Сусветная арганізацыя аховы здароўя вызначае электронную ахову здароўя проста як «выкарыстанне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій (ІКТ) для аховы здароўя». Прафесіяналы ў галіне аховы здароўя канешне не могуць быць замененыя тэхналогіямі ў бліжэйшай будучыні, аднак выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій можа дапамагчы ўрачам у іх штодзённай працы.
Мэтай электроннай аховы здароўя з’яўляецца забеспячэнне доступу да інфармацыі аб здароўі пацыента ў неабходны час і ў адпаведным месцы, што такім чынам дазволіць забяспечыць безупыннасць і якасць медыцынскіх паслуг і атрыманне лепшых вынікаў.
Напрыклад, сістэмы электроннай аховы здароўя дазваляюць:
- медыцынскім супрацоўнікам сканцэнтраваць сваю ўвагу на пацыенце, а не на запаўненні формаў
- пацыентам скараціць час чакання дзякуючы анлайн-рэгістрацыі;
- фармацэўтам пацвердзіць рэцэпт і пазбавіцца ад лішняй працы з адміністратыўнымі дакументамі дзякуючы выкарыстанню сэрвісаў электронных рэцэптаў (эР).
Прасцей кажучы, электронная ахова здароўя прапануе новыя спосабы аказання медыцынскіх паслуг, што палягчае супрацоўніцтва паміж рознымі медыцынскімі ўстановамі і дазваляе абменьвацца важнай інфармацыяй і ўзаемадзейнічаць з пацыентамі ў новым фармаце.
У аснове гэтага ляжыць Электронная медыцынская картка (ЭМК), якая мае вялікае значэнне, таму што на ёй захоўваецца інфармацыя аб атрыманай медыцынскай дапамозе, а таксама дадзеныя розных медыцынскіх устаноў, што дазваляе кожнаму пацыенту мець адзіную ЭМК, даступную праз функцыянальна сумяшчальныя сэрвісы ЭМК.
Такім чынам, рашэнні ў галіне электроннай аховы здароўя з’яўляюцца вельмі карыснымі, таму што дазваляюць абменьвацца электроннымі дакументамі, што эканоміць час медыцынскіх работнікаў і пацыентаў, дапамагае пазбегнуць паўтарэння медыцынскіх працэдур дзякуючы магчымасці стварэння і захоўвання інфармацыі, а таксама абмену ёю. Магчымасць праводзіць аналіз даступных медыцынскіх дадзеных спрыяе інавацыям, звяртаючы ўвагу на будучыя праблемы, што дапамагае палітыцы па прафілактыцы захворванняў. Сістэма таксама павышае празрыстасць, таму што ўсе дадзеныя аб медыцынскіх працэдурах запісваюцца, і ажыццяўляецца кантроль бяспекі, каб гарантаваць выкананне адпаведных працэсаў.