Віртуальнае мерапрыемства ў сферы электроннай аховы здароўя, прысвечанае мерам барацьбы з COVID-19
Дата:
06/05/21
6 мая каманда EU4Digital па электроннай ахове здароўя арганізуе віртуальнае мерапрыемства, мэта якога – сабраць членаў Сеткі электроннай аховы здароўя з шасці Усходніх краін-партнёраў, каб абмеркаваць запланаваныя мерапрыемствы і перадавы вопыт барацьбы з пандэміяй COVID-19. Еўрапейская камісія таксама скарыстаецца магчымасцю і прадставіць нядаўна апублікаваную працу аб функцыянальна сумяшчальных «Зялёных сертыфікатах» для бяспечных вандровак падчас пандэміі і пасля яе.
У першай частцы мерапрыемства каманда EU4Digital па электроннай ахове здароўя распавядзе пра запланаваныя мерапрыемствы ў галіне электроннай аховы здароўя, каб узгадніць далейшыя дзеянні з Сеткай электроннай аховы здароўя. Услед за гэтым абмеркаваннем прадстаўнік Еўрапейскай камісіі прадставіць распрацаваныя ЕК «Зялёныя сертыфікаты» – лічбавыя пасведчанні таго, што чалавек:
быў прывіты ад COVID-19,
мае адмоўны вынік тэсту на COVID-19 або
вылечыўся ад COVID-19.
У другой частцы мерапрыемства кіраўнік напрамку электроннай аховы здароўя пагаворыць пра вопыт ЕС у пошуку лічбавых рашэнняў для падтрымкі працэсу вакцынацыі і пераадолення праблем, з якімі сутыкнулася медыцына ў сувязі з пандэміяй COVID-19. Напрыканцы мерапрыемства прадстаўнікі Сеткі электроннай аховы здароўя з кожнай з Усходніх краін-партнёраў падзеляцца інфармацыяй аб тым, як тэхналогіі электроннай аховы здароўя дапамагаюць змагацца з пандэміяй COVID-19 і праводзіць вакцынацыю.
Мы выкарыстоўваем cookie-файлы на гэтым сайце, каб зрабіць яго больш прыдатным для Вас, а таксама для спрашчэння навігацыі па сайце і для аналізу таго, як ён выкарыстоўваецца. Націскаючы на кнопку "Дазволіць усе cookie-файлы", Вы даяце нам згоду на выкарыстанне cookie-файлаў.
Даведацца больш аб тым, якія cookie-файлы мы выкарыстоўваем, а таксама змяніць наладкі cookie-файлаў Вы можаце ў раздзеле Палітыка выкарыстання cookie-файлаў.
Функцыянальныя cookie-файлы
Функцыянальныя cookie-файлы, якія з'яўляюцца істотнымі для працы сайта. Гэтыя cookie-файлы таксама дапамагаюць нам вымяраць прадукцыйнасць сайта і рабіць яго больш прыдатным для Вас, а таксама запамінаць любыя абраныя Вамі наладкі.
If you disable this cookie, we will not be able to save your preferences. This means that every time you visit this website you will need to enable or disable cookies again.
Рэкламныя/мэтавыя cookie-файлы
Рэкламныя/мэтавыя cookie-файлы, якія мы выкарыстоўваем для адсочвання дзеянняў і сесій карыстальнікаў, каб прапаноўваць больш персаналізаваныя паслугі, і (у выпадку рэкламных cookie-файлаў) якія задаюцца трэцімі бакамі, з якімі мы ажыццяўляем сумесныя рэкламныя кампаніі, і дазваляюць нам паказваць актуальную для Вас рэкламу. Гэтыя cookie-файлы не з'яўляюцца абавязковымі, а карыстальнікі могуць забараніць іх выкарыстанне ў любы момант.