Тыдзень Кіруючага камітэта Ініцыятывы EU4Digital: пераадоленне адлегласцей дзякуючы лічбавай сувязі

  • Дата: 09/10/20
  • Падзяліцца:

Да першага дня сустрэч другога штогадовага мерапрыемства Кіруючага камітэта, які прайшоў 5 кастрычніка 2020 года, далучыліся больш за 180 зацікаўленых бакоў высокага ўзроўню са ўсяго рэгіёна Усходняга партнёрства (УП), каб даведацца пра праграмы ў рамках Ініцыятывы EU4Digital і абмеркаваць стан спраў у лічбавай галіне ў рэгіёне. Сустрэча Кіруючага камітэта праходзіла з 5 па 9 кастрычніка. У гэтым годзе яна была арганізавана ў віртуальным фармаце з прычыны абмежаванняў, звязаных з пандэміяй COVID-19.

Мэтай Ініцыятывы EU4Digital з’яўляецца пашырэнне Адзінага лічбавага рынку Еўрапейскага саюза на краіны Усходняга партнёрства. Яе праграмы накіраваны на ўдасканаленне шырокапалоснай сувязі, усталяванне сувязей паміж навуковымі супольнасцямі, а таксама на падтрымку лічбавай гарманізацыі і развіццё функцыянальнай сумяшчальнасці у такіх сферах, як Правілы тэлекамунікацыйнага сектара, Давер і бяспека і Электронная ахова здароўя. Яны распрацаваны для таго, каб дабіцца відавочных паляпшэнняў ва Усходніх краінах-партнёрах.

Першы дзень пачаўся з прэзентацыі павесткі ЕС, якая датычыцца лічбавай палітыкі, і магчымасцей яе пашырэння на Усходняе партнёрства. Спадар Дэвід Рынгроўз з Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па камунікацыйных сетках, кантэнце і тэхналогіях (DG CONNECT) асвятліў такія дасягненні Адзінага лічбавага рынку ЕС, як скасаванне платы за роўмінг у ЕС, лепшая каардынацыя спектра, развіццё высокапрадукцыйнай камп’ютарнай інфраструктуры, а таксама ўдасканаленне тэхналогіі штучнага інтэлекту. «Нашай задачай з’яўляецца забеспячэнне таго, каб 70 мільёнаў грамадзян ва Усходніх краінах-партнёрах маглі карыстацца перавагамі Адзінага лічбавага рынку дзякуючы гарманізацыі ініцыятыў лічбавага рынку», – заявіў спадар Рынгроўз.

Пандэмія COVID-19 праліла свет на важнасць лічбавых тэхналогій: Еўрапейскі савет нядаўна зацвердзіў шэраг вывадаў наконт будучыні Адзінага лічбавага рынку, прызнаўшы важнасць гэтай хуткарослай галіны. У дадатак да гэтага, па меншай меры 20% фінансавых сродкаў ЕС, якія былі выдзелены праз Фонд аднаўлення і ўстойлівасці ў адказ на пандэмію COVID-19, будуць даступны для ажыццяўлення лічбавага пераходу ў рамках еўрапейскага грамадства.

Спадар Мацьё Буске з Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па пытаннях добрасуседства і перамовах аб пашырэнні (DG NEAR), які выступаў у якасці мадэратара сустрэч першага дня, паўторна падкрэсліў важнасць падтрымкі, якую аказвае ЕС Усходняму партнёрству ў лічбавай галіне: «Лічбавая трансфармацыя Усходніх краін-партнёраў займае важнае месца ў дзейнасці, якую ажыццяўляе ЕС для спрыяння экспансіўнаму росту, стварэнню працоўных месцаў і развіццю краін-партнёраў», – заявіў ён.Сапраўды, падтрымка ўстойлівай лічбавай трансфармацыі – гэта адна з пяці асноўных задач, якія фарміруюць палітыку ЕС адносна Усходняга партнёрства ў наступныя гады.

Тыдзень Кіруючага камітэта даў магчымасць ключавым зацікаўленым бакам з УП далучыцца да дыскусій, а таксама дапамог вызначыць прыярытэтныя задачы для рэгіёна ў лічбавай галіне. Падчас сесій першага дня адбыўся канструктыўны дыялог паміж удзельнікамі наконт стану спраў і зробленай працы.

У наступныя дні ўдзельнікі абмеркавалі прыярытэтныя задачы на будучыню для рэгіёна УП перад тым, як напрыканцы тыдню паглыбіцца ў тэмы EU4Digital. Больш падрабязную інфармацыю аб Ініцыятыве EU4Digital можна знайсці на сайце EU4Digital.

Навіны

Паглядзець усё