На семінары EU4Digital пачнецца распрацоўка плана дзеянняў для ажыццяўлення праграмы, накіраванай на падтрымку ментарства для жанчын у сферы высокіх тэхналогій
Дата:
18/12/20
18 снежня Праект EU4Digital арганізуе семінар, прысвечаны дзейнасці ментарскіх праграм для жанчын у сферы высокіх тэхналогій. Гэта заключная сесія, мэта якой – распрацаваць практычны план дзеянняў, накіраваны на садзейнічанне правядзенню ментарскіх праграм у рэгіёне Усходняга партнёрства.
З самага пачатку Дзейнасці, накіраванай на падтрымку ментарскіх праграм для жанчын, было відавочна, што мясцовыя арганізацыі-ўдзельніцы актыўна ўключаліся ў серыю працоўных сесій, прызваных дапамагчы ім падрыхтавацца да самастойнага правядзення ментарскіх праграм. Галоўная ўвага на сесіях удзялялася наступным тэмам: месца жанчын на мясцовых рынках высокіх тэхналогій; вопыт арганізацый у сферы ментарства і іншыя спосабы прыцягнення ўвагі да праблемы жанчын у сферы высокіх тэхналогій; падрыхтаванасць арганізацый да правядзення ментарскай праграмы і набывання больш глыбокіх ведаў, са складальнікамі паспяховай арганізацыі ментарскай праграмы і практычнымі спосабамі яе правядзення.
18 снежня Праект EU4Digital разам з практыкуючымі спецыялістамі з еўрапейскай арганізацыі Women Go Tech збярэ мясцовыя арганізацыі для абмеркавання дзеянняў, якія неабходна ажыццявіць, каб даць старт ментарскім праграмам для жанчын ва Усходніх краінах-партнёрах.
Галоўная задача семінара – вызначыць узровень падрыхтаванасці і дзеянні, якія павінны выканаць мясцовыя арганізацыі, каб запусціць пілотныя праграмы на мясцовых рынках. Таму абмеркаванне будзе прысвечана наступным пытанням: распрацоўка структуры і зместу праграмы для мэтавай аўдыторыі, а таксама адукацыйных мерапрыемстваў, вызначэнне патрабаванняў праграмы да фінансавых, чалавечых і тэхнічных рэсурсаў.
Падчас гэтага практычнага семінара ўдзельнікі з арганізацый краін-партнёраў разгледзяць структурныя элементы праграмы для распрацоўкі плана дзеянняў. Акрамя таго, мэта сесіі – даць магчымасць удзельнікам пашырыць свае сувязі, умацоўваючы такім чынам рэгіянальнае супрацоўніцтва, знайсці новых партнёраў ці нават абмяняцца ментарамі – профільнымі спецыялістамі – у рамках праграмы арганізацый-удзельніц.
У заключным семінары 19 снежня прымуць удзел наступныя прадстаўнікі шасці краін:
Girls in Tech Armenia (Арменія);
Клуб «Жанчына Азербайджана в сферы ІКТ – Femmes Digitales» (Азербайджан);
EPAM (Беларусь);
Агенцтва інавацый і тэхналогій Грузіі (GITA) (Грузія);
Малдаўская асацыяцыя прыватных кампаній сектара інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій (ATIC) (Рэспубліка Малдова);
Girls in STEM (Украіна).
Гэта заключны семінар у рамках дзейнасці, накіраванай на падтрымку ментарскіх праграм для жанчын у сферы высокіх тэхналогій. У выніку гэтай сесіі да канца 2020 года EU4Digital завершыць распрацоўку набору навыкаў і падрыхтуе план дзеянняў. Чакаецца, што мясцовыя арганізацыі самастойна зоймуцца далейшай распрацоўкай падобных праграм у сваіх краінах, беручы пад увагу аспекты рэгіянальнага супрацоўніцтва.
Мы выкарыстоўваем cookie-файлы на гэтым сайце, каб зрабіць яго больш прыдатным для Вас, а таксама для спрашчэння навігацыі па сайце і для аналізу таго, як ён выкарыстоўваецца. Націскаючы на кнопку "Дазволіць усе cookie-файлы", Вы даяце нам згоду на выкарыстанне cookie-файлаў.
Даведацца больш аб тым, якія cookie-файлы мы выкарыстоўваем, а таксама змяніць наладкі cookie-файлаў Вы можаце ў раздзеле Палітыка выкарыстання cookie-файлаў.
Функцыянальныя cookie-файлы
Функцыянальныя cookie-файлы, якія з'яўляюцца істотнымі для працы сайта. Гэтыя cookie-файлы таксама дапамагаюць нам вымяраць прадукцыйнасць сайта і рабіць яго больш прыдатным для Вас, а таксама запамінаць любыя абраныя Вамі наладкі.
If you disable this cookie, we will not be able to save your preferences. This means that every time you visit this website you will need to enable or disable cookies again.
Рэкламныя/мэтавыя cookie-файлы
Рэкламныя/мэтавыя cookie-файлы, якія мы выкарыстоўваем для адсочвання дзеянняў і сесій карыстальнікаў, каб прапаноўваць больш персаналізаваныя паслугі, і (у выпадку рэкламных cookie-файлаў) якія задаюцца трэцімі бакамі, з якімі мы ажыццяўляем сумесныя рэкламныя кампаніі, і дазваляюць нам паказваць актуальную для Вас рэкламу. Гэтыя cookie-файлы не з'яўляюцца абавязковымі, а карыстальнікі могуць забараніць іх выкарыстанне ў любы момант.