-
30/04/2024
EU4Digital арганізуе першы трэнінг для інавацыйных кластараў Усходняга партнёрства
Каля 85 прадстаўнікоў 70 інавацыйных кластараў і новых арганізацый па кіраванні кластарамі з Усходняга партнёрства (УП) далучыліся да мерапрыемства праекта EU4Digital для нарошчвання патэнцыялу і наладжвання сувязей, якое прайшло 18 красавіка 2024 года. Каманда EU4Digital па Інавацыях у сферы ІКТ сабрала ўдзельнікаў з Арменіі, Азербайджана, Грузіі, Рэспублікі Малдова і Украіны на спецыяльнае вучэбнае мерапрыемства ў межах новай дзейнасці EU4Digital у вобласці інавацыйных кластараў, што была анансавана ў пачатку красавіка.
Чытаць далей -
08/04/2024
Адкрыта рэгістрацыя на ацэнку і трэнінг інавацыйных кластараў EU4Digital
Вы з’яўляецеся выканаўчым дырэктарам арганізацыі, што кіруе інавацыйным кластарам ва Усходняй краіне-партнёры ці каардынуе сумесныя ініцыятывы паміж прадпрыемствамі і навуковымі ўстановамі з галіновай ці тэхналагічнай накіраванасцю? Калі вы прадстаўляеце кластар ці патэнцыйны кластар, EU4Digital запрашае вас прыняць удзел у бясплатным сертыфікаваным анлайн-трэнінгу і прайсці ацэнку. Рэгістрацыя заканчваецца 17 красавіка 2024 года.
Чытаць далей -
08/04/2024
Новая дзейнасць EU4Digital па падтрымцы інавацыйных кластараў Усходняга партнёрства
Праект EU4Digital запусціў новы механізм дзейнасці па падтрымцы інавацыйных кластараў у рэгіёне Усходняга партнёрства (УП). Гэтыя аб’яднанні стартапаў, малых і сярэдніх прадпрыемстваў (МСП), устаноў, што займаюцца даследаваннямі і распаўсюджаннем ведаў, а таксама некамерцыйных арганізацый і іншых датычных эканамічных суб’ектаў стымулююць інавацыі, абмен ведамі і супрацоўніцтва, спрыяючы тэхналагічнаму і эканамічнаму развіццю. Новая дзейнасць EU4Digital, звязаная з інавацыйнымі кластарамі, з’яўляецца часткай тэматычнай вобласці Інавацый у сферы ІКТ, накіраванай на аб’яднанне экасістэм стартапаў УП і ЕС у адпаведнасці з больш маштабнай задачай гарманізаваць лічбавыя рынкі гэтых рэгіёнаў.
Чытаць далей -
26/02/2024
«Еўрапейскае кіраўніцтва па штучным інтэлекце» будзе кантраляваць універсальны ШІ
24 студзеня 2024 года Еўрапейская камісія стварыла «Еўрапейскае кіраўніцтва па штучным інтэлекце». Задачай Кіраўніцтва па ШІ з’яўляецца кантроль за выкарыстаннем мадэлей і сістэм універсальнага ШІ.
Чытаць далей -
24/02/2024
Малдова далучыцца да праграмы «Лічбавая Еўропа» з бюджэтам 7,5 мільярдаў еўра
Пагадненне аб далучэнні Малдовы да праграмы «Лічбавая Еўропа» дазваляе прадпрыемствам і органам улады атрымліваць ад ЕС фінансаванне, агульны бюджэт якога на 2021-2027 гг. складае 7,5 млрд еўра, на праекты ў галіне лічбавізацыі.
Чытаць далей -
20/02/2024
Рэгіструйцеся дзеля ўдзелу ў першым акадэмічным форуме па НДВКР Blockchain Horizons асацыяцыі INATBA
Адкрыта рэгістрацыя дзеля ўдзелу ў акадэмічным форуме па навукова-даследчых і вопытна-канструктарскіх работах (НДВКР) Blockchain Horizons, які Міжнародная асацыяцыя давераных блокчэйн-дадаткаў (INATBA) праводзіць упершыню. Мерапрыемства адбудзецца 22 мая 2024 года ў нямецкім Дармштаце. Заяўкі прымаюцца да 28 лютага.
Чытаць далей -
03/01/2024
Электронны тыдзень ЮНКТАД праклаў надзейны і ўсёахопны шлях да лічбавай эканомікі
Больш за 3500 удзельнікаў даследавалі спосабы пераўтварыць лічбавыя магчымасці ў агульныя дасягненні ўстойлівага развіцця падчас Электроннага тыдня ЮНКТАД – 2023, што прайшоў з 4 па 8 снежня.
Чытаць далей -
28/12/2023
Еўрапейскі савет прыняў рашэнне пачаць перамовы з Украінай і Малдовай аб уступленні ў ЕС, а таксама даў Грузіі статус кандыдата
14-15 снежня 2023 года Еўрапейскі савет прыняў рашэнне пачаць перамовы з Украінай і Малдовай аб уступленні ў ЕС. Гэта знамянальны момант для грамадзян абедзвюх краін, якія нязменна дэманструюць прыхільнасць еўрапейскім ідэалам. Лідары ЕС таксама вырашылі даць Грузіі статус краіны-кандыдата.
Чытаць далей -
08/12/2023
EU4Digital публікуе справаздачу аб экасістэме стартапаў Усходняга партнёрства
Праект EU4Digital апублікаваў справаздачу аб даследаванні, вынікам якога стала карта і дыягностыка экасістэмы стартапаў ва Усходнім партнёрстве (УП). Падрыхтаваная камандай EU4Digital па Інавацыях у сферы ІКТ справаздача вызначае канцэпцыю высокаэфектыўнай інкубацыі, дае аналіз цяперашняй сітуацыі, а таксама рэкамендацыі для распрацоўкі спадарожных праграм падтрымкі ў краінах-партнёрах – Арменіі, Азербайджане, Грузіі, Рэспубліцы Малдова і Украіне. Са справаздачай можна азнаёміцца анлайн, зваротная сувязь вітаецца.
Чытаць далей