Мерапрыемства ў межах акселератара DESI праекта EU4Digital стала знакавым момантам
Дата: 21/11/23
Праект EU4Digital дасягнуў гістарычнага моманту сваёй дзейнасці, накіраванай на хутчэйшае авалоданне Усходнімі краінамі-партнёрамі здольнасцю збіраць даныя ў адпаведнасці з перадавым досведам ЕС і ўключаць больш дакладныя даныя аб лічбавай прадукцыйнасці ў свае нацыянальныя стратэгіі. Рэгіянальнае мерапрыемства, што прайшло 24 лістапада 2023 года, дало магчымасць падвесці вынікі першай фазы дзейнасці акселератара DESI праекта EU4Digital і пачаць падрыхтоўку да другой фазы.
DESI – Індэкс лічбавай эканомікі і грамадства – выкарыстоўваецца для сачэння за эвалюцыяй чалавечага капіталу, інтэграцыяй лічбавых тэхналогій, лічбавых дзяржаўных паслуг і сувязі ў Еўрапейскім саюзе. Акселератар DESI праекта EU4Digital, што быў запушчаны ў маі 2023, займаецца трыма з гэтых чатырох кампанентаў ва Усходнім партнёрстве і не ўключае сувязь. Гэтыя вобласці з’яўляюцца карыснымі паказальнікамі лічбавага прагрэсу эканомік і грамадстваў і робяць DESI актуальным і важным у кантэксце лічбавай трансфармацыі. Чакаецца, што дзякуючы акселератару DESI Усходнія краіны-партнёры ўвядуць поўны набор паказальнікаў DESI і ажыццявяць адпаведныя метадалагічныя змяненні.
Першая частка мерапрыемства акселератара DESI уключала агляд сучаснага стану індэкса DESI, DESI у межах Лічбавага дзесяцігоддзя і крыніц для збору даных для вымярэння індэкса. Эксперты з EU4Digital падзяліліся думкамі наконт найноўшых метадаў працы ЕС і змяненняў у метадалогіі вылічэння DESI. Затым былі падведзеныя вынікі аналізу прабелаў у працэсе ўкаранення DESI ва Усходніх краінах-партнёрах; праект EU4Digital прадставіў аналіз метадаў вымярэння DESI ва Усходніх краінах-партнёрах, і ўдзельнікі пачалі абмяркоўваць аналіз прабелаў з дапамогай сінхронных перакладчыкаў.
Больш за 40 прадстаўнікоў устаноў, што займаюцца зборам даных ва Усходніх краінах-партнёрах, прынялі ўдзел у мерапрыемстве, дзе яны паразважалі аб сваіх унёсках і аб выніках першага этапу дзейнасці. Падчас мерапрыемства таксама завяршылася праверка вынікаў практыкавання па зборы даных для даследавання метадаў збору паказальнікаў DESI ва Усходніх краінах-партнёрах.
Гэтае рэгіянальнае мерапрыемства, а таксама справаздача EU4Digital, што рыхтуецца ў дадзены момант, завяршаюць першы этап дзейнасці акселератара DESI.
Другая фаза акселератара DESI будзе накіраваная на нарошчванне патэнцыялу. Будзе арганізавана метадалагічная падтрымка і трэнінгі для ўстаноў, што збіраюць даныя. З імі таксама падзеляцца міжнародным перадавым досведам.
Дадатковая інфармацыя
Акселератар DESI праводзіцца ў межах тэматычнай вобласці Лічбавыя навыкі праекта EU4Digital. Каб атрымаць больш інфармацыі, завітайце на нашу новую старонку «Даведка» і глядзіце нядаўна апублікаванае кароткае відэа «Гэта лічбавыя навыкі», размешчанае ў «Бібліятэцы». Гэтыя дзве старонкі ўваходзяць у раздзел «Будзьце ў курсе» сайта EU4Digital.
Мы выкарыстоўваем cookie-файлы на гэтым сайце, каб зрабіць яго больш прыдатным для Вас, а таксама для спрашчэння навігацыі па сайце і для аналізу таго, як ён выкарыстоўваецца. Націскаючы на кнопку "Дазволіць усе cookie-файлы", Вы даяце нам згоду на выкарыстанне cookie-файлаў.
Даведацца больш аб тым, якія cookie-файлы мы выкарыстоўваем, а таксама змяніць наладкі cookie-файлаў Вы можаце ў раздзеле Палітыка выкарыстання cookie-файлаў.
Функцыянальныя cookie-файлы
Функцыянальныя cookie-файлы, якія з'яўляюцца істотнымі для працы сайта. Гэтыя cookie-файлы таксама дапамагаюць нам вымяраць прадукцыйнасць сайта і рабіць яго больш прыдатным для Вас, а таксама запамінаць любыя абраныя Вамі наладкі.
If you disable this cookie, we will not be able to save your preferences. This means that every time you visit this website you will need to enable or disable cookies again.
Рэкламныя/мэтавыя cookie-файлы
Рэкламныя/мэтавыя cookie-файлы, якія мы выкарыстоўваем для адсочвання дзеянняў і сесій карыстальнікаў, каб прапаноўваць больш персаналізаваныя паслугі, і (у выпадку рэкламных cookie-файлаў) якія задаюцца трэцімі бакамі, з якімі мы ажыццяўляем сумесныя рэкламныя кампаніі, і дазваляюць нам паказваць актуальную для Вас рэкламу. Гэтыя cookie-файлы не з'яўляюцца абавязковымі, а карыстальнікі могуць забараніць іх выкарыстанне ў любы момант.