Далучайцеся да рэгіянальнага мерапрыемства EU4Digital у межах акселератара DESI 24 лістапада
Дата:
24/11/23
Прадстаўнікі ўстаноў, што збіраюць паказальнікі, звязаныя з Індэксам лічбавай эканомікі і грамадства (DESI), ва Усходніх краінах-партнёрах, запрашаюцца да ўдзелу ў мерапрыемстве праекта EU4Digital, што пройдзе анлайн 24 лістапада 2023 года. Падчас мерапрыемства спецыялісты тэматычнай вобласці Лічбавыя навыкі праекта EU4Digital прадставяць аналіз працэсу ўвядзення індэкса DESI, абмяркуюць рэкамендацыі для рэгіёна і асобных краін па ўкараненні поўнай сістэмы вымярэння DESI і паразважаюць аб ідэях і асноўных дасягненнях акселератара DESI праекта EU4Digital.
DESI з’яўляецца вельмі актуальным і важным у кантэксце лічбавай трансфармацыі. Гэты індэкс уяўляе сабой набор паказальнікаў для сачэння за развіццём чатырох асноўных абласцей лічбавага прагрэсу эканомікі і грамадства ў Еўрапейскім саюзе: чалавечага капіталу, укаранення лічбавых тэхналогій, лічбавых дзяржаўных паслуг і сувязі.
EU4Digital запусціў акселератар DESI у маі 2023 года. Акселератар DESI праекта EU4Digital накіраваны на працу з трыма з чатырох аспектаў ва Усходнім партнёрстве і не ўключае сувязь. Чакаецца, што акселератар DESI праекта EU4Digital дапаможа Усходнім краінам-партнёрам укараніць поўны набор паказальнікаў DESI, а таксама ўнесці адпаведныя метадалагічныя змяненні. Гэта дазволіць ім збіраць даныя ў адпаведнасці з перадавым досведам ЕС і ўключаць больш дакладныя даныя аб лічбавай прадукцыйнасці ў свае дзяржаўныя стратэгіі.
Рэгіянальнае анлайн-мерапрыемства разам з публікацыяй справаздачы EU4Digital аб укараненні DESI ва Усходніх краінах-партнёрах завершыць першы этап акселератара DESI. Мэтай першага этапу была падрыхтоўка рэкамендацый і планаў дзеянняў для рэгіёна і асобных краін, каб садзейнічаць укараненню і выкарыстанню індэкса DESI. Падчас мерапрыемства будуць прадстаўлены вынікі аналізу праблемных абласцей у працэсе ўкаранення DESI ва Усходніх краінах-партнёрах. Таксама будуць прадстаўлены мэты другога этапу акселератара DESI праекта EU4Digital. Ён будзе сканцэнтраваны на нарошчванні патэнцыялу з аказаннем метадалагічнай падтрымкі і правядзеннем трэнінгаў для ўстаноў, што збіраюць даныя, а таксама на абмене міжнародным перадавым досведам.
Запатрабуйце запрашэнне!
Рэгіянальнае мерапрыемства EU4Digital у межах акселератара DESI прынясе карысць прадстаўнікам устаноў, што збіраюць паказальнікі, звязаныя з DESI ва Усходніх краінах-партнёрах. Калі вы прадстаўляеце адну з такіх устаноў і жадаеце прыняць удзел у мерапрыемстве, калі ласка, запоўніце форму.
Мы выкарыстоўваем cookie-файлы на гэтым сайце, каб зрабіць яго больш прыдатным для Вас, а таксама для спрашчэння навігацыі па сайце і для аналізу таго, як ён выкарыстоўваецца. Націскаючы на кнопку "Дазволіць усе cookie-файлы", Вы даяце нам згоду на выкарыстанне cookie-файлаў.
Даведацца больш аб тым, якія cookie-файлы мы выкарыстоўваем, а таксама змяніць наладкі cookie-файлаў Вы можаце ў раздзеле Палітыка выкарыстання cookie-файлаў.
Функцыянальныя cookie-файлы
Функцыянальныя cookie-файлы, якія з'яўляюцца істотнымі для працы сайта. Гэтыя cookie-файлы таксама дапамагаюць нам вымяраць прадукцыйнасць сайта і рабіць яго больш прыдатным для Вас, а таксама запамінаць любыя абраныя Вамі наладкі.
If you disable this cookie, we will not be able to save your preferences. This means that every time you visit this website you will need to enable or disable cookies again.
Рэкламныя/мэтавыя cookie-файлы
Рэкламныя/мэтавыя cookie-файлы, якія мы выкарыстоўваем для адсочвання дзеянняў і сесій карыстальнікаў, каб прапаноўваць больш персаналізаваныя паслугі, і (у выпадку рэкламных cookie-файлаў) якія задаюцца трэцімі бакамі, з якімі мы ажыццяўляем сумесныя рэкламныя кампаніі, і дазваляюць нам паказваць актуальную для Вас рэкламу. Гэтыя cookie-файлы не з'яўляюцца абавязковымі, а карыстальнікі могуць забараніць іх выкарыстанне ў любы момант.