Каб павысіць эфектыўнасць і паскорыць рост экасістэмы інавацый і інкубатараў стартапаў у рэгіёне Усходняга партнёрства (УП), праект EU4Digital вызначыў ключавыя прыярытэты і прадставіў іх на двух мерапрыемствах. Гэтыя інфармацыйныя анлайн-сесіі сталі заключным этапам інтэнсіўнага даследавання эфектыўнасці экасістэм стартапаў Усходніх партнёраў, а таксама наяўных прабелаў і патрэбнасцей. Перад удзельнікамі двух мерапрыемстваў выступілі дзеячы рэгіянальнай экасістэмы, з якімі яны абмеркавалі ключавыя патрэбнасці. Прыярытэтам для Усходніх краін-партнёраў павінна стаць пашырэнне магчымасцей будаўнікоў экасістэмы і нарошчванне патэнцыялу інкубатараў.
Абодва мерапрыемствы былі накіраваныя на разбурэнне стэрэатыпаў аб ролях і функцыях розных дзеячаў інавацыйнай і інкубацыйнай экасістэмы і на заахвочванне да пошуку актыўнага падыходу да вывядзення экасістэмы УП на больш высокі ўзровень прадукцыйнасці.
Пашырэнне магчымасцей будаўнікоў экасістэмы
Першае мерапрыемства «Важнасць падтрымкі дзеянняў нацыянальных будаўнікоў экасістэмы праз донарскае фінансаванне» адбылося 18 ліпеня 2023 года. На мерапрыемстве растлумачылі значнасць будаўнікоў экасістэмы і неабходнасць пашырэння іх магчымасцей.
Мерапрыемства правёў Хесус Лазана, галоўны спецыяліст EU4Digital па інавацыях у сферы ІКТ. Ён мае больш за 28 гадоў досведу прадпрымальніцтва і інвеставання, а таксама больш за 15 гадоў досведу будаўніцтва экасістэмы, уключаючы развіццё высокаэфектыўнай інкубацыі. Ён растлумачыў, што эфектыўнасць інавацыйных экасістэм вызначаецца іх здольнасцю выводзіць стартапы з адной стадыі развіцця на іншую або «каэфіцыентам канверсіі». Гэтую здольнасць могуць палепшыць будаўнікі экасістэмы – людзі і арганізацыі, якія наладжваюць сувязі («будуюць масты») паміж нязвязанымі групамі дзеячаў інавацыйнай экасістэмы і ствараюць інавацыйныя арганізацыйныя сістэмы для забеспячэння безупыннага росту стартапаў і інавацыйных прадпрыемстваў. Экасістэма стартапаў можа працаваць добра, калі дзеячы, што падтрымліваюць інавацыі або «забяспечваюць росквіт», такія як універсітэты, інкубатары, акселератары, валодаюць дастатковым патэнцыялам для прадастаўлення стартапам неабходных рэсурсаў і паслуг. Патэнцыял дзеячаў, што забяспечваюць росквіт, павялічваецца, калі будаўнікі экасістэмы ўсталёўваюць сувязі паміж імі і рэгулятарамі, донарскімі і адукацыйнымі арганізацыямі і інвестарамі і пашыраюць іх магчымасці, каб больш эфектыўна падтрымліваць стартапы і павялічваць іх уплыў.
EU4Digital прааналізаваў дзейнасць 24 арганізацый у краінах-партнёрах, якія ўзялі на сябе ролю будаўнікоў экасістэмы, што падразумявае стварэнне экасістэмы, пашырэнне яе магчымасцей і стымуляванне яе росту. Хесус Лазана растлумачыў, што гэтае даследаванне выявіла неабходнасць далейшай спецыялізацыі будаўнікоў экасістэмы ў асобных галінах або на асобных мэтавых групах. Нягледзячы на тое, што будаўнікі экасістэмы могуць быць як з дзяржаўнага, так і з прыватнага сектара, у большасці выпадкаў яны выступаюць як некамерцыйныя арганізацыі. Таму ім неабходна падтрымка ад урадавых і міжнародных донарскіх арганізацый, а таксама ад зацікаўленага прыватнага сектара, улічваючы тое, што стварэнне арганізацый і развіццё трывалых сетак патрабуе шмат рэсурсаў і часу.
Хесус адзначыў, што донарскае фінансаванне грае жыццёва важную ролю ў нарошчванні патэнцыялу і пашырэнні магчымасцей нацыянальных будаўнікоў экасістэм. Ён падкрэсліў, што падтрымка павінна накіроўвацца такім чынам, каб заахвочваць нацыянальныя арганізацыі да супрацоўніцтва і дзейнасці, а таксама каб накопліваць досвед на нацыянальным узроўні і забяспечваць безупыннасць дзейнасці па развіцці экасістэмы. Місія ўрада і донарскіх арганізацый заключаецца ў тым, каб пашырыць патэнцыял спецыялізаваных дзеячаў для падтрымкі інавацый у краіне.
Альвара Сімон дэ Блас, запрошаны спікер з ЕС, з’яўляецца прэзідэнтам Нацыянальнай асацыяцыі Еўрапейскіх бізнес-інавацыйных цэнтраў(ANCES) у Іспаніі. Ён растлумачыў, што ANCES працуе ўжо 25 гадоў, дапамагаючы бізнес-інавацыйным цэнтрам (БІЦ) нарошчваць патэнцыял для падтрымкі стартапаў і адукацыйных і галіновых праектаў. Гэта ажыццяўляецца, напрыклад, шляхам навучання супрацоўнікаў БІЦ таму, як распрацаваць устойлівую і прыбытковую бізнес-мадэль, а таксама як супрацоўнічаць з дзяржаўнымі ўстановамі. Падтрымку ANCES аказвае ў дадатак да першапачатковай дапамогі ЕС, што пакрывае 50% выдаткаў БІЦ. З’яўляючыся актыўным будаўніком экасістэмы, ANCES бярэ на сябе адказнасць за наладжванне сувязей з дзяржаўнымі інавацыйнымі ўстановамі, ведамствамі па таварных знаках і іншымі дзеячамі дзяржаўнага ўзроўню, а таксама за прыцягненне прыватных інвестараў і сувязь стартапаў з карпарацыямі. Акрамя таго, ANCES дае прэстыжную акрэдытацыйную «пячатку» даследчым кампаніям, а таксама арганізуе навучанне для членаў БІЦ у Акадэміі ANCES. Фінансаваныя ЕС праекты ўносяць дадатковыя сродкі на асобыя патрэбы, аб якіх паведамляюць члены ANCES.
Наталля Бежан, запрошаны спікер, з’яўляецца выканаўчым дырэктарам Startup Moldova. Яна распавяла пра тое, які шлях трэба прайсці, каб стаць будаўніком экасістэмы. Startup Moldova – гэта ініцыятыва, што ажыццяўляецца малдаўскай Нацыянальнай асацыяцыяй кампаній у галіне ІКТ ATIC. Яна была запушчана для падтрымкі малдаўскай экасістэмы тэхналагічных стартапаў і лічбавых інавацый. Тры элементы былі абраныя для падтрымкі развіцця тэхналагічнай экасістэмы. Па-першае, стварэнне супольнасцей стартапаў, інвестараў і будаўнікоў супольнасці, а таксама сеткі паміж імі. Startup Moldova пачала будаваць экасістэму са стварэння базы даных тэхналагічных стартапаў, прасоўваючы індывідуальных заснавальнікаў стартапаў і спрыяючы фарміраванню разнастайных супольнасцей. Рэгулярныя паўфармальныя сустрэчы з іншымі будаўнікамі малдаўскай экасістэмы дапамаглі ім дамовіцца аб размеркаванні роляў паміж дзеячамі ў краіне і аб тым, каб дапаўняць працу адзін аднаго. Па-другое, садзейнічанне доступу мясцовых стартапаў да фінансавання. Гэта не абавязкова азначае непасрэднае фінансаванне, але спрашчэнне доступу да фінансавання ад трэціх бакоў. Стартапы могуць навучыцца таму, як атрымліваць выгаду і прыцягваць фінансаванне. І, па-трэцяе, прадастаўленне рэсурсаў на стварэнне, развіццё і маштабаванне, а менавіта дапамогі ментараў і сузаснавальнікаў, а таксама працоўных прастораў і г.д. Донарскае фінансаванне дапамагае паскорыць развіццё, калі дзяржаўныя сродкі абмежаваныя. Напрыклад, праект «Горад стартапаў – Кагул» прапануе рэгіёнам з нізкімі інвестыцыйнымі магчымасцямі гранты і ментарскую падтрымку стартапаў, фінансаваныя пасольствам Швецыі. Яшчэ адзін прыклад – гэта юрыдычная дапамога і рэкамендацыі, што дазваляюць стартапам пазбегнуць памылак. Абагульняючы сказанае, Наталля падкрэсліла, што падтрымка будаўнікоў экасістэмы памнажае іх магчымасці палепшыць экасістэму стартапаў і інавацый і дапамагае ім пазбавіцца ад аперацыйных і стратэгічных прабелаў. Яе галоўны пасыл заключаецца ў тым, што падтрымка стартапаў павінна быць падмацаваная сістэмнасцю і бесперапыннасцю ініцыятыў, якія ажыццяўляюцца нацыянальнымі будаўнікамі экасістэмы.
Першае мерапрыемства сабрала больш за 90 удзельнікаў. Сярод іх былі дзяржаўныя нацыянальныя бакі, якія пашыраюць магчымасці экасістэм стартапаў ва Усходніх краінах-партнёрах, такія як прадстаўнікі ўзроўню міністэрстваў, будаўнікі экасістэм, фінансавыя арганізацыі, а таксама міжнародныя донарскія арганізацыі: AmChams, Фонд Усходняя Еўропа, пасольства Швецыі, Еўрапейскі фонд Паўднёва-Усходняй Еўропы, Еўрапейскі фонд адукацыі, GIZ, Глабальная інавацыйная праграма Cleantech, Хельветас, АЭСР, ПРААН, USAID, Фонд Western NIS, Сусветны банк і іншыя.
Падтрымка прыватным сектарам высокаэфектыўнай інкубацыі
Другое мерапрыемства «Роля прыватнага сектара ў развіцці высокаэфектыўнай інкубацыі ў краінах УП» прайшло 8 жніўня 2023 года. На ім абмяркоўвалася неабходнасць пераасэнсавання канцэпцыі і павышэння эфектыўнасці інавацыйных інкубатараў у рэгіёне Усходняга партнёрства. Яно было накіравана на буйныя карпарацыі, банкі, прадстаўнікоў навуковых колаў і сабрала больш за 100 удзельнікаў.
Хесус Лазана прааналізаваў маштаб дзейнасці, якая ў дадзены момант ажыццяўляецца інкубатарамі УП для падтрымкі стартапаў, і заявіў, што існуючага спектра недастаткова для эфектыўнага задавальнення іх патрэбнасцей. Недастатковая эфектыўнасць выяўляецца ў выглядзе нізкага каэфіцыенту канверсіі стартапаў УП, што паспяхова пераходзяць з аднаго этапа развіцця на іншы, у параўнанні з краінамі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Нізкая эфектыўнасць інкубатараў УП – гэта прабел, які неабходна ліквідаваць шляхам нарошчвання патэнцыялу і прадастаўлення дадатковых рэсурсаў інкубатарам, каб паглыбіць іх спецыялізацыю і павысіць узровень экспертнай падтрымкі, якую яны здольныя накіраваць стартапам. Важная паслуга, якую інкубатары УП павінны ўмець аказваць, – гэта наладжванне ўзаемадзеяння з інвестарамі і рынкамі. Гэта дапамагае стартапам на раннім этапе зразумець рэальныя патрэбнасці кліентаў іх галіны і магчымасці продажаў на рынку. У цэлым інкубатары павінны прадастаўляць стартапам магчымасці «пацярпець няўдачу хутка і танна», дазваляючы ім своечасова праверыць ідэю з мэтавымі кліентамі, а таксама даючы гранты або «мяккія» (без гарантый) пазыкі на тэсціраванне. Прыватны сектар атрымае непасрэдныя выгады ад падтрымкі стартапаў на ранніх стадыях, уключаючы доступ да талентаў, інфармацыю аб рынку, новыя плыні прыбыткаў і распазнавальнасць брэнда.
Падчас гэтай сесіі таксама адбыўся круглы стол для абмену ведамі аб перадавым досведзе УП:
- Траян Чыўрыга, партнёр у малдаўскім інкубатары XY, растлумачыў, як гэты інкубатар дапамагае прадпрымальнікам знайсці каманду, праверыць бізнес-ідэю і ўсталяваць сувязі з мясцовымі карпарацыямі. Ментары XY – гэта людзі з практычнымі ведамі ў пэўных галінах, якія прадстаўляюць розныя тыпы карпарацый, такія як банкаўскія або тэлекамунікацыйныя кампаніі. Разважаючы пра распрацоўку праграм навучання, Траян згадаў неабходнасць ітэратыўнага падыходу, заснаванага на водгуках ментараў аб актуальных патрэбнасцях рынку, а таксама практычных навыках, такіх як праверка бізнес-ідэі.
- Кетэван Эбаноідзэ, сузаснавальнік Impact Hub Tbilisi з Грузіі, расказаў аб тым, як у 2016 годзе яны ўвялі і папулярызавалі канцэпцыю каворкінгу, што спрыяе супрацоўніцтву паміж аднадумцамі з розных галін. Да перадакселерацыйных і акселерацыйных праграм Impact Hub Tbilisi дадаецца ўзаемадзеянне з патэнцыйнымі інвестарамі, уключаючы кампаніі карпаратыўнага сектара і анёльскую сетку. Паводле слоў Кетэвана, іх перадакселерацыйныя праграмы прыцягнулі «амаль кожнага паспяховага прадпрымальніка з Грузіі, што мае сваю кампанію», таму стартапы могуць вучыцца на рэальным досведзе.
- Алена Ратару, выканаўчы дырэктар інавацыйнага і прадпрымальніцкага акселератара Dreamups з Малдовы, растлумачыла, што першыя праграмы падтрымкі стартапаў яны ажыццявілі ў Крэмніевай даліне, а ў 2016 годзе адаптавалі іх пад мясцовы кантэкст. Зараз стартапам даступны ўвесь спектр неабходных праграм – ад адукацыі, развіцця талентаў, працы са школамі і ўніверсітэтамі да доступу да капіталу праз супрацоўніцтва з сеткай анёльскіх інвестараў і прыватным сектарам. Алена падкрэсліла, што неабходна развіваць асобае прадпрымальніцкае мысленне. Менавіта таму Dreamups стварае праграмы для школьнікаў, якія стануць новым пакаленнем стартапераў. Іх вучаць распрацоўцы кліентаарыентаваных прадуктаў, што падразумявае дызайнерскае мысленне і выкарыстанне тэхналогій.
- Назар Падальчак, генеральны дырэктар і заснавальнік Tech Startup School з Украіны, адзначыў, што месцазнаходжанне арганізацыі ў Нацыянальным універсітэце «Львоўская палітэхніка» – адным з буйнейшых універсітэтаў краіны – дапамагае сабраць супольнасць разумных людзей і даць стартапам доступ да тэхналагічнай інфраструктуры для прататыпавання. На дадзены момант Tech Startup School ажыццяўляе 15 праграм для розных мэтавых груп у розных галінах эканомікі, а таксама асобую праграму фінансавання, у якой, апрача іншых, удзельнічае абласная адміністрацыя.
- Пегор Папазян, галава аддзела развіцця цэнтра крэатыўных тэхналогій TUMO, прадставіў лабараторыі TUMO. Яны аказваюць шырокі спектр паслуг у сферы інкубацыі, распрацаваных спецыяльна для асобных галін, такіх як ахова здароўя і зялёныя тэхналогіі. Пегор падкрэсліў, што ўжо на стадыі распрацоўкі ідэі TUMO «практычна вымушае» ўдзельнікаў інкубатара ўзаемадзейнічаць з бізнес-сектарам. Гэтая метадалогія дапамагае «засвоіць этыку працы з прадпрыемствамі для пошуку ідэй замест таго, каб браць іх з галавы». Акрамя таго, лабараторыі TUMO звязваюцца з мясцовымі і міжнароднымі тэхналагічнымі кампаніямі і просяць іх сфармуляваць стратэгічныя (але яшчэ не крытычныя) праблемы ў іх галінах, каб заахвоціць каманды маладых людзей працаваць над іх рашэннем і ўсталёўваць першыя сувязі з галоўнымі карыстальнікамі.
Гаворачы пра перадавы досвед, удзельнікі круглага стала з УП падкрэслілі, што неабходна садзейнічаць яднанню, напрыклад, сканцэнтраваўшыся на падборы партнёраў і знаёмстве патэнцыяльных заснавальнікаў паміж сабой. Яны таксама адзначылі каштоўнасць праблемна-арыентаванага падыходу для распрацоўкі новых праграм, практычнага падыходу і навучання на практыцы ў адукацыйных праграмах, разумення ўнутранай матывацыі кожнага заснавальніка стартапа і прытрымлівання індывідуальнага падыходу да ментарства і акселерацыі каманд кожнага асобнага стартапа.
Партнёрства і супрацоўніцтва ў фокусе ўвагі
Абедзе інфармацыйныя сесіі падкрэслілі ролю партнёрстваў паміж дзеячамі інавацыйных экасістэм ў пабудове высокапрадукцыйных экасістэм з эфектыўнымі інавацыямі і «каналамі» або «шляхамі» развіцця бізнесу, а таксама наборамі паслуг для стартапаў і скейлапаў.
Ганна Побаль, кіраўнік напрамку інавацый у сферы ІКТ праекта EU4Digital, прадставіла ўдзельнікам абодвух мерапрыемстваў Платформу для экасістэмы стартапаў УП, якую EU4Digital запусціў сумесна з Dealroom у 2022 годзе. Яна дапамагае стартапам знаходзіць інвестараў, што цікавяцца дадзеным рэгіёнам. Акрамя таго, гэтая платформа дае практычны інструментарый для будаўнікоў экасістэмы і рэгулятараў, адлюстроўваючы тэндэнцыі ў развіцці экасістэм стартапаў і існуючыя праблемы, а таксама дапамагае прымаць стратэгічныя меры на падставе даных. Інкубатарам і дзеячам, што падтрымліваюць інавацыі ва Усходніх краінах-партнёрах, прапануецца заахвочваць стартапы да актыўнага ўжывання платформы дзеля павышэння пазнавальнасці, а таксама карыстацца дапаможнікам для атрымання максімальнай выгады ад працы з платформай.
Дадатковая інфармацыя
Наступныя прэзентацыі з мерапрыемстваў можна спампаваць у фармаце pdf:
- Хесус Лазана
– «Важнасць падтрымкі дзеянняў нацыянальных будаўнікоў экасістэмы праз донарскае фінансаванне» (18 ліпеня)
– «Роля прыватнага сектара ў развіцці высокаэфектыўнай інкубацыі ў краінах УП» (8 жніўня) - Альвара Сімон дэ Блас – «Іспанская нацыянальная асацыяцыя БІЦ ANCES»
- Наталля Бежан – «Для чаго патрэбныя будаўнікі экасістэмы? Скрозь прызму досведу Startup Moldova»
- Азербайджан
- Арменія
- Грузія
- Рэспубліка Малдова
- Украіна
- Інавацыі ў сферы ІКТ
Больш навін
-
30/04/2024
EU4Digital арганізуе першы трэнінг для інавацыйных кластараў Усходняга партнёрства
Каля 85 прадстаўнікоў 70 інавацыйных кластараў і новых арганізацый па кіраванні кластарамі з Усходняга партнёр…
Чытаць далей -
11/04/2024
Справаздача аб перадавым досведзе развіцця прыватных сетак 5G у ЕС даступна для пампавання
У межах напрамку дзейнасці Нормы тэлекамунікацыйнага сектара спецыялісты праекта EU4Digital падрыхтавалі справ…
Чытаць далей -
09/04/2024
Адкрыты першы курс навучання лічбавым навыкам Акадэміі EU4Digital!
Праект EU4Digital запрашае грамадзян і прадстаўнікоў малых і сярэдніх прадпрыемстваў (МСП) з Украіны зарэгістр…
Чытаць далей
30/04/2024
EU4Digital арганізуе першы трэнінг для інавацыйных кластараў Усходняга партнёрства
Каля 85 прадстаўнікоў 70 інавацыйных кластараў і новых арганізацый па кіраванні кластарамі з Усходняга партнёр…
Чытаць далей11/04/2024
Справаздача аб перадавым досведзе развіцця прыватных сетак 5G у ЕС даступна для пампавання
У межах напрамку дзейнасці Нормы тэлекамунікацыйнага сектара спецыялісты праекта EU4Digital падрыхтавалі справ…
Чытаць далей09/04/2024
Адкрыты першы курс навучання лічбавым навыкам Акадэміі EU4Digital!
Праект EU4Digital запрашае грамадзян і прадстаўнікоў малых і сярэдніх прадпрыемстваў (МСП) з Украіны зарэгістр…
Чытаць далей