-
31/05/2024
Паспяховае тэсціраванне трансгранічнай аўтэнтыфікацыі на крок набліжае Арменію, Грузію і Малдову да ўзгаднення стандартаў у галіне лічбавага даверу і электроннай ідэнтыфікацыі
Дзяржаўныя ведамствы Арменіі, Грузіі і Малдовы пры падтрымцы EU4Digital паспяхова завяршылі пілотную праграму ў галіне трансгранічнай электроннай ідэнтыфікацыі.
Чытаць далей -
31/05/2024
EU4Digital абнаўляе рэкамендацыі па гарманізацыі электроннай камерцыі паміж ЕС і УП
Праект EU4Digital апублікаваў абноўленыя рэкамендацый па гарманізацыі электроннай камерцыі паміж Еўрапейскім саюзам і краінамі Усходняга партнёрства (УП).
Чытаць далей -
30/04/2024
EU4Digital арганізуе першы трэнінг для інавацыйных кластараў Усходняга партнёрства
Каля 85 прадстаўнікоў 70 інавацыйных кластараў і новых арганізацый па кіраванні кластарамі з Усходняга партнёрства (УП) далучыліся да мерапрыемства праекта EU4Digital для нарошчвання патэнцыялу і наладжвання сувязей, якое прайшло 18 красавіка 2024 года. Каманда EU4Digital па Інавацыях у сферы ІКТ сабрала ўдзельнікаў з Арменіі, Азербайджана, Грузіі, Рэспублікі Малдова і Украіны на спецыяльнае вучэбнае мерапрыемства ў межах новай дзейнасці EU4Digital у вобласці інавацыйных кластараў, што была анансавана ў пачатку красавіка.
Чытаць далей -
11/04/2024
Справаздача аб перадавым досведзе развіцця прыватных сетак 5G у ЕС даступна для пампавання
У межах напрамку дзейнасці Нормы тэлекамунікацыйнага сектара спецыялісты праекта EU4Digital падрыхтавалі справаздачу аб перадавым досведзе развіцця ў ЕС прыватных сетак 5G.
Чытаць далей -
09/04/2024
Адкрыты першы курс навучання лічбавым навыкам Акадэміі EU4Digital!
Праект EU4Digital запрашае грамадзян і прадстаўнікоў малых і сярэдніх прадпрыемстваў (МСП) з Украіны зарэгістравацца на першы курс, даступны ў межах новай праграмы лічбавага навучання Акадэміі EU4Digital. Зручны для праходжання анлайн-курс «Электронная камерцыя і гандлёвыя пляцоўкі ЕС» будзе карысны для тых, хто яшчэ не мае ніякіх ведаў аб электроннай камерцыі і хоча пачаць яе вывучаць, або для тых, хто ўжо прадае тавары анлайн у сваіх краінах, але таксама хоча прадаваць іх у Еўрапейскі саюз.
Чытаць далей -
09/04/2024
Новая Акадэмія EU4Digital запрашае на заняткі грамадзян і прадпрымальнікаў Усходняга партнёрства
EU4Digital адкрыў Акадэмію EU4Digital. Гэта праграма лічбавай адукацыі, якая робіць навучанне лічбавым навыкам ва Усходніх краінах-партнёрах бясплатным і даступным. Акадэмія EU4Digital прапануе вэб-курсы, зручныя для праходжання і распрацаваныя з улікам патрэбнасцей малых і сярэдніх прадпрыемстваў (МСП) і грамадзян краін рэгіёна Усходняга партнёрства – Арменіі, Азербайджана, Грузіі, Малдовы і Украіны.
Чытаць далей -
08/04/2024
Адкрыта рэгістрацыя на ацэнку і трэнінг інавацыйных кластараў EU4Digital
Вы з’яўляецеся выканаўчым дырэктарам арганізацыі, што кіруе інавацыйным кластарам ва Усходняй краіне-партнёры ці каардынуе сумесныя ініцыятывы паміж прадпрыемствамі і навуковымі ўстановамі з галіновай ці тэхналагічнай накіраванасцю? Калі вы прадстаўляеце кластар ці патэнцыйны кластар, EU4Digital запрашае вас прыняць удзел у бясплатным сертыфікаваным анлайн-трэнінгу і прайсці ацэнку. Рэгістрацыя заканчваецца 17 красавіка 2024 года.
Чытаць далей -
08/04/2024
Новая дзейнасць EU4Digital па падтрымцы інавацыйных кластараў Усходняга партнёрства
Праект EU4Digital запусціў новы механізм дзейнасці па падтрымцы інавацыйных кластараў у рэгіёне Усходняга партнёрства (УП). Гэтыя аб’яднанні стартапаў, малых і сярэдніх прадпрыемстваў (МСП), устаноў, што займаюцца даследаваннямі і распаўсюджаннем ведаў, а таксама некамерцыйных арганізацый і іншых датычных эканамічных суб’ектаў стымулююць інавацыі, абмен ведамі і супрацоўніцтва, спрыяючы тэхналагічнаму і эканамічнаму развіццю. Новая дзейнасць EU4Digital, звязаная з інавацыйнымі кластарамі, з’яўляецца часткай тэматычнай вобласці Інавацый у сферы ІКТ, накіраванай на аб’яднанне экасістэм стартапаў УП і ЕС у адпаведнасці з больш маштабнай задачай гарманізаваць лічбавыя рынкі гэтых рэгіёнаў.
Чытаць далей -
13/03/2024
Далучайцеся да семінара EU4Digital, прысвечанага інструментарыю ЕС для забеспячэння бяспекі 5G
Праект EU4Digital запрашае ўсіх зацікаўленых асоб на анлайн-семінар, які адбудзецца 27 сакавіка 2024 года і дасць пачатак дзейнасці па ўкараненні інструментарыю ЕС для забеспячэння бяспекі 5G. Каманда праекта EU4Digital па Нормах тэлекамунікацыйнага сектара пачынае гэтую працу сумесна з нацыянальнымі рэгулятыўнымі органамі Усходніх краін-партнёраў у галіне тэлекамунікацый.
Чытаць далей