-
07/11/2023
Спецыялісты па шырокапалоснай сувязі ўзгаднілі далейшыя крокі дзеля яе развіцця ва Усходнім партнёрстве
Пэўныя дзеянні па развіцці шырокапалоснай сувязі ва Усходнім партнёрстве былі ўзгодненыя падчас сустрэчы Працоўнай групы экспертаў па незалежнасці рэгулятараў і шырокапалоснай сувязі (IRB EWG) у Ерэване, што прайшла з 25 па 26 лістапада 2023 года. Асноўную ўвагу звярнулі на аналіз рынку аптовых паслуг шырокапалоснага доступу і маніторынг шырокапалоснага доступу.
Чытаць далей -
05/10/2023
Новая справаздача EU4Digital аб шырокапалоснай сетцы: сувязь і ўдасканаленне лічбавых тэхналогій ва Усходнім партнёрстве
Праект EU4Digital апублікаваў справаздачу аб перадавым досведзе развіцця канкурэнцыі ў галіне шырокапалоснай сувязі ў ЕС. У справаздачы аналізуюцца выпадкі з практыкі пяці дзяржаў-членаў ЕС. Усходнія краіны-партнёры могуць ужываць гэты досвед дзеля таго, каб сачыць за развіццём рынку шырокапалоснай сувязі і ажыццяўляць палітыку ў дадзенай галіне. Гэтая праца дазваляе EU4Digital і Усходнім краінам-партнёрам дасягнуць мэт у галіне лічбавай сувязі, якія з’яўляюцца часткай ключавога палітычнага курсу Еўрапейскага саюза, што датычыцца сувязі.
Чытаць далей -
12/09/2023
Далучайцеся да гутаркі з EU4Digital: новыя магчымасці ў «Твітэры»
Каманда, адказная за навіны, абвяшчэнні, гісторыі і іншыя публікацыі пра EU4Digital і дзейнасць Усходняга партнёрства ў лічбавай сферы, прапануе вам даведацца пра новыя спосабы доступу да гэтых матэрыялаў, у прыватнасці, з новым акаўнатм у «Твітэры». Далучайцеся да гутаркі!
Чытаць далей -
07/09/2023
Не прапусціце! Мерапрыемствы EU4Digital, прысвечаныя лічбавай трансфармацыі Усходняга партнёрства
Хочаце даведацца больш пра лічбавыя распрацоўкі, прыярытэты на будучыню і палітычную праграму для Усходніх краін-партнёраў? Ініцыятыва EU4Digital арганізуе два мерапрыемствы, прысвечаныя тэме лічбавай трансфармацыі ва Усходнім партнёрстве. 14 лістапада 2023 года Лічбавая канферэнцыя для Усходняга партнёрства дасць прастору для больш шырокага абмеркавання. Запрашаюцца ўсе, хто зацікаўлены ва ўдзеле. 15 лістапада 2023 года запрошаныя члены Кіраўнічага камітэта Фазы II праекта EU4Digital сустрэнуцца дзеля абмеркавання самай важнай рэгіянальнай ініцыятывы і праектаў EU4Digital.
Чытаць далей -
23/06/2023
Наведайце перазапушчаны і палепшаны вэб-сайт EU4Digital
Шукаеце навіны, рэсурсы і іншую інфармацыю пра лічбавую трансфармацыю ва Усходнім партнёрстве (УП)? EU4Digital запрашае вас наведаць свой нядаўна перазапушчаны сайт: https://eufordigital.eu/bel/! Перазапускаючы сайт, праект EU4Digital прапануе сваёй шырокай лічбавай суполцы абноўлены кантэнт і палепшаны карыстальніцкі інтэрфейс.
Чытаць далей -
14/06/2023
З 2024 года аператары сувязі ў ЕС і Малдове знізяць тарыфы на роўмінг
Аператары сувязі Еўрапейскага саюза і Рэспублікі Малдова падпісалі сумесную дэкларацыю аб зніжэнні роўмінгавых тарыфаў для прадпрымальнікаў і грамадзян, што перасоўваюцца паміж гэтымі двума рэгіёнамі. Еўрапейская камісія і ўлады Малдовы садзейнічалі падпісанню добраахвотнай дэкларацыі, якая была апублікавана 31 мая 2023 года. Яна адлюстроўвае агульную мэту па забеспячэнні доўгатэрміновай дамоўленасці аб роўмінгу і набліжэнні Малдовы да Адзінага рынку ЕС. ЕС спрыяе гэтаму працэсу, а таксама інтэграцыі Малдовы ў еўрапейскі роўмінгавы рэжым праз ініцыятыву EU4Digital.
Чытаць далей