Распрацоўка надзейнай інфраструктуры для забеспячэння кібербяспекі: Праект EU4Digital Cybersecurity East на Кібертыдні-2020 у Малдове
Дата: 30/11/20
8-ы Малдаўскі Кібертыдзень прайшоў з 25 па 27 лістапада 2020 года пад тэмай «Распрацоўка надзейнай інфраструктуры для забеспячэння кібербяспекі». Суарганізатарамі выступілі праект EU4Digital Cybersecurity East і Міжнародны саюз электрасувязі (МСЭ).
На мерапрыемстве прысутнічалі найвышэйшыя службовыя асобы, прадстаўнікі дыпламатычных місій і спецыялісты з 12 краін, у тым ліку з шасці Усходніх краін-партнёраў. Каля 1 300 удзельнікаў далучыліся да мерапрыемства аналйн, каб даведацца больш аб інфраструктуры для забеспячэння кібербяспекі ў эпоху «новай нармальнасці», аб галоўных тэндэнцыях 2020 года, рашэннях, заснаваных на выкарыстанні штучнага інтэлекту, стварэнні эфектыўных экасістэм, аб рэгіянальным і міжнародным супрацоўніцтве ў дадзенай галіне, але таксама і аб стварэнні нацыянальнага патэнцыялу ў сферы кібербяспекі з улікам вопыту іншых краін.
Распачаў канферэнцыю прэм’ер-міністр Рэспублікі Малдова Іан Кіку. Следам за ім выступіў пасол ЕС у Рэспубліцы Малдова Пётр Міхалка, які завастрыў ўвагу на асаблівасцях дзеючага заканадаўства ЕС у сферы кібербяспекі. Пасол таксама асабліва адзначыў падтрымку, якую прадастаўляе ЕС шасці Усходнім краінам-партнёрам праз праекты EU4Digital у сферы кібербяспекі і барацьбы з кіберзлачыннасцю.
Кіраўнік групы праекта Cybersecurity East, які фінансуецца ЕС, Беснік Лімай паведаміў аб дзейнасці праекта і падкрэсліў, што адказнасць у сферы кібербяспекі ляжыць на кожным: «Я лічу, што для ажыццяўлення гэтай вельмі амбіцыйнай палітыкі трэба як мага больш канкрэтна растлумачыць яе сутнасць звычайным грамадзянам Усходніх краін-партнёраў, так, каб гэта было проста, але эфектыўна. Дзякуючы фінансаванаму ЕС праекту, нашым членам кансорцыума, нашай фантастычнай камандзе спецыялістаў мы аб’яднаем супольнасці з шасці Усходніх краін-партнёраў, такім чынам забяспечваючы ўдзел шырокага кола зацікаўленых бакоў… Наша мэта – усталяваць сувязі з людзьмі, напрыклад са службамі кібербяспекі, дзяржаўнымі ці ўрадавымі Камп’ютарнымі групамі рэагавання на надзвычайныя сітуацыі. Мы разлічваем на гэты мультыплікатыўны эфект».
У рамках Кібертыдня 26 і 27 лістапада праектам Cybersecurity былі арганізаваныя два вэбінары.
Вэбінар па рэагаванні на інцыдэнты і па пошуку пагроз засяродзіў увагу на узмацненні мер бяспекі на прадпрыемствах. На гэтым семінары ўдзельнікі даведаліся аб розных аспектах рэагавання на інцыдэнты і аб тэхніках пошуку пагроз, дзякуючы працы са спецыяльнымі сцэнарыямі, заснаванымі на сапраўдных інцыдэнтах. Удзельнікі атрымалі магчымасць апрабаваць разнастайныя тэхнікі, у тым ліку пастку для зламыснікаў honeypot, сістэму для выяўлення ўмяшання Suricata, праграму-аналізатар трафіка wireshark і іншыя прыкладныя інструменты.
Вэбінар па кіраванні кіберрызыкамі ў інфармацыйную эру прадставіў комплекснае разуменне таго, як выяўляць і ліквідаваць уразлівыя месцы ў сетках, сістэмах і даных арганізацыі. Падчас вэбінара былі прадстаўленыя прыклады з практыкі, якія прадэманстравалі, як праводзіць крытычны аналіз профілю рызыкі арганізацыі і атрымліваць веды, неабходныя для кіравання бізнесам ці установай у сітуацыях павышанай рызыкі кіберпагроз.
Мэтай праекта EU4Digital Cybersecurity East з’яўляецца распрацоўка тэхнічных механізмаў і механізмаў супрацоўніцтва для узмацнення кібербяспекі і лепшай падрыхтаванасці да кібератак у адпаведнасці са стандартамі ЕС.
Мы выкарыстоўваем cookie-файлы на гэтым сайце, каб зрабіць яго больш прыдатным для Вас, а таксама для спрашчэння навігацыі па сайце і для аналізу таго, як ён выкарыстоўваецца. Націскаючы на кнопку "Дазволіць усе cookie-файлы", Вы даяце нам згоду на выкарыстанне cookie-файлаў.
Даведацца больш аб тым, якія cookie-файлы мы выкарыстоўваем, а таксама змяніць наладкі cookie-файлаў Вы можаце ў раздзеле Палітыка выкарыстання cookie-файлаў.
Функцыянальныя cookie-файлы
Функцыянальныя cookie-файлы, якія з'яўляюцца істотнымі для працы сайта. Гэтыя cookie-файлы таксама дапамагаюць нам вымяраць прадукцыйнасць сайта і рабіць яго больш прыдатным для Вас, а таксама запамінаць любыя абраныя Вамі наладкі.
If you disable this cookie, we will not be able to save your preferences. This means that every time you visit this website you will need to enable or disable cookies again.
Рэкламныя/мэтавыя cookie-файлы
Рэкламныя/мэтавыя cookie-файлы, якія мы выкарыстоўваем для адсочвання дзеянняў і сесій карыстальнікаў, каб прапаноўваць больш персаналізаваныя паслугі, і (у выпадку рэкламных cookie-файлаў) якія задаюцца трэцімі бакамі, з якімі мы ажыццяўляем сумесныя рэкламныя кампаніі, і дазваляюць нам паказваць актуальную для Вас рэкламу. Гэтыя cookie-файлы не з'яўляюцца абавязковымі, а карыстальнікі могуць забараніць іх выкарыстанне ў любы момант.