ЕС імкнецца да бяспечнай кіберпрасторы ва ўмовах каронавірусу

  • Дата: 24/03/20
  • Падзяліцца:

У сувязі з успышкай каронавірусу мільёны людзей пераходзяць да дыстанцыйнай працы і навучання. У гэтых умовах органы ЕС працуюць разам, каб забяспечыць кібербяспеку. Пра гэта паведамляецца ў сумеснай заяве Еўрапейскай камісіі, Агенцтва ЕС па кібербяспецы (ENISA), Груп рэагавання на камп’ютарныя надзвычайныя сітуацыі для органаў і ўстаноў ЕС (CERT-ЕU) і Еўрапола.

«Гэтая ўспышка выклікала ўсеагульную трывогу і прымусіла многіх людзей працаваць з дому. Новую няпростую сітуацыю актыўна выкарыстоўваюць несумленныя і злачынныя гульцы. Пацярпець ад іх могуць і тыя, хто працуе аддалена, і кампаніі, і прыватныя асобы. Адпаведныя органы ЕС цесна супрацоўнічаюць паміж сабой каб адсачыць зламысныя дзеянні, павысіць інфармаванасць і абараніць грамадзян ва ўмовах ізаляцыі», — гаворыцца ў заяве ад 20 сакавіка.

Як і іншыя органы, Еўрапейская камісія, ENISA, CERT-EU і Еўрапол працягнуць адсочваць сітуацыю і па меры неабходнасці каардынаваць дзеянні для большай бяспекі кіберпрасторы ў ЕС і па ўсім свеце».

Навіны

Паглядзець усё