Праграма, якая ажыццяўляецца Саветам Еўропы, будзе садзейнічаць павышэнню кіберустойлівасці, ўдасканаленню крымінальна-прававых мер Усходніх краін-партнёраў і будзе будавацца на двух ключавых блоках. Па-першае, на распрацоўцы тэхнічных механізмаў і механізмаў супрацоўніцтва для ўмацавання кіберустойлівасці і лепшай падрыхтаванасці да кібератак, а па-другое, на ўкараненні эфектыўнай базы для барацьбы з кіберзлачыннасцю.
Мэты
Мэта праграмы – павысіць кіберустойлівасць, а таксама эфектыўнасць крымінальнага правасуддзя ва Усходніх краінах-партнёрах, каб лепей процістаяць кіберпагрозам і ўзмацніць меры бяспекі ў цэлым.
Дзейнасць
Праект прадугледжвае наступныя мерапрыемствы
Кібербяспека
- Умацаванне нацыянальнага кіравання кібербяспекай і прававой базы ў краінах УП, у тым ліку праз:
– Умацаванне патэнцыялу.
– Падтрымку ў дзейнасці па ўнясенні змен у заканадаўчую базу або па яе распрацоўцы.
– Навучанне і настаўніцтва, прысвечаныя барацьбе з кіберпагрозамі, правам чалавека, гарантыям аховы даных і механізмам кантролю.
– Супрацоўніцтва з прыватнымі пастаўшчыкамі паслуг.
– Пашырэнне інфармаванасці ў грамадстве
- Узмацненне аховы крытычна важнай інфармацыйнай інфраструктуры ў краінах УП, у тым ліку праз:
– Тэхнічную падтрымку крытычна важнай інфармацыйнай інфраструктуры дзяржавы.
– Садзейнічанне распрацоўцы планаў дзеянняў і працэсаў для абароны крытычна важнай інфармацыйнай інфраструктуры.
– Тэхнічную падтрымку і навучанне для распрацоўкі сістэм аховы крытычна важнай інфармацыйнай інфраструктуры.
- Павышэнне аператыўнага патэнцыялу кіравання інцыдэнтамі, звязанымі з кібербяспекай, у краінах УП, у тым ліку праз:
– Арганізацыю сумесных нарад па пытаннях кіравання кіберінцыдэнтамі, тэарэтычных вучэнняў і тыпавых аперацый для імітацыі сітуацый кібератак.
– Сумесныя кібераперацыі і расследаванні
– Падтрымку міжведамаснага і транснацыянальнага супрацоўніцтва ў выпадках рэальных кіберінцыдэнтаў.
– Падтрымку і кансалідацыю існых рэгіянальных сетак.
Кіберзлачыннасць
- Нарматыўна-прававыя базы, а таксама забеспячэнне выканання Будапешцкай канвенцыі, у тым ліку праз:
– Кантраляванне выканання кожнай з краін Будапешцкай канвенцыі аб кіберзлачыннасці.
– Уклад у распрацоўку/мадэрнізацыю стратэгій і планаў дзеянняў для барацьбы з кіберзлачыннасцю.
– Падрыхтоўку дакладаў аб тэндэнцыях і пагрозах у галіне кібербяспекі і кіберзлачыннасці па краінах і рэгіёне ў цэлым.
– Рэгіянальныя і дзяржаўныя сустрэчы прадстаўнікоў органаў крымінальнага правасуддзя і дырэктыўных органаў для вызначэння ключавых праблем.
- Умацаванне патэнцыялу судовых і праваахоўных органаў і міжведамаснага супрацоўніцтва, у тым ліку праз:
– Ацэнку арганізацыйнай сістэмы, патэнцыялу, кампетэнцый, патрэб у навучанні, а таксама прабелаў у міжведамасным супрацоўніцтве і магчымасцей для фармавання аддзелаў па барацьбе з кіберзлачыннасцю ў рэгіёне.
– Уклад у мадэрнізацыю і/або распрацоўку планаў навучання для аддзелаў па барацьбе з кіберзлачыннасцю.
– Навучанне, сімуляцыйныя практыкаванні і імітацыю судовых пасяджэнняў для расследаванняў кіберзлачынстваў і правядзенне лічбавай судовай экспертызы.
– Распрацоўку ўзгодненых працэдур складання справаздач аб кіберзлачынствах/інцыдэнтах і абмену данымі паміж Групамі рэагавання на інцыдэнты інфармацыйнай бяспекі (ГРІІБ) і органамі крымінальнага правасуддзя.
- Павышэнне эфектыўнасці міжнароднага супрацоўніцтва па пытаннях крымінальнага правасуддзя, барацьбы з кіберзлачыннасцю і электронных доказаў, а таксама даверу ў гэтых сферах, у прыватнасці паміж пастаўшчыкамі паслуг і праваахоўнымі органамі, у тым ліку праз:
– Распрацоўку кіраўніцтваў для запытаў аб узаемнай прававой дапамозе па крымінальных справах, звязаных з кіберзлачыннасцю і ў якіх ужываюцца электронныя доказы.
– Семінары, трэнінгі і сімуляцыі выпадкаў з практыкі для ўдасканалення арганізацыі кругласутачных даведачных цэнтраў і паляпшэння навыкаў і кампетэнцый іх супрацоўнікаў.
– Трэнінгі для супрацоўнікаў аддзелаў па барацьбе з кіберзлачыннасцю і пракуратур з мэтай навучання карыстанню шаблонамі для міжнародных запытаў аб захаванні даных і абаненцкай інфармацыі.
– Практыкаванні па імітацыі сітуацый з практыкі, якія развіваюць навыкі міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы барацьбы з кіберзлачыннасцю.