Агенцтва ЕС па кібербяспецы (ENISA) падзялілася парадамі для тых, хто ў сувязі з Covid-19 працуе з дому.
Адной з ключавых прафілактычных мер супраць распаўсюджвання Covid-19 з’яўляецца ўстрыманне ад сацыяльных кантактаў. У свеце ўсё больш сувязей, і шмат хто можа працягваць прафесійнае і прыватнае жыццё ў кіберпрасторы. Аднак ENISA звяртае ўвагу, што ў сувязі з рэзкім павелічэннем колькасці людзей, якія працуюць аддалена, жыццёва неабходна клапаціцца пра віртуальную гігіену.
Агенцтва дае рэкамендацыі для працаўнікоў і працадаўцаў, а таксама папярэджвае пра фішынгавыя махлярствы, звязаныя з Covid-19.