Больш за 1 000 ідэй з 98 краін свету былі прапанаваныя падчас хакатона «Global Hack» супраць каронавіруса

  • Дата: 24/04/20
  • Падзяліцца:

Больш за 12 000 удзельнікаў з 98 краін свету прадставілі больш за 1000 ідэй падчас хакатона «Global Hack» супраць каронавіруса, арганізаванага пры падтрымцы Еўрапейскага саюза і ініцыятывы EU4Digital. Сярод ідэй было таксама 8 з Грузіі, 4 – з Украіны, 4 – з Беларусі і па 3 з Арменіі, Азербайджана і Малдовы.

Агульны прызавы фонд хакатона склаў 220 000 еўра, з каторых 75 000 еўра былі прадастаўленыя ЕС у якасці прызавых грошай для каманд-пераможцаў. Хакатон быў арганізаваны Accelerate EstoniaGarage48, і Guaana пры падтрымцы Devpost.

Мерапрыемства «Global Hack» аб’яднала аматараў тэхналогій, бізнес-эліту, менеджараў праектаў, спецыялістаў па маркетынгу, дызайнераў і наватараў  з усяго свету, каб абмяняцца ідэямі і вопытам для распрацоўкі крэатыўных і практычных прататыпаў.

Арганізатары заявілі, што яны «не змаглі б дасягнуць поспеху без падтрымкі Еўрапейскай камісіі і ААН, арміі ідэйных лідараў сусветнага ўзроўню, падтрымкі сусветных сродкаў масавай інфармацыі і адданасці каманды  валанцёраў «на ізаляцыі» з усяго свету, якія ахвяравалі сотні гадзін свайго часу для таго, каб гэта мерапрыемства адбылося».

«Гэты крызіс натхніў людзей да сапраўднага міравога руху, які нікому не належыць і ў якім кожны можна прыняць удзел,» – сказаў суарганізатар  мерапрыемства Калум Кэмерон. «Людзі, замкнёныя дома ва ўсім свеце, супрацоўнічаюць адзін з адным з дапамогай сродкаў з галіны  стартапаў на масавым узроўні. Такіх сродкаў, як хуткае правядзенне эксперыментаў праз распрацоўку прататыпаў. Яны разумеюць, што могуць вырашыць самыя страшныя праблемы рэальнага свету, якімі звычайна займаюцца ўрады. Яны адкрываюць для сябе, што яны звязаны са светам, што іх ідэі не маюць межаў

Пераможцам хакатона «Global Hack» стала каманда SunCrafter  за праект «УФдэзінфекцыя на сонечнай энергіі».

Ідэя SunCrafter заснавана на тым, што, каб поўнасцю абараніць кожнага чалавека падчас гэтага крызісу,  сродкі гігіены павінны быць даступныя для кожнага. Зараз метады дэзінфекцыі залежаць ад месцазнаходжання, яны вычэрпныя і іх выкарыстанне патрабуе тэхнічнага абслугоўвання ці тэхнічных навыкаў. Ідэя прылады для дэзінфекцыі светам была распрацаваная з нуля падчас хакатона. Навукова даказана, што далёкае УФ-святло – гэта бяспечны і эфектыўны метад дэзінфекцыі, які можа выкарыстоўвацца без перашкод, трэба толькі падставіць пад яго рукі. Ён не патрабуе тэхнічнага абслугоўвання, не стварае адыходаў і поўнасцю аднаўляльны. Глядзець відэа-прэзентацыю.

Другое месца дасталася камандзе Act On Crisis за праект «Надзейная эмацыянальная падтрымка, якая адпавядае асаблівасцям вашай культуры».

Да крызісу прыкладна адзін чалавек з дзесяці меў патрэбу ў псіхалагічнай падтрымцы. Зараз, калі 3 мільярды чалавек знаходзяцца на каранціне, па меншай меры 300 мільёнаў чалавек будуць адчуваць эмацыянальны дысбаланс, на што паўплывала ізаляцыя і  хуткі рост беспрацоўя. Каманда Act on Crisis спадзяецца дапамагаць па меншай меры 4 500 людзям у тыдзень (у агульнай колькасці 1000 гадзін у тыдзень), выкарыстоўваючы відэа-званкі адзін-на-адзін ці грамадскія памяшканні пад наглядам прафесіяналаў. Глядзець відэа-прэзентацыю.

На трэцім месцы апынулася каманда Material Mapper, якая займаецца праблемай будаўнічых адходаў, выкарыстоўваючы першы сродак прагназіравання з элементамі штучнага інтэлекту і машыннага навучання, які дазваляе прадказаць, калі   матэрыялы для шматразовага карыстання будуць даступныя на месцы зносу будынкаў. Глядзець відэа-прэзентацыю.

Глядзець вынікі тут: https://theglobalhack.com/results

https://theglobalhack.com

Навіны

Паглядзець усё