8 лістапада 2023 года Еўрапейская камісія рэкамендавала Савету Еўрапейскага саюза пачаць перамовы аб уступленні Украіны і Малдовы ў ЕС і даць Грузіі статус кандыдата ў члены ЕС, калі яна выканае пэўныя ўмовы. Камісія таксама зацвердзіла Пакет пашырэння – 2023, у якім упершыню была дадзена ацэнка выкананай краінамі працы. Праект EU4Digital будзе падтрымліваць намаганні гэтых Усходніх краін-партнёраў на шляху да ўступлення ў ЕС у межах садзейнічання лічбавай трансфармацыі і гарманізацыі лічбавых рынкаў.
Уступленне ў Еўрапейскі саюз заснавана на заслугах і поўнасцю залежыць ад дасягнутага кожнай краінай прагрэсу. Даклад Пакета пашырэння змяшчае ацэнку выкананай краінамі працы на шляху да ўступлення ў ЕС з улікам правядзення фундаментальных рэформаў, а таксама дакладныя ўказанні адносна будучых прыярытэтных рэформаў.
У святле вынікаў, дасягнутых Украінай і Малдовай, і безупынных намаганняў па ажыццяўленні рэформаў Еўрапейская камісія рэкамендавала Савету ЕС не толькі пачаць перамовы аб уступленні ў ЕС, але і зацвердзіць перамоўныя механізмы, як толькі Украіна і Малдова прымуць некаторыя ключавыя меры. Камісія выказвае гатоўнасць далажыць Савету да сакавіка 2024 года аб ходзе рэалізацыі гэтых мер.
Што датычыцца Грузіі, то рэкамендацыя Еўрапейскай камісіі аб наданні статусу краіны-кандыдата заснавана не столькі на дасягнутых выніках, колькі на разуменні таго, што ёю ажыццяўляецца шэраг мер.
Сярод іншых краін, што ацэньваліся ў Дакладах аб пашырэнні – 2023, былі Албанія, Боснія і Герцагавіна, Косава, Чарнагорыя, Паўночная Македонія, Сербія і Турцыя.
Далейшыя дзеянні
Олівер Вархеі, камісар ЕС па пытаннях добрасуседства і перамовах аб пашырэнні, заявіў, што Даклады аб пашырэнні – 2023 пацвярджаюць, што пашырэнне ЕС зноў цвёрда замацавалася ў палітычным парадку дня.
Мы павінны паскорыць працэс пашырэння, рухавіком якога па-ранейшаму будуць пераканаўчыя фундаментальныя рэформы. За апошнія месяцы мы ўбачылі, што Украіна, Малдова і Грузія, а таксама Боснія і Герцагавіна дасягнулі значных вынікаў, якія яскрава дэманструюць, што мэтанакіраванасць і рашучасць прыносяць плады.
Олівер Вархеі, камісар ЕС па пытаннях добрасуседства і перамовах аб пашырэнні
Савет Еўрапейскага саюза разгледзіць рэкамендацыі Еўрапейскай камісіі і прыме рашэнне аб наступных этапах працэсу пашырэння.
Камісар Вархеі заклікае партнёраў «сканцэнтравацца на неабходных рэформах», пра якія вядзецца гаворка ў Дакладах аб пашырэнні, «каб мы маглі даць добрую ацэнку, на падставе якой Савет ЕС прыме рашэнне».
Падтрымка праекта EU4Digital намаганняў, што робяцца Усходнімі краінамі-партнёрамі дзеля ўступлення ў ЕС, будзе ўключаць новы від дзейнасці ў межах тэматычнай вобласці Нормы тэлекамунікацыйнага сектара. Эксперты EU4Digital акажуць тэхнічную і юрыдычную дапамогу, каб наблізіць заканадаўства Малдовы да заканадаўства ЕС у сферы электронных камунікацый. Гэтая дзейнасць будзе ажыццяўляцца ў шчыльным супрацоўніцтве з Еўрапейскай камісіяй і прадстаўнікамі Рэспублікі Малдова.
Дасягнутыя вынікі
- Украіна
Ва Украіне рашэнне 2022 года аб наданні ёй статусу кандыдата ў члены ЕС стварыла магутную дынаміку рэформаў, нягледзячы на вайну, і атрымала моцную падтрымку насельніцтва Украіны. Урад і парламент Украіны прадэманстравалі рашучы прагрэс у выкананні сямі крокаў, што прадугледжаны Заключэннем Еўрапейскай камісіі па заяўцы Украіны на членства ў ЕС. Краіна здолела стварыць празрыстую сістэму папярэдняга адбору суддзяў Канстытуцыйнага суда і правяла рэформу органаў судовага кіравання; працягнула расследаванне выпадкаў карупцыі на высокім узроўні і вынясенне абвінаваўчых прысудаў, умацавала сваю інстытуцыянальную базу; зрабіла важныя крокі ў сістэматычнай барацьбе з уплывам алігархаў; прадэманстравала здольнасць нават у ваенны час паспяхова прыводзіць заканадаўства ў адпаведнасць з acquis – сукупнасцю агульных правоў і абавязкаў, што складаюць аснову права ЕС і ўключаны ў прававыя сістэмы дзяржаў-членаў. - Малдова
Малдова ўпэўнена прасоўваецца на шляху да выканання дзевяці крокаў, акрэсленых у Заключэнні Еўрапейскай камісіі па заяўцы Малдовы на ўступленне ў ЕС. У краіне пачалася комплексная рэформа сістэмы правасуддзя; праведзена рэформа антыкарупцыйных органаў, павялічылася колькасць расследаванняў і прысудаў па справах аб карупцыі; зацверджаны план дзеянняў па дэалігархізацыі, што ажыццяўляецца ў адпаведнасці з вызначаным тэрмінам; уведзена новае заканадаўства для барацьбы з арганізаванай злачыннасцю; прынята стратэгія дзяржаўнага кіравання для ажыццяўлення рэформы на ўсіх узроўнях; выканана праца па рэфармаванні кіравання дзяржаўнымі фінансамі і прыняты закон аб рэформе сістэмы дзяржаўных закупак; пашыраны ўдзел грамадзянскай супольнасці ў працэсе прыняцця рашэнняў і ўзмоцнена абарона правоў чалавека. - Грузія
Цягам апошніх месяцаў Грузія прыняла меры па ўзмацненні ўзаемадзеяння з ЕС і паскорыла тэмп рэформаў. Для выканання прыярытэтных задач, сфармуляваных у Заключэнні Еўрапейскай камісіі аб заяўцы Грузіі на членства ў ЕС, краіна прыняла заканадаўчыя акты і палітычныя меры для барацьбы з арганізаванай злачыннасцю і гвалтам над жанчынамі, а таксама для дасягнення гендарнай роўнасці і атрымання магчымасці браць у разлік пастановы Еўрапейскага суда па правах чалавека; прасунулася ў рэфармаванні судовай сістэмы; прадставіла Венецыянскай камісіі – кансультатыўнаму органу Савета Еўропы па канстытуцыйных пытаннях – законы і планы дзеянняў па дэалігархізацыі; заключыла мемарандум аб супрацоўніцтве з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці. Дасягненне трывалага палітычнага кансэнсусу паміж партыямі дазволіць пераадолець існуючы раскол і паскорыць рух еўрапейскім шляхам.
Дадатковая інфармацыя
Больш цытат і падрабязнасцей вы можаце знайсці ў артыкуле Еўрапейскай камісіі аб зацвярджэнні Пакета пашырэння – 2023.
Інфармацыйным бюлетэнь «Працэс уступлення ў ЕС крок за крокам» даступны на грузінскай, рускай, румынскай, а таксама англійскай мове.
Больш падрабязную інфармацыю з Пакета пашырэння пра кожную краіну можна знайсці тут:
- Украіна: Галоўныя высновы даклада аб Украіне; Даклад аб Украіне – 2023; Інфармацыйны бюлетэнь Пакета пашырэння – 2023 па Украіне
- Малдова: Галоўныя высновы даклада аб Малдове; Даклад аб Малдове – 2023; Інфармацыйны бюлетэнь Пакета пашырэння – 2023 па Малдове
- Грузія: Галоўныя высновы даклада аб Грузіі; Даклад аб Грузіі – 2023; Інфармацыйны бюлетэнь Пакета пашырэння – 2023 па Грузіі
- Грузія
- Рэспубліка Малдова
- Украіна
- EaPConnect
- Інавацыі ў сферы ІКТ
- Лічбавы давер
- Лічбавыя навыкі
- Нормы тэлекамунікацыйнага сектара
- Электронная ахова здароўя
- Электронны гандаль
Больш навін
-
11/04/2024
Справаздача аб перадавым досведзе развіцця прыватных сетак 5G у ЕС даступна для пампавання
У межах напрамку дзейнасці Нормы тэлекамунікацыйнага сектара спецыялісты праекта EU4Digital падрыхтавалі справ…
Чытаць далей -
09/04/2024
Адкрыты першы курс навучання лічбавым навыкам Акадэміі EU4Digital!
Праект EU4Digital запрашае грамадзян і прадстаўнікоў малых і сярэдніх прадпрыемстваў (МСП) з Украіны зарэгістр…
Чытаць далей -
09/04/2024
Новая Акадэмія EU4Digital запрашае на заняткі грамадзян і прадпрымальнікаў Усходняга партнёрства
Праект EU4Digital адкрыў Акадэмію EU4Digital. Гэта праграма лічбавай адукацыі, якая робіць навучанне лічбавым…
Чытаць далей
11/04/2024
Справаздача аб перадавым досведзе развіцця прыватных сетак 5G у ЕС даступна для пампавання
У межах напрамку дзейнасці Нормы тэлекамунікацыйнага сектара спецыялісты праекта EU4Digital падрыхтавалі справ…
Чытаць далей09/04/2024
Адкрыты першы курс навучання лічбавым навыкам Акадэміі EU4Digital!
Праект EU4Digital запрашае грамадзян і прадстаўнікоў малых і сярэдніх прадпрыемстваў (МСП) з Украіны зарэгістр…
Чытаць далей09/04/2024
Новая Акадэмія EU4Digital запрашае на заняткі грамадзян і прадпрымальнікаў Усходняга партнёрства
Праект EU4Digital адкрыў Акадэмію EU4Digital. Гэта праграма лічбавай адукацыі, якая робіць навучанне лічбавым…
Чытаць далей