Справаздача EU4Digital: навіны, тэндэнцыі і магчымасці супрацоўніцтва ў сферы электроннай камерцыі ў ЕС
Дата: 08/09/23
Праект EU4Digital апублікаваў абноўленую справаздачу ЕС аб базавых умовах для развіцця электроннай камерцыі ва Усходнім партнёрстве (УП). Ён змяшчае агляд сферы трансгранічнай электроннай камерцыі ў Еўрапейскім саюзе, а таксама перадавога досведу і норм, якія паслужаць прыкладам для ацэнкі стану сферы трансгранічнай электроннай камерцыі ва Усходніх краінах-партнёрах. У справаздачы аналізуюцца тры ключавыя вобласці: прававыя рамкі, стандарты і экасістэма электроннай камерцыі.
Справаздача была падрыхтаваная ў межах акселератара электроннай камерцыі (eCommerce) тэматычнай вобласці Электронны гандаль праекта EU4Digital. Мэта гэтых мерапрыемстваў – упарадкаваць трансгранічныя аперацыі ў сферы электроннай камерцыі паміж Усходнімі краінамі-партнёрамі і ЕС. У абноўленай базавай справаздачы ЕС аб электроннай камерцыі вызначаны ключавыя аспекты, што маюць важнае значэнне для ўпарадкавання трансгранічных аперацый у сферы электроннай камерцыі.
У заканадаўчай сферы: абарона правоў спажыўцоў і даных, дастаўка пасылак, абавязацельствы перад Сусветным паштовым саюзам (СПС), бяспека сеткавых і інфармацыйных сістэм, геаблакіроўка, адказнасць анлайн-пасрэднікаў і іншыя вобласці.
У нарматыўнай сферы: распрацоўка еўрапейскіх норм, прадугледжаных Еўрапейскім камітэтам па стандартызацыі (ЕКС), павышэнне якасці паслуг, сумяшчальнасці, выкарыстанне ўдасканаленых электронных даных і папярэдняга лічбавага мытнага дэкларавання тавараў. У справаздачы таксама разглядаюцца ключавыя пытанні, звязаныя з сумяшчальнасцю паміж стандартамі ЕКС і СПС.
У экасістэме электроннай камерцыі: трансгранічны ланцуг паставак, платформы электроннай камерцыі, падаткаабкладанне, плацяжы, лагістыка.
Абноўленая базавая справаздача ЕС таксама ўключае агляд наступных апошніх распрацовак:
Закон аб лічбавых паслугах – ужываецца ў адносінах да анлайн-платформаў з чэрвеня 2023 года. У яго ўваходзяць прававыя патрабаванні, што датычацца выяўлення і выдалення нелегальнага анлайн-кантэнту, а таксама абавязацельствы па празрыстасці, справаздачнасці і прытрымліванні мер на гандлёвых пляцоўках для прадпрыемстваў (B2B) і для прадпрыемстваў і кліентаў (B2C).
Закон аб лічбавых рынках – дзейнічае з мая 2023 года. Ён задае аб’ектыўныя крытэрыі вызначэння буйных анлайн-платформаў, што працуюць у Еўрапейскім саюзе і ахопліваюць больш за 10% насельніцтва ЕС.
Стандартныя артыкулы аб абароне даных / Стандартныя артыкулы дамовы (САД) – былі прадстаўлены Еўрапейскайкамісіяй і абноўлены ў Агульным рэгламенце па абароне даных, каб забяспечыць бяспечную перадачу даных за межы Еўрапейскага саюза / Еўрапейскай эканамічнай зоны.
Патрабаванні да ўстойлівасці і выбар адказнага спажывання – разглядаюцца ў якасці мер, што прымаюцца Еўрапейскім саюзам для бесперапыннага ўліку, абмежавання і рэгістрацыі выкідаў двухвокісу вугляроду і парніковых газаў грузавым транспартам.
Новаўвядзенні СПС з улікам зацікаўленых бакоў і абмену інфармацыяй аб Глабальнай паштовай мадэлі СПС.
Новыя аспекты Лічбавага маркетынгу – падкрэсліваюць важнасць эфектыўнай стратэгіі лічбавага маркетынгу ў экасістэме электроннай камерцыі, якая стала неабходнай для поспеху прадпрыемстваў сферы электроннай камерцыі.
Інфармаванасць і далейшыя дзеянні
У адпаведнасці з абноўленай базавай справаздачай ЕС аб электроннай камерцыі ў чэрвені 2023 года праект EU4Digital правёў анлайн-мерапрыемства для павышэння інфармаванасці пра дадзеныя тэмы і пра апошнія змяненні. Удзельнікі гэтага мерапрыемства атрымалі змястоўную інфармацыю аб галіне трансгранічнай электроннай камерцыі, якая знаходзіцца ў стадыі развіцця, а таксама даследавалі магчымасці супрацоўніцтва з Еўрапейскай асацыяцыяй электроннай камерцыі.
У цэлым абноўленая базавая справаздача EU4Digital і ЕС аб электроннай камерцыі змяшчае падрабязныя звесткі аб важных змяненнях і задачах, што датычацца аналізу, ацэнкі і развіцця трансгранічнай электроннай камерцыі ва Усходніх краінах-партнёрах. У дадзены момант рыхтуюцца рэкамендацыі для кожнай з краін з улікам сучаснага стану сферы электроннай камерцыі і абноўленай справаздачы.
Мы выкарыстоўваем cookie-файлы на гэтым сайце, каб зрабіць яго больш прыдатным для Вас, а таксама для спрашчэння навігацыі па сайце і для аналізу таго, як ён выкарыстоўваецца. Націскаючы на кнопку "Дазволіць усе cookie-файлы", Вы даяце нам згоду на выкарыстанне cookie-файлаў.
Даведацца больш аб тым, якія cookie-файлы мы выкарыстоўваем, а таксама змяніць наладкі cookie-файлаў Вы можаце ў раздзеле Палітыка выкарыстання cookie-файлаў.
Функцыянальныя cookie-файлы
Функцыянальныя cookie-файлы, якія з'яўляюцца істотнымі для працы сайта. Гэтыя cookie-файлы таксама дапамагаюць нам вымяраць прадукцыйнасць сайта і рабіць яго больш прыдатным для Вас, а таксама запамінаць любыя абраныя Вамі наладкі.
If you disable this cookie, we will not be able to save your preferences. This means that every time you visit this website you will need to enable or disable cookies again.
Рэкламныя/мэтавыя cookie-файлы
Рэкламныя/мэтавыя cookie-файлы, якія мы выкарыстоўваем для адсочвання дзеянняў і сесій карыстальнікаў, каб прапаноўваць больш персаналізаваныя паслугі, і (у выпадку рэкламных cookie-файлаў) якія задаюцца трэцімі бакамі, з якімі мы ажыццяўляем сумесныя рэкламныя кампаніі, і дазваляюць нам паказваць актуальную для Вас рэкламу. Гэтыя cookie-файлы не з'яўляюцца абавязковымі, а карыстальнікі могуць забараніць іх выкарыстанне ў любы момант.