Змагайцеся за нашу будучыню – далучайцеся да найбуйшейшага ў свеце анлайн-хакатона супраць каронавіруса!

  • Дата: 02/04/20
  • Падзяліцца:

Актывісты ў галіне тэхналогій з краін Усходняга партнёрства і з усяго свету запрашаюцца прыняць удзел у глабальным хакатоне, каб знайсці шляхі барацьбы з крызісам, звязаным з каронавірусам. Хакатон арганізаваны Эстоніяй пры падтрымцы Еўрапейскага саюза і пройдзе з 9 па 12 красавіка анлайн ва ўсім свеце, у ва ўсіх часавых паясах.

Пакуль амаль палова чалавецтва знаходзіцца ў ізаляцыі, актывісты ў галіне тэхналогій хутка аб’ядноўваюць свае сілы анлайн, каб вырашыць гэтую праблему  – «Настаў час аб’яднацца для найбуйнейшага хакатона ў нашым жыцці. Трэба вырашаць адну праблему за другой, каб зноў не трапіць ў ізаляцыю».

Падчас небывалага крызісу важна не толькі змагацца з праблемамі, выкліканымі надзвычайным становішчам, але таксама думаць на два крокі наперад, а менавіта аб тым, як мы будзем змагацца з чаканымі велізарнымі зменамі ў эканоміцы, на працоўных месцах, у галіне аховы здароўя і ў навакольным асяроддзі ў час, калі наш сусветны парадак змяняецца, нават калі мы гэтага не заўважаем.

Мэта хакатона «The Global Hack» сабраць разам вялікія розумы, ментараў сусветнага класу і талентавітыя каманды для пошуку рашэнняў, каб заўтра наш свет стаў крышачку лепшым.

Як вы можаце дапамагчы каб падтрымаць і далучыцца да руху?

  • Падзяліцеся спасылкай на мерапрыемства са сваімі знаёмымі.
  • Станьце ментарам, спонсарам ці валацёрам: https://theglobalhack.com/join
  • Азнаёмцеся з тэмамі і распаўсюджвайце ідэі: https://theglobalhack.com/
  • Паведамляйце аб праблемах, якія патрабуюць вырашэння, у Твітэры #theglobalhack

Каб заставайцца ў курсе, падпісвайцеся на абнаўленні ў наступных сацыяльных сетках:

Рэгіструйцеся для ўдзелу ў хакатоне «The Global Hack»!

Каронавірус: Еўрапейскі саюз падтрымлівае сваіх Усходніх партнёраў

Навіны

Паглядзець усё