасля сустрэчы членаў урадаў дзвюх краін, міністр эканомікі Беларусі Дзмітрый Крутой заявіў, што Аўстрыя дамаглася значных поспехаў у лічбавай эканоміцы, і што краіна паабяцала падзяліцца сваім досведам з Беларуссю. «У нас таксама ёсць шанец атрымаць тэхнічную і эканамічную дапамогу», — працягнуў ён.

«Мы працуем над канцэпцыяй яе разгортвання», сказаў міністр эканомікі аб тэхналогіі 5G, дадаўшы, што, як чакаецца, канцэпцыя аформіцца на працягу наступных шасці месяцаў. Беларусь таксама супрацоўнічае з іншымі краінамі, вывучае іх вопыт.

«Аўстрыя з’яўляецца важным і надзейным партнёрам Беларусі ў нашай агульнай Еўропе», — сказаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пасля сустрэчы ў Вене са сваім аўстрыйскім калегам Аляксандрам Ван дэр Беленам. Гэта быў першы візіт Аляксандра Лукашэнкі ў краіну ЕС за апошнія гады.

«У апошні час ЕС становіцца для нас таксама важкім палітычным і інвестыцыйным партнёрам», — дадаў Лукашэнка, адзначыўшы, што гэта адбылося дзякуючы «актыўнай працы» аўстрыйскага старшынства ў 2018 годзе.Навіна

Навіны

Паглядзець усё