Электронны гандаль
-
24/02/2024
Малдова далучыцца да праграмы «Лічбавая Еўропа» з бюджэтам 7,5 мільярдаў еўра
Пагадненне аб далучэнні Малдовы да праграмы «Лічбавая Еўропа» дазваляе прадпрыемствам і органам улады атрымліваць ад ЕС фінансаванне, агульны бюджэт якога на 2021-2027 гг. складае 7,5 млрд еўра, на праекты ў галіне лічбавізацыі.
Чытаць далей -
03/01/2024
Электронны тыдзень ЮНКТАД праклаў надзейны і ўсёахопны шлях да лічбавай эканомікі
Больш за 3500 удзельнікаў даследавалі спосабы пераўтварыць лічбавыя магчымасці ў агульныя дасягненні ўстойлівага развіцця падчас Электроннага тыдня ЮНКТАД – 2023, што прайшоў з 4 па 8 снежня.
Чытаць далей -
28/12/2023
Еўрапейскі савет прыняў рашэнне пачаць перамовы з Украінай і Малдовай аб уступленні ў ЕС, а таксама даў Грузіі статус кандыдата
14-15 снежня 2023 года Еўрапейскі савет прыняў рашэнне пачаць перамовы з Украінай і Малдовай аб уступленні ў ЕС. Гэта знамянальны момант для грамадзян абедзвюх краін, якія нязменна дэманструюць прыхільнасць еўрапейскім ідэалам. Лідары ЕС таксама вырашылі даць Грузіі статус краіны-кандыдата.
Чытаць далей -
21/11/2023
Чалавечы фактар у лічбавай трансфармацыі: Лічбавая канферэнцыя Усходняга партнёрства – 2023
Імкнучыся да лічбавай трансфармацыі, мы павінны ўлічваць чалавечыя патрэбнасці і выгады. Да такой высновы прыйшлі ўдзельнікі Лічбавай канферэнцыі EU4Digital для Усходняга партнёрства (УП), што прайшла 14 лістапада 2023 года. Тэма мерапрыемства «Лічбавая стратэгічная аўтаномія: выкарыстанне лічбавых тэхналогій для пашырэння магчымасцей грамадстваў і эканомік» падштурхнула да даследавання таго, як лічбавая сувязь і такія новыя тэхналогіі, як штучны інтэлект (ШІ), могуць прывесці да прарыву на шляху да ўстойлівага ўрада, эканомікі і грамадства.
Чытаць далей -
20/11/2023
Лічбавыя тэхналогіі незаменныя: вынікі сустрэчы Кіраўнічага камітэта EU4Digital – 2023
Лічбавыя тэхналогіі займаюць цэнтральнае месца ў штодзённым жыцці Усходняга партнёрства (УП), таму каардынаваны падыход да стратэгічнага планавання, узгаднення палітыкі і заканадаўства, а таксама да інвестыцый зараз мае вельмі важнае значэнне. Такім быў ключавы пасыл 5-й штогадовай сустрэчы Кіраўнічага камітэта EU4Digital, што прайшла анлайн 15 лістапада 2023 года.
Чытаць далей -
10/11/2023
На семінары EU4Digital зацікаўленыя бакі даследавалі спосабы найхутчэйшага ўкаранення вынікаў працы на нацыянальным узроўні
Дзейнасць праекта EU4Digital арыентавана на патрэбнасці краін рэгіёна Усходняга партнёрства — Арменіі, Азербайджана, Рэспублікі Малдова, Грузіі і Украіны. Яна цесна звязана з двухбаковымі мерапрыемствамі пад кіраўніцтвам Дэлегацый ЕС і з’яўляецца часткай сумеснай праграмы ЕС і Усходняга партнёрства. Дзеля дасягнення найлепшых вынікаў падчас сваёй другой фазы 18 кастрычніка ў Бруселі праект EU4Digital арганізаваў семінар з удзелам ключавых зацікаўленых бакоў з ЕС і Усходніх краін-партнёраў. Гэтая сустрэча дала магчымасць удзельнікам прааналізаваць вынікі праекта, выказаць сваё меркаванне і знайсці спосабы паскорыць ажыццяўленне мерапрыемстваў EU4Digital на нацыянальным узроўні.
Чытаць далей -
08/11/2023
Еўрапейская камісія рэкамендуе змяніць статус кандыдатаў на ўступленне ў ЕС для Украіны, Малдовы і Грузіі
8 лістапада 2023 года Еўрапейская камісія рэкамендавала Савету Еўрапейскага саюза пачаць перамовы аб уступленні Украіны і Малдовы ў ЕС і даць Грузіі статус кандыдата ў члены ЕС, калі яна выканае пэўныя ўмовы. Камісія таксама зацвердзіла Пакет пашырэння – 2023, у якім упершыню была дадзена ацэнка выкананай краінамі працы.
Чытаць далей -
12/09/2023
Далучайцеся да гутаркі з EU4Digital: новыя магчымасці ў «Твітэры»
Каманда, адказная за навіны, абвяшчэнні, гісторыі і іншыя публікацыі пра EU4Digital і дзейнасць Усходняга партнёрства ў лічбавай сферы, прапануе вам даведацца пра новыя спосабы доступу да гэтых матэрыялаў, у прыватнасці, з новым акаўнатм у «Твітэры». Далучайцеся да гутаркі!
Чытаць далей -
08/09/2023
Справаздача EU4Digital: навіны, тэндэнцыі і магчымасці супрацоўніцтва ў сферы электроннай камерцыі ў ЕС
Праект EU4Digital апублікаваў абноўленую справаздачу ЕС аб базавых умовах для развіцця электроннай камерцыі ва Усходнім партнёрстве (УП). Ён змяшчае агляд сферы трансгранічнай электроннай камерцыі ў Еўрапейскім саюзе, а таксама перадавога досведу і норм, якія паслужаць прыкладам для ацэнкі стану сферы трансгранічнай электроннай камерцыі ва Усходніх краінах-партнёрах. У справаздачы аналізуюцца тры ключавыя вобласці: прававыя рамкі, стандарты і экасістэма электроннай камерцыі.
Чытаць далей