Трэнінг па заснаванні нацыянальных кааліцый па лічбавых навыках і працоўных месцах і кіраванні імі фонду EU4Digital
Дата:
13/07/20
13 ліпеня 2020 года фонд EU4Digital арганізуе віртуальны трэнінг па стварэнні нацыянальных кааліцый па лічбавых навыках і працоўных месцах і кіраванні імі.
Мэтай трэнінгу з’яўляецца азнаямленне ўдзельнікаў з перадавым вопытам ЕС, які датычыцца стварэння нацыянальных кааліцый і кіравання імі, і абмеркаванне рэкамендацый і прынцыпаў для стварэння нацыянальных кааліцый у краінах Усходняга партнёрства.
Трэнінг ахопіць такія тэмы, як:
роля нацыянальных кааліцый па лічбавых навыках і працоўных месцах ЕС у чатырох ключавых сферах дзейнасці: лічбавых навыках для ўсіх, лічбавых навыках для працоўнай сілы, лічбавых навыках для прафесіяналаў ІКТ і лічбавых навыках у адукацыі;
абмеркаванне прыярытэтаў краін Усходняга партнёрства і таго, як кааліцыі могуць ім дапамагчы;
прынцыпы стварэння нацыянальных кааліцый і кіравання імі.
супрацоўніцтва з нацыянальнымі кааліцыямі ЕС, існуючы перадавы вопыт, інструменты і рэсурсы.
Трэнінг праводзіцца ў рамках тэматычных мерапрыемстваў у галіне лічбавых навыкаў фонду EU4Digital, куды ўваходзіць серыя трэнінгаў, канферэнцый і вучэбных візітаў для спрыяння абмену перадавым вопытам паміж ЕС і краінамі Усходняга партнёрства ў галіне лічбавых навыкаў. Прыярытэтныя напрамкі трэнінгаў былі вызначаны Сеткай па лічбавых навыках падчас вэбінара, які прайшоў 29 красавіка 2020 года.
Сетка па лічбавых навыках EU4Digital служыць платформай для абмену перадавымі практыкамі і вопытам паміж шасцю ўсходнімі краінамі-партнёрамі і ЕС, спрыяючы ўзаемадзеянню і распрацоўцы ідэй для сумесных праектаў па гарманізацыі.
Фонд EU4Digital падтрымлівае Сетку пры дапамозе шматлікіх мерапрыемстваў, у тым ліку і праз арганізацыю трэнінгаў, канферэнцый і вучэбных візітаў у краіны-члены ЕС для асоб, якія вызначаюць палітыку, і пастаўшчыкоў адукацыйных паслуг, і праз спрыянне стварэнню нацыянальных кааліцый у краінах Усходняга партнёрства. Фондам EU4Digital таксама былі апублікаваны Рэкамендацыі для вымярэння і прагназавання разрываў у лічбавых навыках ва Усходніх краінах-партнёрах.
Мы выкарыстоўваем cookie-файлы на гэтым сайце, каб зрабіць яго больш прыдатным для Вас, а таксама для спрашчэння навігацыі па сайце і для аналізу таго, як ён выкарыстоўваецца. Націскаючы на кнопку "Дазволіць усе cookie-файлы", Вы даяце нам згоду на выкарыстанне cookie-файлаў.
Даведацца больш аб тым, якія cookie-файлы мы выкарыстоўваем, а таксама змяніць наладкі cookie-файлаў Вы можаце ў раздзеле Палітыка выкарыстання cookie-файлаў.
Функцыянальныя cookie-файлы
Функцыянальныя cookie-файлы, якія з'яўляюцца істотнымі для працы сайта. Гэтыя cookie-файлы таксама дапамагаюць нам вымяраць прадукцыйнасць сайта і рабіць яго больш прыдатным для Вас, а таксама запамінаць любыя абраныя Вамі наладкі.
If you disable this cookie, we will not be able to save your preferences. This means that every time you visit this website you will need to enable or disable cookies again.
Рэкламныя/мэтавыя cookie-файлы
Рэкламныя/мэтавыя cookie-файлы, якія мы выкарыстоўваем для адсочвання дзеянняў і сесій карыстальнікаў, каб прапаноўваць больш персаналізаваныя паслугі, і (у выпадку рэкламных cookie-файлаў) якія задаюцца трэцімі бакамі, з якімі мы ажыццяўляем сумесныя рэкламныя кампаніі, і дазваляюць нам паказваць актуальную для Вас рэкламу. Гэтыя cookie-файлы не з'яўляюцца абавязковымі, а карыстальнікі могуць забараніць іх выкарыстанне ў любы момант.