Што наконт навучальных праграм? Для каго яны прызначаны і на якія разрывы ў ведах яны накіраваны? Калі мы можам чакаць іх уступлення ў сілу?

  • Дата: 24/04/20
  • Падзяліцца:

Агульныя навучальныя праграмы прызначаны для галоўных груп зацікаўленых бакоў экасістэмы ў краінах Усходняга партнёрства:

  • Асоб, якія вызначаюць палітыку на мясцовым узроўні,
  • Інфраструктурных арганізацый па інавацыях у галіне ІКТ,
  • Звязаных і не звязаных з ІКТ прадпрыемстваў.

Навучальныя праграмы прадугледжваюць разнастайныя модулі для мэтавых груп, накіраваных на задавальненне іх пэўных патрэбнасцей. Мэтай кожнага модулю з’яўляецца навучанне зацікаўленых бакоў таму, як найбольш эфектыўна выкарыстоўваць існуючыя сеткі і інфраструктуры ІКТ, а таксама новыя тэхналогіі і прыкладанні, якія набіраюць папулярнасць.

Праца над стварэннем навучальных праграм у значнай ступені будуецца на «Даследаванні інавацый у галіне ІКТ», якое вызначыла разрывы ў навыках і ведах у кожнай з краін Усходняга партнёрства. Гэтыя напрамкі дзейнасці будуць служыць асновай для распрацоўкі модуляў для кожнай мэтавай групы зацікаўленых бакоў.

Па завяршэнні гэтай дзейнасці EU4Digital забяспечыць зацікаўленым бакам доступ да падрабязнай анлайн-карты курсаў, якія ўваходзяць у агульныя навучальныя праграмы і будуць выкладацца на сусветна прызнаных платформах электроннага навучання, дапамагаючы зацікаўленым бакам развіваць абавязковыя навыкі і разуменне, неабходныя для пераходу да інавацыйнага падыходу да іх дзейнасці, накіраванага на павелічэнне дададзенай вартасці.


Карткi

Паглядзець усё