Гэтая дзейнасць аб’ядноўвае партнёраў з Грузіі, Арменіі Малдовы і Чэхіі. Разам яны абменьваюцца досведам і ствараюць магчымасці працаўладкавання і персанальнага развіцця для моладзі з уразлівых груп. Паміж іншага яны займаюцца павышэннем інфармаванасці, адукацыяй, інтэграцыяй кансультацый па лічбавых прафесіях у існуючыя праграмы падтрымкі занятасці і стымуляваннем лічбавага прадпрымальніцтва.
Праект будзе ажыццяўляцца ў Грузіі (Аджарыя, Імерэція, Самегрэла-Зема Сванеці), Арменіі (Шыракская, Ларыйская і Тавушская вобласці) і Малдове (Кішынёўская, Кагульская і Унгеньская вобласці).
У прыватнасці, мерапрыемствы накіраваны на маладых людзей, у якіх менш магчымасцей адукацыі і працаўладкавання, і ўцягваюць іх у дзейнасць, якая павялічыць іх актыўнасць на рынку працы і ў дэмакратычным жыцці. Дзякуючы гэтаму фармальныя і нефармальныя структуры і ініцыятывы, што займаюцца развіццём кар’еры і лічбавых навыкаў, стануць мацнейшымі і будуць прапаноўваць якасныя і актуальныя паслугі для моладзі з уразлівых груп.
Дзейнасць ахоплівае шэраг абласцей:
- Да паслуг у галіне працаўладкавання, што прапануюцца дзяржаўнымі арганізацыямі і арганізацыямі грамадзянскай супольнасці, дадаюцца кансультацыі па лічбавых прафесіях.
- Павялічваецца тэхнічны патэнцыял і даюцца рэкамендацыі арганізацыям грамадзянскай супольнасці, што працуюць з моладдзю з уразлівых груп, уключаючы людзей з абмежаванымі магчымасцямі ці тых, хто не вучыцца і не працуе, каб павысіць лічбавыя кампетэнцыі мэтавых груп і ў выніку іх узровень працаўладкавання.
- Заахвочванне моладзі да ўдзелу ў дэмакратычным і сацыяльна-эканамічным жыцці праз павышэнне інфармаванасці аб магчымасцях і рызыках лічбавізацыі, кіберцкавання і барацьбе з дэзінфармацыяй, а таксама дзякуючы абмену досведам паміж арганізацыямі грамадзянскай супольнасці, кансультантамі па кар’еры і маладымі людзьмі з Усходніх краін-партнёраў.
Непасрэдны вынік мерапрыемстваў – прынамсі 720 маладых людзей з уразлівых груп, у тым ліку маладых людзей з абмежаванымі магчымасцямі і людзей, якія не вучацца і не працуюць, палепшаць свае лічбавыя навыкі дзякуючы кансультацыям па лічбавых прафесіях, развіццю лічбавых кампетэнцый, павышэнню інфармаванасці і наладжванню сувязей.
Акрамя таго, 75 кансультантаў па кар’еры удасканаляць свае навыкі, каб аказваць больш якасныя паслугі прафесійнай арыентацыі для моладзі з уразлівых груп. Таксама прынамсі 18 арганізацый грамадзянскай супольнасці з трох Усходніх краін-партнёраў палепшаць свае кампетэнцыі ў галіне прафесійнай арыентацыі па лічбавых прафесіях і навучання развіццю лічбавых навыкаў.