Вымяраць навыкі – гэта вельмі добра, аднак ці дапаможа гэта справіцца з іх нястачай на практыцы?

  • Дата: 06/04/20
  • Падзяліцца:

EU4Digital распрацаваў агульную метадалогію для вымярэння і параўнальнага аналізу разрыву ў лічбавых навыках, якая зробіць магчымымі заснаванае на дадзеных накіраванне дзейнасці на вызначанае кола праблем і ацэнку ўплыву дзейнасці і стратэгічных мэт у галіне лічбавых навыкаў. 

Даступнасць дадзеных грае важную ролю ў распрацоўцы стратэгій у галіне лічбавых навыкаў ва Усходніх краінах-партнёрах і ў іх гарманізацыі са стратэгіямі на еўрапейскім узроўні. Частка мерапрыемстваў у галіне электронных навыкаў накіравана на распрацоўку зразумелай і ёмістай метадалогіі для вымярэння разрываў у лічбавых навыках ва Усходніх краінах-партнёрах, якая будзе ўлічваць асаблівасці кожнай краіны і прыстасуе метадалагічны падыход у адпаведнасці з імі. 

Гарманізаваны падыход да вымярэння лічбавых навыкаў дазваляе выявіць недахопы ў навыках, неадпаведнасці і прабелы, каб знайсці рашэнні гэтых праблем і вызначыць уплыў рэгіянальных і дзяржаўных ініцыятыў. Гарманізаванае вымярэнне дадзеных дае магчымасць параўнаць індывідуальны прагрэс у развіцці лічбавых навыкаў паміж Усходнімі краінамі-партнёрамі і з краінамі ЕС.  

Распрацоўка агульнай метадалогіі для вымярэння і прагназавання разрываў у лічбавых навыках ва Усходніх краінах-партнёрах дазволіць: 

  • Прыстасаваць стратэгіі развіцця на дзяржаўным узроўні да канкрэтных дадзеных, атрыманых у адпаведнасці з нормамі ЕС, і вызначыць пэўнае кола праблем  і разрываў паміж прапанаваннем і попытам;
  • Ужываць агульны падыход да збору дадзеных адносна лічбавых навыкаў, які дазволіць правесці параўнанне паміж Усходнімі краінамі-партнёрамі і дапаможа ім знайсці супольныя рашэнні праблем, звязаных з лічбавымі навыкамі;
  • Праводзіць сістэматычнае і рэгулярнае вымярэнне, якое паслужыць асновай для прадвызначэння будучых патрэбнасцей рынку працоўнай сілы ў тым, што датычыцца лічбавых навыкаў.

Карткi

Паглядзець усё