-
31/05/2024
Паспяховае тэсціраванне трансгранічнай аўтэнтыфікацыі на крок набліжае Арменію, Грузію і Малдову да ўзгаднення стандартаў у галіне лічбавага даверу і электроннай ідэнтыфікацыі
Дзяржаўныя ведамствы Арменіі, Грузіі і Малдовы пры падтрымцы EU4Digital паспяхова завяршылі пілотную праграму ў галіне трансгранічнай электроннай ідэнтыфікацыі.
Чытаць далей -
24/02/2024
Малдова далучыцца да праграмы «Лічбавая Еўропа» з бюджэтам 7,5 мільярдаў еўра
Пагадненне аб далучэнні Малдовы да праграмы «Лічбавая Еўропа» дазваляе прадпрыемствам і органам улады атрымліваць ад ЕС фінансаванне, агульны бюджэт якога на 2021-2027 гг. складае 7,5 млрд еўра, на праекты ў галіне лічбавізацыі.
Чытаць далей -
24/01/2024
Паслы еўрапейскай моладзі арганізавалі хакатон, прысвечаны штучнаму інтэлекту ў грамадстве
13 і 14 студзеня 2024 года Паслы еўрапейскай моладзі (YEAs) дапамаглі арганізаваць хакатон Bridging the Gap, падчас якога абмяркоўваліся і прапаноўваліся рашэнні самых складаных задач, звязаных са штучным інтэлектам (ШІ). Удзельнікі разважалі аб уплыве ШІ на дэмакратыю, адукацыю, навакольнае асяроддзе і грамадства ў цэлым.
Чытаць далей -
09/01/2024
EU4Digital пачынае працу над стратэгіямі кіравання данымі дзеля забеспячэння якасці публічных даных
Апошнія дасягненні ў галіне электронных паслуг, абмену інфармацыяй, выкарыстання штучнага інтэлекту і прыняцця рашэнняў на падставе даных у розных сферах азначаюць, што надзейныя і даступныя даныя надзвычайна важныя. Каб задаволіць патрэбы ў высакаякасных і лёгкадаступных публічных даных у рэгіёне Усходняга партнёрства (УП), 6 снежня 2023 года праект EU4Digital пачаў новую дзейнасць па распрацоўцы стратэгій кіравання данымі.
Чытаць далей -
03/01/2024
Электронны тыдзень ЮНКТАД праклаў надзейны і ўсёахопны шлях да лічбавай эканомікі
Больш за 3500 удзельнікаў даследавалі спосабы пераўтварыць лічбавыя магчымасці ў агульныя дасягненні ўстойлівага развіцця падчас Электроннага тыдня ЮНКТАД – 2023, што прайшоў з 4 па 8 снежня.
Чытаць далей -
28/12/2023
Еўрапейскі савет прыняў рашэнне пачаць перамовы з Украінай і Малдовай аб уступленні ў ЕС, а таксама даў Грузіі статус кандыдата
14-15 снежня 2023 года Еўрапейскі савет прыняў рашэнне пачаць перамовы з Украінай і Малдовай аб уступленні ў ЕС. Гэта знамянальны момант для грамадзян абедзвюх краін, якія нязменна дэманструюць прыхільнасць еўрапейскім ідэалам. Лідары ЕС таксама вырашылі даць Грузіі статус краіны-кандыдата.
Чытаць далей -
13/12/2023
Лічбавыя тэхналогіі ў цэнтры ўвагі на сустрэчы міністраў замежных спраў Усходняга партнёрства
Сувязь, рэгіянальны роўмінг і лічбавы пераход былі сярод тэм, якія абмяркоўваліся на сустрэчы міністраў Усходняга партнёрства (УП) 11 снежня 2023 года. Гэтае мерапрыемства сабрала разам міністраў замежных спраў краін ЕС і іх калег з пяці з шасці Усходніх краін-партнёраў (Арменіі, Азербайджана, Грузіі, Рэспублікі Малдова і Украіны). Мерапрыемства дало магчымасць абмяняцца думкамі наконт Усходняга партнёрства, ацаніць яго дасягненні і сфармуляваць пэўныя рэкамендацыі адносна будучай палітыкі.
Чытаць далей -
21/11/2023
Чалавечы фактар у лічбавай трансфармацыі: Лічбавая канферэнцыя Усходняга партнёрства – 2023
Імкнучыся да лічбавай трансфармацыі, мы павінны ўлічваць чалавечыя патрэбнасці і выгады. Да такой высновы прыйшлі ўдзельнікі Лічбавай канферэнцыі EU4Digital для Усходняга партнёрства (УП), што прайшла 14 лістапада 2023 года. Тэма мерапрыемства «Лічбавая стратэгічная аўтаномія: выкарыстанне лічбавых тэхналогій для пашырэння магчымасцей грамадстваў і эканомік» падштурхнула да даследавання таго, як лічбавая сувязь і такія новыя тэхналогіі, як штучны інтэлект (ШІ), могуць прывесці да прарыву на шляху да ўстойлівага ўрада, эканомікі і грамадства.
Чытаць далей -
20/11/2023
Лічбавыя тэхналогіі незаменныя: вынікі сустрэчы Кіраўнічага камітэта EU4Digital – 2023
Лічбавыя тэхналогіі займаюць цэнтральнае месца ў штодзённым жыцці Усходняга партнёрства (УП), таму каардынаваны падыход да стратэгічнага планавання, узгаднення палітыкі і заканадаўства, а таксама да інвестыцый зараз мае вельмі важнае значэнне. Такім быў ключавы пасыл 5-й штогадовай сустрэчы Кіраўнічага камітэта EU4Digital, што прайшла анлайн 15 лістапада 2023 года.
Чытаць далей