-
20/12/2023
Еўрапейскі савет зацвердзіў рэкамендацыі па стварэнні ўмоў для паспяховага лічбавага навучання і падрыхтоўкі
23 лістапада 2023 года Еўрапейскі савет зацвердзіў шэраг рэкамендацый, якія датычацца ключавых фактараў, што садзейнічаюць паспяховаму лічбаваму навучанню і падрыхтоўцы, і павышэння якасці навучання лічбавым навыкам і кампетэнцыям. З дапамогай гэтага пакета Савет вырашае задачу зрабіць адукацыю здатнай да рэальнай лічбавай трансфармацыі і здольнай паспяваць за імклівымі зменамі ўмоў і тэхналогій.
Чытаць далей -
07/12/2023
Прыярытэты плана Еўрапейскага фонду адукацыі на 2024 год – гэта лічбавізацыя і Усходнія краіны-партнёры
Еўрапейскі фонд адукацыі (ЕФА) дапамагае краінам-суседкам Еўрапейскага саюза (ЕС) рэфармаваць сістэмы адукацыі, прафесійнай падрыхтоўкі і рынку працы. Апрача іншых мэт і задач, працоўная праграма на 2024 год гэтага агенцтва ЕС будзе садзейнічаць лічбавізацыі і інавацыям у галіне адукацыі з упорам на Украіну і краіны-кандыдаты на ўступленне ў ЕС, сярод якіх Грузія і Малдова. Гэты стратэгічны план быў зацверджаны 24 лістапада 2023 года.
Чытаць далей -
21/11/2023
Чалавечы фактар у лічбавай трансфармацыі: Лічбавая канферэнцыя Усходняга партнёрства – 2023
Імкнучыся да лічбавай трансфармацыі, мы павінны ўлічваць чалавечыя патрэбнасці і выгады. Да такой высновы прыйшлі ўдзельнікі Лічбавай канферэнцыі EU4Digital для Усходняга партнёрства (УП), што прайшла 14 лістапада 2023 года. Тэма мерапрыемства «Лічбавая стратэгічная аўтаномія: выкарыстанне лічбавых тэхналогій для пашырэння магчымасцей грамадстваў і эканомік» падштурхнула да даследавання таго, як лічбавая сувязь і такія новыя тэхналогіі, як штучны інтэлект (ШІ), могуць прывесці да прарыву на шляху да ўстойлівага ўрада, эканомікі і грамадства.
Чытаць далей -
21/11/2023
Мерапрыемства ў межах акселератара DESI праекта EU4Digital стала знакавым момантам
Праект EU4Digital дасягнуў гістарычнага моманту сваёй дзейнасці, накіраванай на хутчэйшае авалоданне Усходнімі краінамі-партнёрамі здольнасцю збіраць даныя ў адпаведнасці з перадавым досведам ЕС і ўключаць больш дакладныя даныя аб лічбавай прадукцыйнасці ў свае нацыянальныя стратэгіі. Рэгіянальнае мерапрыемства, што прайшло 24 лістапада 2023 года, дало магчымасць падвесці вынікі першай фазы дзейнасці акселератара DESI праекта EU4Digital і пачаць падрыхтоўку да другой фазы.
Чытаць далей -
20/11/2023
Лічбавыя тэхналогіі незаменныя: вынікі сустрэчы Кіраўнічага камітэта EU4Digital – 2023
Лічбавыя тэхналогіі займаюць цэнтральнае месца ў штодзённым жыцці Усходняга партнёрства (УП), таму каардынаваны падыход да стратэгічнага планавання, узгаднення палітыкі і заканадаўства, а таксама да інвестыцый зараз мае вельмі важнае значэнне. Такім быў ключавы пасыл 5-й штогадовай сустрэчы Кіраўнічага камітэта EU4Digital, што прайшла анлайн 15 лістапада 2023 года.
Чытаць далей -
10/11/2023
На семінары EU4Digital зацікаўленыя бакі даследавалі спосабы найхутчэйшага ўкаранення вынікаў працы на нацыянальным узроўні
Дзейнасць праекта EU4Digital арыентавана на патрэбнасці краін рэгіёна Усходняга партнёрства — Арменіі, Азербайджана, Рэспублікі Малдова, Грузіі і Украіны. Яна цесна звязана з двухбаковымі мерапрыемствамі пад кіраўніцтвам Дэлегацый ЕС і з’яўляецца часткай сумеснай праграмы ЕС і Усходняга партнёрства. Дзеля дасягнення найлепшых вынікаў падчас сваёй другой фазы 18 кастрычніка ў Бруселі праект EU4Digital арганізаваў семінар з удзелам ключавых зацікаўленых бакоў з ЕС і Усходніх краін-партнёраў. Гэтая сустрэча дала магчымасць удзельнікам прааналізаваць вынікі праекта, выказаць сваё меркаванне і знайсці спосабы паскорыць ажыццяўленне мерапрыемстваў EU4Digital на нацыянальным узроўні.
Чытаць далей -
10/11/2023
Далучайцеся да рэгіянальнага мерапрыемства EU4Digital у межах акселератара DESI 24 лістапада
Прадстаўнікі ўстаноў, што збіраюць паказальнікі, звязаныя з Індэксам лічбавай эканомікі і грамадства (DESI), ва Усходніх краінах-партнёрах, запрашаюцца да ўдзелу ў мерапрыемстве праекта EU4Digital, што пройдзе анлайн 24 лістапада 2023 года. Падчас мерапрыемства спецыялісты тэматычнай вобласці Лічбавыя навыкі праекта EU4Digital прадставяць аналіз працэсу ўвядзення індэкса DESI, абмяркуюць рэкамендацыі для рэгіёна і асобных краін па ўкараненні поўнай сістэмы вымярэння DESI і паразважаюць аб ідэях і асноўных дасягненнях акселератара DESI.
Чытаць далей -
08/11/2023
Еўрапейская камісія рэкамендуе змяніць статус кандыдатаў на ўступленне ў ЕС для Украіны, Малдовы і Грузіі
8 лістапада 2023 года Еўрапейская камісія рэкамендавала Савету Еўрапейскага саюза пачаць перамовы аб уступленні Украіны і Малдовы ў ЕС і даць Грузіі статус кандыдата ў члены ЕС, калі яна выканае пэўныя ўмовы. Камісія таксама зацвердзіла Пакет пашырэння – 2023, у якім упершыню была дадзена ацэнка выкананай краінамі працы.
Чытаць далей