Усход сустрэўся з Захадам на сеткавым мерапрыемстве ў галіне інавацый у сферы ІКТ Startup Bridge
Дата: 25/07/23
Прадстаўнікі стартапаў з Арменіі, Азербайджана, Грузіі, Малдовы і Украіны сустрэліся з прадстаўнікамі інавацыйнай экасістэмы Францыі і Усходняга партнёрства (УП) на мерапрыемстве Startup Bridge: East meets West. Арганізатарам сеткавага мерапрыемства ў галіне інавацый у сферы ІКТ выступіў праект EU4Digital сумесна з Expertise France. Мерапрыемства, што прайшло 16 чэрвеня 2023 года ў Парыжы, правёў інавацыйны акселератар Wilco, які дапамагае як стартапам, так і малым і сярэднім прадпрыемствам (МСП) ствараць дададзеную вартасць.
У Startup Bridge прынялі ўдзел больш за 30 прадстаўнікоў стартапаў УП, а таксама будаўнікі экасістэмы і інвестары з УП і Францыі. Падчас мерапрыемства прадстаўнікі стартапаў атрымалі магчымасць прадэманстраваць свае вартасныя прапановы, абмяняцца досведам і лепей зразумець рынкі ЕС і спадзяванні венчурных інвестараў.
Сярод прадстаўнікоў інавацыйных інвестараў і экасістэм, што выразілі зацікаўленасць у сустрэчы з прадстаўнікамі стартапаў Усходніх краін-партнёраў, былі Crosspring, Heritage Holdings, Omnes Capital, Techmind, Bpifrance – EuroQuity, Kerys.co, Schoolab, інкубатар Agoranov і акселератар Wilco. Многія зарэгістраваныя арганізацыі аказваюць асобую падтрымку Украіне і дапамагаюць аднаўляць яе інавацыйную экасістэму. Сярод іх – La French Tech Kyiv/ Франка-ўкраінская гандлёва-прамысловая палата, Украінска-люксембургская гандлёвая палата, Ensemble Ukraine і Business France Ukraine.
Да мерапрыемства і падчас яго старшы спецыяліст па інавацыях у сферы ІКТ Хесус Лазана даў парады і рэкамендацыі аб тым, як паспяхова выступаць перад інвестарамі. Кіраўнік каманды праекта EU4Digital Артурас Піліпоніс заклікаў удзельнікаў даследаваць і выкарыстоўваць моцныя інструменты платформы экасістэмы стартапаў УП, якую праект EU4Digital запусціў у 2022 годзе ў партнёрстве з Dealroom. Гэтая платформа дапамагае ўбачыць усю палітру магчымасцей інвеставання ў стартапы, а таксама дае выразную выяву асобных зон экасістэмы.
Аб мерапрыемствах у галіне інавацый у сферы ІКТ
Напрамак Інавацыі ў сферы ІКТ праекта EU4Digital арганізуе сеткавыя мерапрыемствы, якія садзейнічаюць стварэнню супольнасцей і сетак у рэгіёне УП. Мерапрыемствы дапамагаюць наладжваць двухбаковыя і шматбаковыя сувязі паміж арганізацыямі УП і зацікаўленымі бакамі ЕС, каб зацікаўленыя бакі рэгіёна УП лепей разумелі адпаведны перадавы досвед ЕС, а таксама каб дзяліцца гэтым досведам з Усходнімі краінамі-партнёрамі праз сумесную дзейнасць і праекты. Мерапрыемствы накіраваны на пэўныя тыпы аўдыторыі, адабраныя з прадстаўнікоў узроўню міністэрстваў і органаў, асацыяцый і сетак, якія дзейнічаюць у адпаведных напрамках палітыкі, з інфраструктурных арганізацый у сферы ІКТ, а таксама на іншых дзеячаў інавацыйных экасістэм у сферы ІКТ.
Мы выкарыстоўваем cookie-файлы на гэтым сайце, каб зрабіць яго больш прыдатным для Вас, а таксама для спрашчэння навігацыі па сайце і для аналізу таго, як ён выкарыстоўваецца. Націскаючы на кнопку "Дазволіць усе cookie-файлы", Вы даяце нам згоду на выкарыстанне cookie-файлаў.
Даведацца больш аб тым, якія cookie-файлы мы выкарыстоўваем, а таксама змяніць наладкі cookie-файлаў Вы можаце ў раздзеле Палітыка выкарыстання cookie-файлаў.
Функцыянальныя cookie-файлы
Функцыянальныя cookie-файлы, якія з'яўляюцца істотнымі для працы сайта. Гэтыя cookie-файлы таксама дапамагаюць нам вымяраць прадукцыйнасць сайта і рабіць яго больш прыдатным для Вас, а таксама запамінаць любыя абраныя Вамі наладкі.
If you disable this cookie, we will not be able to save your preferences. This means that every time you visit this website you will need to enable or disable cookies again.
Рэкламныя/мэтавыя cookie-файлы
Рэкламныя/мэтавыя cookie-файлы, якія мы выкарыстоўваем для адсочвання дзеянняў і сесій карыстальнікаў, каб прапаноўваць больш персаналізаваныя паслугі, і (у выпадку рэкламных cookie-файлаў) якія задаюцца трэцімі бакамі, з якімі мы ажыццяўляем сумесныя рэкламныя кампаніі, і дазваляюць нам паказваць актуальную для Вас рэкламу. Гэтыя cookie-файлы не з'яўляюцца абавязковымі, а карыстальнікі могуць забараніць іх выкарыстанне ў любы момант.