Дзейнасць праекта EU4Digital арыентавана на патрэбнасці краін рэгіёна Усходняга партнёрства (УП) — Арменіі, Азербайджана, Рэспублікі Малдова, Грузіі і Украіны. Яна цесна звязана з двухбаковымі мерапрыемствамі пад кіраўніцтвам Дэлегацый ЕС і з’яўляецца часткай сумеснай праграмы ЕС і УП. Дзеля дасягнення найлепшых вынікаў падчас сваёй другой фазы 18 кастрычніка ў Бруселі праект EU4Digital арганізаваў семінар з удзелам ключавых зацікаўленых бакоў з ЕС і Усходніх краін-партнёраў. Гэтая сустрэча дала магчымасць удзельнікам прааналізаваць вынікі праекта, выказаць сваё меркаванне і знайсці спосабы паскорыць ажыццяўленне мерапрыемстваў EU4Digital на нацыянальным узроўні.
Следам за паспяховай першай фазай, якая прадоўжылася з 2019 па 2022 год, праект EU4Digital перазапусціўся яшчэ на тры гады ў чэрвені 2022. Брусельскі семінар, што папярэднічаў штогадовай Лічбавай канферэнцыі для Усходняга партнёрства і сустрэчы Кіраўнічага камітэта EU4Digital і быў назначаны на 14 і 15 лістапада, стаў важным момантам дзеля паглыблення ў шэсць тэматычных абласцей, на развіццё якіх накіравана Фаза II праекта EU4Digital, і падрыхтоўкі глебы для далейшага супрацоўніцтва. Галоўнай мэтай семінара было знайсці спосабы паскорыць правядзенне мерапрыемстваў і ўкараненне вынікаў праекта EU4Digital на месцах, а асабліва іх уключэнне ў двухбаковыя і нацыянальныя парадкі дня, і пераадолець разрыў паміж дзейнасцю на рэгіянальным і нацыянальным узроўнях.
На семінары прысутнічалі асабіста і анлайн прадстаўнікі Усходніх краін-партнёраў, Дэлегацый ЕС у краінах-партнёрах, Еўрапейскай камісіі (DG NEAR, DG CNECT) і праектнай групы EU4Digital. Прадстаўнікі Еўрапейскай камісіі пачалі пасяджэнне са знаёмства з самай важнай ініцыятывай EU4Digital і падзякавалі ўдзельнікам за актыўны ўнёсак у праект EU4Digital, што з’яўляецца ядром ініцыятывы. Яны нагадалі, што далейшыя інвестыцыі ва ўстойлівую лічбавую трансфармацыю з’яўляюцца найвышэйшым прыярытэтам як для ЕС, так і для Усходніх краін-партнёраў, што было пацверджана на Саміце УП 2021 года. У сувязі са з’яўленнем новых тэхналогій і кіберпагроз развіццё лічбавай незалежнасці і ўстойлівасці на падставе агульных стандартаў мае першараднае значэнне.
Праектная група пачала сустрэчу з мазгавога штурму, папрасіўшы выказаць меркаванне аб выніках і праблемах, з якімі сутыкаецца праект EU4Digital з моманту пачатку другой фазы ў 2022 годзе. Каманда прадставіла тры галоўныя элементы, што рэгулююць працу праекта EU4Digital:
- садзейнічанне гарманізацыі са стандартамі і перадавым досведам ЕС;
- правядзенне пілотных праектаў дзеля таго, каб садзейнічаць распаўсюджванню рашэнняў ЕС, і падрыхтоўка глебы для маштабных інвестыцый у адпаведнасці з Эканамічным і інвестыцыйным планам для рэгіёна і Стратэгіяй глабальнага шлюза;
- каардынацыя перадачы інфармацыі аб мерапрыемствах, палітыцы ЕС і іншых фінансаваных ЕС праектах, што садзейнічаюць лічбавай трансфармацыі рэгіёна Усходняга партнёрства пад эгідай EU4Digital.
Іншыя пасяджэнні ў гэты дзень праводзіліся з мэтай аналізу дасягненняў і падрыхтоўкі да будучых мерапрыемстваў у шасці асноўных тэматычных абласцях EU4Digital: Нормы тэлекамунікацыйнага сектара, Электронны давер і трансгранічныя лічбавыя паслугі, Электронны гандаль, Электронная ахова здароўя, Лічбавыя навыкі і Інавацыі ў сферы ІКТ і экасістэмы стартапаў. Яны дазволілі ўдзельнікам падзяліцца ідэямі і звярнуць увагу на цяжкасці, з якімі сутыкаюцца асобныя краіны і рэгіён у цэлым у дадзеных абласцях. Прадстаўнікі краін задалі пытанні аб будучых мерапрыемствах і выказалі інтарэс да ўдзелу ў тых з іх, што адпавядаюць іх прыярытэтам, а таксама ў самых важных праектах, якія ўваходзяць у праект ЕС і Усходняга партнёрства. Следам за гэтым каманда EU4Digital падвяла вынікі дня, а прадстаўнікі Еўрапейскай камісіі выступілі з заключнымі словамі.
Далейшыя дзеянні
Працягам гэтага мерапрыемства будуць дзеянні, накіраваныя на далейшае ўмацаванне ўзаемадзеяння і супрацоўніцтва ў рэгіёне УП на нацыянальным і рэгіянальным узроўнях.
Удзельнікі збяруцца зноў, на гэты раз з больш шырокай сеткай зацікаўленых бакоў з ЕС і Усходніх краін-партнёраў, на Лічбавай канферэнцыі для Усходняга партнёрства 14 лістапада і сустрэчы Кіраўнічага камітэта EU4Digital 15 лістапада 2023 года.
Далучайцеся да нас на Лічбавай канферэнцыі 14 лістапада
Сустрэча Кіраўнічага камітэта праекта EU4Digital – гэта фармальнае ўнутранае мерапрыемства, прыняць удзел у якім могуць афіцыйна прызначаныя спонсары і зацікаўленыя бакі ініцыятывы EU4Digital і выключна па запрашэнні. Аднак усе, хто цікавіцца EU4Digital і тэмамі, звязанымі з лічбавай трансфармацыяй у рэгіёне Усходняга партнёрства, запрашаюцца да ўдзелу ў Лічбавай канферэнцыі для Усходняга партнёрства 14 лістапада 2023 года.
- Не прапусціце гэтае мерапрыемства і сачыце за інфармацыяй аб праграме, спікерах і рэгістрацыі ў бліжэйшыя тыдні!
- Падпісвайцеся на нас у «Твітэры»: @EU4Digital
- Самыя яскравыя моманты мерапрыемстваў будуць асветлены ў спецыяльнай інфармацыйнай рассылцы EU4Digital. Каб атрымліваць паведамленні на электронную пошту, падпісвайцеся на інфармацыйную рассылку.
- Азербайджан
- Арменія
- Грузія
- Румынія
- Украіна
- Інавацыі ў сферы ІКТ
- Лічбавы давер
- Лічбавыя навыкі
- Нормы тэлекамунікацыйнага сектара
- Электронная ахова здароўя
- Электронны гандаль
Больш навін
-
11/04/2024
Справаздача аб перадавым досведзе развіцця прыватных сетак 5G у ЕС даступна для пампавання
У межах напрамку дзейнасці Нормы тэлекамунікацыйнага сектара спецыялісты праекта EU4Digital падрыхтавалі справ…
Чытаць далей -
09/04/2024
Адкрыты першы курс навучання лічбавым навыкам Акадэміі EU4Digital!
Праект EU4Digital запрашае грамадзян і прадстаўнікоў малых і сярэдніх прадпрыемстваў (МСП) з Украіны зарэгістр…
Чытаць далей -
09/04/2024
Новая Акадэмія EU4Digital запрашае на заняткі грамадзян і прадпрымальнікаў Усходняга партнёрства
Праект EU4Digital адкрыў Акадэмію EU4Digital. Гэта праграма лічбавай адукацыі, якая робіць навучанне лічбавым…
Чытаць далей
11/04/2024
Справаздача аб перадавым досведзе развіцця прыватных сетак 5G у ЕС даступна для пампавання
У межах напрамку дзейнасці Нормы тэлекамунікацыйнага сектара спецыялісты праекта EU4Digital падрыхтавалі справ…
Чытаць далей09/04/2024
Адкрыты першы курс навучання лічбавым навыкам Акадэміі EU4Digital!
Праект EU4Digital запрашае грамадзян і прадстаўнікоў малых і сярэдніх прадпрыемстваў (МСП) з Украіны зарэгістр…
Чытаць далей09/04/2024
Новая Акадэмія EU4Digital запрашае на заняткі грамадзян і прадпрымальнікаў Усходняга партнёрства
Праект EU4Digital адкрыў Акадэмію EU4Digital. Гэта праграма лічбавай адукацыі, якая робіць навучанне лічбавым…
Чытаць далей